Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 171
Перейти на страницу:

Далей гiд звазiў мяне ў новы раён Парыжу Дэ-манш зь яго мадэрнова-шкляной архiтэктурай, паказаў парлямант, знакамiты Дом Iнвалiдаў, дзе пахаваны Напалеон. Завiталi i ў Булонскi лес, сярод дрэваў там блукалi наркаманы i на лаўках спалi клашары. Па дарозе заехалi на Манпарнас, у знакамiты рэстаран мастацтвазнаўцы Льва Дамiнiка, якi трымаў расейскую кухню i пачаставаў гасьцей сапраўднай расейскай гарэлкай. Яна была ў цёмнай бутэльцы з чырвонай сургучнай галоўкай. Непадалёк захавалася арка, колiшнiя гарадзкiя вароты, медная таблiца на якiх распавядала, што адсюль у 1791 годзе пачалася Вялiкая Французская рэвалюцыя, пасьля таго як улады забаранiлi прывозiць у Парыж вiно. (А мы прывыклi думаць, што тая рэвалюцыя мела iншую прычыну. Як усё ж важна дапяцца да першакрынiцаў!) Увечары французская кампартыя прэзэнтавала «маскоўскаму госьцю» спэктакль у знакамiтай Myлен руж. Седзячы за маленькiм, як i ўсюды, столiкам, я зь цiкавасьцю разглядваў голых прыгажунь у акварыюме на сцэне, як яны там кулялiся i скакалi. Бы сапраўдныя русалкi. Iх гульню камэнтаваў зь вялiзнага экрану прэзыдэнт Францыi Жыскар д’Эстэн, а японскiя турысты дружна пляскалi ў ладкi.

Цi ня ўвесь свой апошнi дзень у Парыжы праблукаў па боскiх анфiладах Луўра, дзе ўрэшце закружылася галава i пачалi падкошвацца ногi. Мабыць, як нельга зашмат пiць гарэлкi цi есьцi смакаты, так нельга за адзiн дзень спажыць тое, што напрацавана культурай не аднаго стагодзьдзя. Тым болей знанай i працавiтай бабуляй — эўрапейскай культурай. На Луўр ня хопiць нi дня, нi тыдня, нi месяца. У iм трэба жыць гады, можа, нават жыцьцё. Але нашае жыцьцё належыць iншаму, — на вялiкi, спазьнелы жаль…

У Лацiнскiм квартале яшчэ можна было згледзець сьляды нядаўнiх маладзёвых падзей, сутычак з палiцыяй, клочча праклямацыяў на сьценах. Матыў адчужэньня гучаў у студэнцкiх выступах, натхнёных радыкальнымi заклiкамi сваiх агiтатараў, сярод якіх былі славутыя дзеячы эўрапейскай культуры. Рэжысёр Антанiёнi, філёзаф Кон-Бендыт клiкалі маладых цалкам спустошыцца, вытрасьцi зь сябе ўсё, што засталося, каб яно ня труцiла новае, што зацеплiлася ў iхнiх душах. Суладна зь iм вяшчаў французскi камунiст Ражэ Гародзi наконт таго, каб наймацней выказаць аспэкт адчужанасьцi, нават не вызначаючы яго прычыны. Тое здавалася празьмерна рэвалюцыйным, хаця ў таго ж Гародзi былi i слушныя выказваньнi, напрыклад, супраць эпiчнага раману, якi здаўна культываваўся ў лiтаратуры сацрэалiзму. Я прыпамятаў, што ў гэтым сэнсе зь iм быў згодны Твардоўскi ды iншыя «навамiрцы», якiя даўно аддавалi перавагу кароткай аповесьцi.

Пасьля мне не аднойчы шчасьцiла наведаць Парыж, першасная сьвежасьць адчуваньня памалу страчвалася. Але ў той першы раз я быў ап’янёны ад ягоных палацаў, шыкоўных бульвараў са старымi вузлаватымi дрэвамi, вузенькiх вулiцаў, цесных кафэ з маленькiмi столiкамi на тратуарах. Жвавая лёгкасьць французаў i прыветная ўсьмешыстасьць парыжанак вабiлi i зачароўвалi. Ну а знакамiты МаннМартр быў як дакор нам, што не ўбераглi свайго хараства, для якога ня трэба было нi шмат грошай, нi вялiкiх высiлкаў. Толькi трошкi павагi да сябе i ўласнай культуры. Калi б ня войны, не рэвалюцыйнае ачмурэньне, чымсьцi падобным да Манн-Мартру ў нас маглi б стаць шмат якiя гарадкi зь iх старажытнасьцямi (Полацак, Вiцебск, Наваградак), касьцёлаў ды цэркваў там хапала, таксама як вузенькiх вулiчак i зграбных фасадаў. Ну а мастакоў у нас заўжды было ня менш, чым у Парыжы. Праўда, мы iх не шанавалi, мы iм выкручвалi рукi, змушаючы рабiць тое, што яны не хацелi рабiць. Шагал зьехаў ад нас сюды, у гэтую мастакоў скую мекку, i сусьветнай славы дасягнуў тут, а ня ў нас. У нас яго ўпарта не прызнавалi, нават у васьмiдзясятыя гады савецкая ўлада з дапамогай афiцыёзных мастакоў паклёпнiчала на яго, бо ён ня наш, не камунiст, буржуазны мастак, да таго ж яўрэй.

Так, ня наш! Шагал належыць Сусьвету, да якога, на жаль, нiяк не пагаджаемся належаць мы. Бо мы — цi ня боскае пракляцьце найперш за нашу дурноту.

Невясёлыя думкi-развагi апаноўвалi мяне ў небе над Эўропай, па шляху назад, i я запiсаў у сваiм нататнiку вешчыя словы вялiкага француза: «Я пра[цягваю] думаць, што ў гэтым сьвеце няма вышэйшага сэнсу. Але я ведаю, што нешта ў iм усё ж мае сэнс. Альбер Камю…».

На дзень народзiнаў Аляксандра Салжанiцына я паслаў яму вiншаваньне i неўзабаве атрымаў лiст у адказ. Адносiны тады памiж iнтэлiгенцыяй i ўладамi ўсё пагаршалiся, i Аляксандр Iсаевiч суцяшаў, што ўсё будзе добра. Што ён глядзiць у будучыню з аптымiзмам. Тое, вядома, абнадзейвала.

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)