Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 171
Перейти на страницу:

Абмеркаваньне, афармленьне, дэкарацыi мне ўвогуле не спадабалiся; мала радасьцi выклiкалi, мяркуючы па ўсiм, яны i ў галоўнага рэжысэра Алега Яфрэмава. Калi я ўбачыў, што ў афармленьнi «абыгрываецца» вобраз падпольшчыкаў у выглядзе людзей, што вылазяць «з-пад полу», то-бок — падлогi, зразумеў, што праз той фармалiзм рэалiстычнага спэктаклю не атрымаецца. Так яно i выйшла. На абмеркаваньнi ж, у якiм удзельнiчалi спрэе заслужаныя i масьцiтыя маэстры, выказвалiся па дробязях, а сакратарка партбюро, знакамiтая Ангелiна Сьцяпанава, вядома ж, шчыравала пра палiтычнае гучаньне п’есы, каб ня дай Бог, не адбылося куды перакосу ад iдэяў партыйнасьцi i народнасьцi. Прэм’ера мне кепска запомнiлася, хiба што банкетам, дзе запрошаны мной Вiктар Астаф’еў стрымана сказаў: «Столькi людзкога гора, а назва блатняцкая. Не стасуецца!». Мабыць, мог бы сказаць i болей, але з увагi да аўтара змоўчаў. З Аляксандрам Вампiлавым мы разам iшлi ўвечары ў гасьцiнiцу i размаўлялi. Гэты сiбiрскi драматург тады толькi ўзыходзiў на маскоўскую ецэну, напiсаў сваё «Вуцiнае паляваньне», якое зрабiла яго славутым, на жаль, пасьля ягонай трагiчнай пагiбелi ў Байкале. А тады ён быў поўны тэатральных клопатаў i праэктаў. Ён мiж iншым сказаў, што рэжысэрам падабаюцца «цёмныя» п’есы, якiя б дазвалялi сябе трактаваць як заўгодна i як заўгодна ставiць. Калi ў п’есе ўсё ясна i рэальна, тое для iх нецiкава, бо суадносiцца з крытэрыямi рэальнага жыцьця. А яны ня хочуць крытэрыяў. Гэта былi залатыя словы. Мы гутарылi таксама пра сучасных актораў, i, памятаю, я скардзiўся яму, што сучасныя, нават самыя таленавiтыя акторы ня ў стане адчуць псыхалёгiю ваеннага часу i ня могуць пазьбегнуць фальшу. Ён з гаркатой зазначыў, што яны не адчуваюць i часу, у якiм жывуць. Асаблiва сталiчныя акторы. Таму iм лепей гуляць у клясыку. Пасьля прэм’еры мяне стрымана вiншавалi, вiншавалi рэжысэра-пастаноўшчыка i галоўнага, але я думаў, што болей у тэатр не пайду. Не падабалася мне гэтае мастацтва наогул зь яго празьмернаю ўмоўнасьцю (цi наадварот — натуральнасьцю), ненатуральнымі галасамi актрыс, пастановачнымi вывертамi. Я думаў, што калi вартая п’еса, дык лепш я яе прачытаю на адзiноце i ўяўлю. А тэатр у ягоных вобразах i дзеях — хiба для тых, хто пазбаўлены ўяўленьня. Я прыпамiнаў некалi чытанае ў Бунiна пра тэатр зь яго ненатуральнасьцю i фальшам, ад якiх яго «каробiла». Але мне казалi: трэба яшчэ ўлiчваць непасрэднае ўзьдзеяньне асобаў актораў i актрыс, iхняе чалавечае абаяньне. Ну, калi абаяньне актрыс, тады iншая справа, думалася мне. Але тады лепей — балет. Нездарма начальства з усiх вядомых мастацтваў найболей падабае балет. Пасьля за чаркай мы нядоўга, але, на маю думку, шчыра пагутарылi з Алегам Яфрэмавым, якi скардзiўся на сваю тэатральную долю. Тэатр, як, зрэшты, i ўсё савецкае мастацтва, задушаны палiтычным гнётам, рэжысэр знаходзiцца пад няспыннай палiтычнай залежнасьцю i, калi мае якiя магчымасьцi, дык толькi ў галiне формы. Фармальныя па сутнасьцi магчымасьцi. Усё iншае — не ў ягонае кампэтэнцыi. Часам паяўляецца вялiкае жаданьне на ўсё махнуць рукой i… Але што за тым «i»? Там, на жаль, пустка… Я слухаў яго i думаў: дык гэта ж у Маскве, у сталiцы. А як нам у правiнцыi, якой ёсьць Беларусь зь яе ўяўным нацыяналiзмам, якога ўсе баяцца? I калi ў нас яшчэ не тупiк, дык цi ня дзякуй за тое нашай нацыянальнай элiце, найперш жменьцы беларускiх пiсьменьнiкаў. У цалкам зрусіфiкаванай, скамунiзаванай краiне яны яшчэ маюць адвагу трымацца свае нацыянальнай мовы i нейкiх парэштак старадаўняй культуры.

Мiнуў пэўны час, i хтосьцi з маiх сяброў (здаецца, Адамовiч) зацягнуў мяне на знакамiтую тады Таганку i славуты спэктакль «Гамлет» з Высоцкiм у галоўнай ролi. Тут шмат што было не такое, як у МХАЦе, пачынаючы з багемнага выгляду кабiнэту галоўнага — Юрыя Любiмава, дзе на сьценах значылiся дзясяткi (калi ня сотнi) аўтографаў знакамiтых наведвальнiкаў, што вялi тут спаборнiцтвы ў вастраслоўi. Галоўны захоплiваў адразу катэгарычнай трапнасьцю думак i меркаваньняў. Здаецца, для яго не было нi ўлады, нi аўтарытэтаў, а толькi адно вялiкае мастацтва тэатру, якому ён iмкнуўся служыць беззаганна. Toe ж можна было назiраць i на сцэне, дзе апантаны Высоцкi, гойсаючы са шпагай у руках, змагаецца зь цяжкай суконнай заслонай. Асацыяцыi самыя блiзкiя i пазнавальныя, нягледзячы на замшэлую даўнасьць тэмы. А можа, справа менавiта ў той замшэласьцi? Сучаснасьць усё ж будзе ўспрымацца iнакш? Без неабходных для тэатру iлюзiяў.

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)