Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 156
Перейти на страницу:

А знешне ўсё было спакойна, толькі ў Марціна чамусьці дрыжаў голас, калі, расказваючы пра свае падарожжы, глядзеў на Еўку,— а можа, гэта толькі здавалася?

Яны ішлі i ішлі, пакуль Марылька, спахапіўшыся, не прымусіла павярнуць назад.

Калі вярнуліся да пакояў, дзе спала Гальшка, Баркулабіха сустрэла ix сярдзітым шэптам:

— Во, калі добра, то хоча яшчэ лепш! Панна зазлавалася, што адпусціла вас, козы!

I не ўтрымалася, упікнула-такі Еўку:

— Ой, глядзі, дзеўчына! Лепш сваё лычка, як чужы раменьчык! Не забівай надта галавы, пашкадуй сваё сэрца! Замуж табе заказана!

Але Еўка не слухала буркатання старой. Хуценька скінуўшы заечае футэрка, цяжкую сукню, мышкай шмыгнула ў ложак. Але заснула не хутка: усё бачыўся ёй малады, адкрыты Марцінаў твар, яго русявыя валасы, тонкія абрысы твару. Рукі ў яго, праўда, трохі мужыцкія, вялікія, цяжкія, але затое пальцы тонкія, доўгія. Яна ўспомніла, як паслізнулася, а рука ягоная падтрымала яе — моцна, надзейна. Уся аблілася чырванню — i нечакана моцна заснула.

Раніцай паехалі далей. Яна ўжо не ўбачыла Марціна, i ўвесь настрой згаснуў. Няўжо ён праспаў ix выезд? Не так рана i выязджалі, чакалі, пакуль устане Гальшка. Той нездаровілася, яна кідалася на ложку, i лекар з мястэчка паіў яе нейкімі зёлкамі. Дзень пачынаўся хмурны, неба нізка навісла над зямлёю, церусіў дробны снег.

У дарозе Гальшцы зрабілася зусім блага, i вырашылі далека не ехаць. Спыніліся непадалёку ад Німбурга, у Лысе. Карчомка была тут меншая, бяднейшая, але чысценькая i вясёлая.

Князёўна адмовілася есці разам з усімі, i ёй прыгатавалі асобна лёгкі курыны булён з калдунамі i поліўку. Малады загадаў шукаць музыкаў, спевакоў, i пад вечар, на італьянскі лад, пад вокнамі Гальшкі наладзілі канцэрт. Спевакі трымцелі ад холаду, бо мароз пад ноч узяўся не на жарты, але спяваць мусілі — ім было шчодра заплочана. Адзін з музыкаў зламаў флейту, чым прымусіў вяльмож надта смяяцца.

Гальшка прыўзнялася на ложку, слухаючы спевакоў, а пасля i зусім ачуняла, падышла да акна. На двары ярка гарэлі смольні, танцавалі ад холаду бедакі-музыканты, а малады князь, у расхінутай раскошнай, крытай аксамітам шубе, прытупваў i падпяваў музыкам, гледзячы на акно. Пры з'яўленні Гальшкі ўсе дружна закрычалі, вітаючы яе, а яна, трохі пастаяўшы, зноў пайшла да ложка. Затое жанчыны-прыслужніцы стоўпіліся, разглядаючы музыкаў.

— A ці не ўчарашні гэта кавалер? — раптам запыталася старая Баркулабіха, паказваючы на вароты.

Еўка глянула — i caлодка паляцела некуды сэрца: Марцін валтузіўся з вялікай каванай клямкай, спрабуючы зашчапіць вароты на засаўку. Яна здзівілася, што першай пазнала яго Баркулабіха, мусіць, ад таго, што яна не надта прыслухоўвалася да спеваў, a сваімі па-маладому вострымі вачамі разглядала ўсё навокал, як старая, спрактыкаваная квактуха, што ўвесь час трымае сваіх куранят пад нагл я дам.

За плячыма Марціна быў вандзэлак, з яго нешта тырчком тырчала. Можа, там былі i кнігі — што ж яшчэ мог ён везці дадому? Вось хлопец павярнуўся, пільна паглидзоў на вокны, i яна падумала, што жанчын, асветленых свечкам!, добра відно на вуліцы, а вось Марціна можна было пазнаць толькі па постаці. Пасля ён прыспешыў хаду, каб непрыкметна абысці музыкантаў, але Сангушка заўважыў яго.

— Ara, наш учарашні вучоны! — усклікнуў ён,— Чарку яму — падарожную!

Імгненна на падносе, што з'явіўся так нечакана, нібыта яго дасталі з-пад крыса кунтуша, пастаўлена было колькі сярэбраных чарак. Было відно, як Марцін адмоўна пахітаў галавой. Але князь настойваў, i яго запрашэнне падхапіла ўся падвяселеная медавухай кампанія. Яны разам прымусілі Марціна выпіць чарку, пасля чаго ён пакланіўся князю i пайшоў у карчму. A гульбішча на вуліцы працягвалася яшчэ доўга, i двойчы Гальшцы даводзілася паднімацца з ложка i дзякаваць князя. Яна рабіла гэта ўсё больш ахвотна, i на твары яе ўсё часцей расцвітала ўсмешка. Было відно, што яна памалу прывыкала да думкi, што сапраўды побач муж, хаця i сілком дадзены, i ён падабаецца ёй. I маладая прывыкала да свайго становішча.

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)