За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— Глядзі мне! Відна па вочках, хго ходзіць па ночках. Не па сабе не сячы дрэва. А то будзе: «абвёў вакол елі, i чэрці ім пелі».
— Я ж не адна, а з Марылькай! — баранілася Еўка. — I ненадоўга — распытаць, як i што. Яе мосць мне дазволіць, так жа?
— Няхай! — слаба махнула рукой Гальшка.— Доўга толькі не будзь. I Баркулабіха няхай з вамі сыдзе, прыгледзіць. Стамілася я ад вас.
— От, не мела клопату,— сварылася, спускаючыся ўніз за дзяўчатамі, нянька.— Няхай будзе з грэчкі мак, калі баба хоча так!
Марцін чакаў, седзячы непадалёку ад лесвіцы. Устаў, пайшоў насустрач жанкам, пасадзіў ля стала. Папрасіў для дзяўчат па куфлю мядовай вады, а пяньцы ўзяў журу — аўсянага кісялю.
У вялікай залі было шумна i тлумна. Іграла флейта, гаманілі i спрачаліся мужчыны, паклаўшы побач шапкімагеркі, капелюшы, а хто сядзеў у берэце, як Марцін. Малады хлопец, амаль падлетак, падышоў да Марціна, пакланіўся жанчынам, нешта сказаў на вуха.
— А гэта таксама ліцвін, наш, лепельскі, Васіль Цяпінскі,— паказаў на яго Марцін.— Ездзіў у Оксфард, у тутэйшы універсітэт. Не прынялі, хаця для нашых студэнтаў там адкрыты алюмнат. Малы яшчэ. Падрасце, паедзе зноўку.
Еўка прысела, схіліўшы галаву. Юнак пачырванеў, сказаў басам:
— Нікуды я ўжо не паеду. I тут можна вывучыцца. А то ходзяць там, нібы аршын праглынулі... I яда як у мышэй... Не ўбачыш кавалак...
Кіўнуў галавой на развітанне, пайшоў. Марцін праводзіў хлопца позіркам, сказаў пачціва:
— Малады, а разважае як! Пра народ наш, пра лёс Княства. Гібее яно, паны рада толькі пра маёмасць i ўласную славу дбаюць, не думаючы, што далей будзе. Але калі такія ў нас хлопцы растуць — мо не згінем!
— Яно-то праўда, што чалавек невучоны — як тапор нетачоны,— уздыхпула Баркулабіха.— Але калі ты нас сюды запрасіў, каб пра навуку разважаць, то гэта i сапраўды з ёю,— япа наказала на Еўку,— лепей будзе. Я адзін толькі Псалтыр ведаю — праўда, затое ад дошкі да дошкі.
— А скуль жа ў вас Псалтыр той? Ці не доктарам Скарынам друкаваны?
— Не ведаю, Псалтыр жа ад бацькі дастаўся,— прызналася Баркулабіха.— Бацька мой дужа грамаце быў навучаны i браты мае — усе ў доме. Мы ж са старадаўняй шляхты. I кніг у нас у доме было шмат, i дарагія яны,— што праўда, то праўда.
— Цяпер, калі наш Скарына бітыя кнігі пачаў выдаваць, яны намнога таннейшыя! — горача сказаў Марцін.— Я, калі ехаў праз Прагу, на яго магіле пабываў, i каралеўскі батанічны сад, дзе ён працаваў апошнім часам, наведаў. Ён жа ў брата пані Беаты служыў.
I ён пачаў расказваць пра Скарыну, пра друкарні i жыццё ў сўрапейскіх універсітэтах, асабліва ў Лейдэне, дзе пражыў колькі гадоў, дзякуючы стыпендыі Радзівілаў. Меўся вяртацца на радзіму i працаваць у Нясвіжы альбо Лоску, гаварыў пра антытрынітарыяў i кальвіністаў, пра падрабязнасці ix богаслужэнняў.
Гаварыў Марцін з захапленнем, маляўніча i жыва апісваючы розныя падзеі, часам гумарыстычныя. I трэба сказаць, што ўсе тры жанчыны, нават легкадумная Марылька, слухаді з цікавасцю. Еўка радавалася, што вочы хлопца найчасцей спыняліся на ёй, i, хаця апускала погляд, усё ж крадком цікавала за Марцінам. Як ён свабодна трымаецца, як паводзіць сябе — з годнасцю, але спакойна, як быццам не тры кнлівыя i спешчаныя абыходжаннем са знатнымі i зацнымі людзьмі жанчыны перад ім, а субяседнікі. Еўка падумала пра 'тое, што Марцін па знешнасці не надта ўступае i самому Сангушку, i гэтая думка прымусіла ўсё ў ёй затрапятаць. I сапраўды, не толькі вялікія грошы робяць чалавекам, але i талент. Ды i князь болей любіць ловы, танцы i вясёлыя вячэры, чымся навуку. Толькі сёння раніцай ён здаваўся Сапраўдным рыцарам, а цяпер нібы пацьмянеў! I яна ўсё не магла справіцца з гарачай хваляй шчасця, якая як залівала яе...
— А можа, пойдзем нагуляем па двары? — прапанавала яна, калі гаворка трохі змоўкла.
— Не, у мяне косці ныюць,— цяжка падымаючыся, сказала Баркулабіха.— А вам, паненкі, можна трохі i прагуляцца з такім зацным чалавекам. Толькі нядоўга! — літасціва дазволіла яна.
Яны выйшлі з карчмы, ціха пайшлі па вуліцы. Над вастраверхімі дамкамі паволі плыла журботная, празрыстая поўня, лёгкія цені скакалі наперадзе — там, дзе вуліца злівалася з цемрай. Прыветна чырванела ў хатах святло, у вокнах было шмат людзей, дзе-нідзе святло свечак асвятляла постаці жанчын, што сядзелі разам i пралі альбо сукалі кудзелю.
Зусім як у нас,— уздыхнула Марылька.— А мы ляцім некуды на злом галавы, замест таго каб быць дома!
Еўка ведала — да Марылькі надоечы сватаўся сын скарбніка, малады Яська, i лекар даў згоду. Але, нягледзячы на заручыны, Гальшка захацела, каб Марылька ехала — i застаўся самотным Яська, баючыся, што не дачакаецца цяпер з далёкіх краёў нарачонай... Сама Еўка наехала ахвотна: надта апрыкла ёй капрызная, непастаянная ў пачуццях, жорсткая ў нялітасці пані Беата. I зараз, ня~ гледзячы на няўпэўненасць i недавер да лёсу, яна адчувала незвычайную лёгкасць i замілаванне да ўсяго — да прыветных агеньчыкаў хат, да блакітнай лёгкасці снегу пад жаўтлявым святлом поўні, a галоўнае,— ад таго, што лес так нечакана падарыў ігэткую сустрэчу. Яна верыла, што сустрэліся яны недарзмна, i сэрца захлыналася ад светлай, якая бывае толькі ў маладосці, веры, што наперадзе чакае лепшае, што шчасце не абміне...