Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 72
Перейти на страницу:

Чалавек, які здолеў убачыць хараство ў сабе і вакол сябе, адкрыць багаты ўнутраны патэнцыял заўжды памятае першы момант раптоўнага пераўтварэння-прасвятлення. Ці не пра ўласны вопыт духоўнага росту праз наступную алегорыю гаворыць паэт у вершы «Чалавек» (1966): «Касматы, / першабытны, / нізкалобы, яшчэ не чалавек, / упершыню / ён аглядзеў – / загадкавая спроба – / дрымучымі вачамі вышыню…» [92, c. 23]. Гэты момант – як зыходны пункт для палёту. Палёту праз жыццё, праз смерць, праз тое, што па-за імі (яшчэ адзін скразны матыў у творчасці А. Разанава): «…працяты невядомым запаветам, / апалены / высокай сінявой, / нібы Атлант3 – / нагамі у планету / і ў нерухомы купал – галавой» [92, c. 23].

Верш мае сапраўды адраджэнскі падтэкст, што сягае каранямі ў гэтую эпоху з яе пераходам ад тэацэнтрычнага да гомацэнтрычнага светабачання. Матыў апявання чалавека-валадара, чалавекапераможцы, чалавека-заваёўніка прыроды і касмічных прастораў моцна выявіўся ў савецкай паэзіі 1960 – 1970-х гадоў. У якасці прыкладу можна прыгадаць серыю «касмічных» вершаў Аркадзя Куляшова пачатку 1960-х з яго «Новай кнігі», зборнік А. Вярцінскага «Чалавечы знак» (1968), паэму «Яго вялікасць» Аляксея Русецкага, а таксама зборнік вершаў «Чалавек» (1961 г.) Народнага паэта Літвы Эдуардаса Межалайціса, творы якога пазней будуць перакладацца А. Разанавым. У далейшай творчасці, напрыклад, у версэтах з цыклу «Заваёўнікі», будзем назіраць ужо іншы, куды менш рамантызаваны вобраз чалавека-заваёўніка.

А. Разанаў, як і большасць беларускіх паэтаў яго часу, выйшаў з вёскі. Там яго карані, вытокі, адтуль чэрпаў сілы для творчасці, туды скіроўваў позірк малады паэт, апынуўшыся ў нязвыклым, магчыма, варожым горадзе з пэўнай сістэмай правілаў і догмаў. Ва ўсёй лірыцы А. Разанава савецкага часу не знойдзем твора урбаністычнай тэматыкі, дзе б горад увасабляў светлае і блізкае сэрцу (пазней у цыкле «Гановерскія пункціры» такое ўвасабленне атрымае нямецкае мястэчка, а ў асобных версэтах рэалізуецца канцэптуальная метафара ўяўнага горада). Лірычны герой верша студэнцкай пары «Вытокі» (1967) настальгуе па сваіх «зацішных кутках», па сваіх вытоках: «Адпачыць ад непаладку, / шуму, гвалту, калатні / уцякаем без аглядкі / у зацішныя куткі. / Праз лясы сцяжынка тчэцца – / каляіна, / капыток… / Там маленства чалавецтва, / там пачатак, / там выток» [92, с. 32].

Ужо такі прыклад унутранай рыфмоўкі, як «маленства чалавецтва» гаворыць пра значныя дасягненні ў эўфанічнай працы А. Разанава. Цудоўнай празрыстай вобразнасцю, пачуццём замілаванасці роднай прыродай, што ўзыходзіць да філасофскай ідэі прыродацэнтрычнасці свету, прасякнуты далейшыя радкі верша, што, хаця і сведчыць на карысць з’арыентаванасці паэта да класічнай паэтычнай мадэлі, але і ў гэтым рэчышчы выяўляе неардынарны талент метафарычнай назіральнасці, што пазней паўней раскрыецца ў пункцірах: «Там гуляе ў пазалоце / з рыжым промнем дацямна / на вярбе пушысты коцік, / быццам з ніткай кацяня» [92, с. 32].

Падпадаючы пад разнастайныя творчыя ўплывы, што натуральна для таго, хто толькі шукае-намацвае сваю сцяжыну ў паэзіі, А. Разанаў стварае вершы ў традыцыйных ключы і коле праблематыкі. Так, ваенна-патрыятычная тэма прадстаўлена ў зборніку творамі «Не, не прагну я долі лепшай…» і «Фарбы», якія размешчаны засаб. Першы не ўяўляе вялікай цікавасці з п. гледжання мастацкіх якасцей: бедная рыфмоўка, збітая фабула дазваляюць аднесці твор да зусім ранніх. А вось у «Фарбах» паэту ўдаецца стварыць сапраўды каларытную і ўражлівую карціну смерці байца: «Круцілася планета цэнтрыфугай, / і вочы запарушвала імгла…/ Набраць вады / з няласкавага Буга / рука салдата так і не змагла. / Перад вачыма плямы, / плямы, / плямы, / як белыя завеі паплылі. / І наплывалі белыя паляны, / і праплывалі белыя палі...» [92, с. 18 – 19].

Удала падабраныя рытм (з такімі рытмастваральнымі кампанентамі, як рэфрэн і сінтаксічная анафара4) і памер (пяцістопны ямб) добра пасуюць раскрыццю аўтарскай задумы – перадаць велічнасць подзвігу народа на прыкладзе аднаго з яго сыноў. Але не толькі ў рытме, памеры і ўдала знойдзеным гукапісе праяўляецца талент паэта як майстра лаканічных замалёвак, але і ў адмысловым наборы лексікі. Ужо сама назва падкрэслівае выяўленчую задуму твора: супастаўленне двух фарбаў, двух колераў – мройнага белага (плямы, завеі, паляны, палі, неба) і колеру сцяга, праз што дасягаецца імпрэсіяністычны эфект: «Паілі сэрца, / цела бінтавалі, / хавалі ад смяротнага свінца. / А ў белым небе птушкі цалавалі / чырвоны сцяг, / чырвоны – да канца!» [92, с. 19].

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)