За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Унізе зайграла флейта, паволі i жалобна, пачуліся галасы, крокі. У дзверы пастукалі. Прыйшоў час вячэраць.
Жанчыны пайшлі ўніз. Першая ішла Баркулабіха. Крэкчучы i вохкаючы, спускалася яна па прыступках, выціраючы спацелы лоб насоўкай.
Але ўсе вочы былі накіраваны на Гальшку. Калі яна, у чырвонай фалендышовай сукні, абшытай серабрыс гымі кантамі, з бялюткай празрыстай наміткай, якая нібы абвявала твар, у чырвоных чаравічках выстуніла з-за нянькi, усе, хто сабраўся ўнізе, сустрэлі яе воклічамі захаплення i прывітаннямі. Чорныя вочы дзяўчыны здаваліся агромністымі, тонкія высокія бровы надавалі ёй трохі здзіўлены выгляд, а твар нібы свяціўся.
— Слічная маладзіца! — чуліся галасы ўнізе,— Хай нябесная панна ім паможа!
Малады князь падышоў да яе, падаў руку, павёў да стала. Вячэра пачалася. Еўка, нянька i Марылька елі за асобным сталом. Там жа сядзелі i воіны князя.
Еўка раз-пораз азіралася на незнаёмца. Ён таксама глядзеў на яе, часам усміхаўся.
Калі за сталом стала шумна i жанчыны падняліся, каб зноў ісці наверх, каля самых прыступак да Еўкі падышоў незнаёмец.
— Панна зусім не помніць Нясвіж i тое дрэва, дзе яна так лоўка гойдалася? — запытаўся ён.
Еўка некалькі імгненняў узіралася ў яго, пасля ўскрыкнула:
— Марцін? — I паправілася: — Пан Марцін? Адкуль вы тут? I як... як вы пазналі мяпе?
— Спачатку не пазнаў,— прызнаўся ён,— Але ж калі ўсе гавораць пра тое, як князь Сангушка прылашчыў' маладую Гальшку, то няцяжка ўспомніць, як некалі я вучыў яе страляць з лука. А гледзячы на вашу мосць, можна было i ўспомніць, як мы з вамі лезлі на той дуб i не хацелі саступіць адно аднаму. Вы ўсё такая ж упартая?
— А вы ўсё такі ж смелы?
— Не,— прызнаўся Марцін, апускаючы вочы.— Цяпер мне i ў галаву не прыйдзе падыходзіць да вашай пані. Хаця я i з нобіляў, але занадта высока стаіць яе мосць. Праўда, я мог сказаць на гэта, што людзі роўныя, бог стварае ix аднолькавымі, i толькі лес распараджаецца, каб адзін быў у золаце i раскошы, a другі — ледзь валачыў ногі. Нашы паны не зважаюць на халопаў, лічаць ix за скаціну. Але час правучыць ix, час усё перайначыць...
Ён асекся, прымушана засмяяўся.
— Што я тлумлю вам галаву! Я рады, што ўбачыў вас, вы так пахарашэлі...
Еўка азірнулася навокал. У карчме было дымна ад каганцоў, разгарачаныя людзі нешта гаварылі, стукалі кулакамі па стале. Цяпер, калі ў зале не было маладой Гальшкі, там стала як свабадней.
— Што, калі мы з вамі пагуляем па двары? — прапанаваў Марцін.— Возьмем i вашу дзяўчыну, каб не было размоў.
Еўка няўпэўнена паціснула плячыма, азірнулася.
— Не, мне належыць усыпіць панну,— прашаптала яна.— Яна любіць, каб я на ноч чытала што-небудзь.
— Вы ведаеце грамату? — здзівіўся Марцін.
— Я чытаю на лаціне, на мове беларусінскай i на польскай, апроч таго, на нямецкай,— з гонарам адказала Еўка.— Зараз мы чытаем «Аповесць аб Троі», а раней — « Александрыю».
Марцін паглядзеў на яе з захапленнем.
— Дык вы i сюды ўзялі кнігі? — здзівіўся ён.
— Канешне. Кожны вечар я чытахо паненцы. Ой,— спахапілася Еўка,— яна ж, мусіць, чакае мяне!
Але Марцін ветліва, ды настойліва дамагаўся, каб яна, пасля таго як засне гаспадыня, выйшла ў агульную залу. Ён прасіў расказаць хаця трохі, што дз'еецца ў Княстве, гаварыў аб тым, што засумаваў па роднай зямлі. I Еўка згадзілася, паставіла, праўда, умову, каб Марылька неадменна была з імі.
На тым i пагадзіліся.
Баркулабіха, якая ўжо распранула Гальшку, сустрэла Еўку папрокамі:
— Што — пробу крычу — замуж хачу?
— Які там замуж, панна Ганна! — макам пыхнула Еўка.— Знаёмы сустрэўся. Мусіць, i панна помніць: у Нясвіжы, калі вы мяне толькі ўзялі ў двор, я палезла на дуб, ледзь не зляцела? А ён вас вучыў страляць...
— Помню! — аасмяялася Гальшка,— Але быў хлоп, а тут слынны пан, вучоны.
Еўка начала расказваць тое нямногае, аб чым перагаварыла за кароткія хвіліны. Села, разгарнула «Трою».
— Пачытай мне лепей вершы, на памяць,— раптам запатрабавала Гальшка.— Ну, тыя, влошскага паэта, пра Лаўру...
— Табе б, мая кветачка, паспаць лепей. Куды i як заўтра паскачаце? Невядома, куды ён пацягне цябе, маладзенчык гэткі! — загаварыла Баркулабіха.
— Маўчы, ён муж мне цяпер! — строга сказала Гальшка.
Ёй відавочна не спалася. Абапёршыся худзенькімі рукамі на вялікую падушку, яна думала пра нешта, i то спалоханая, то злагаднелая усмешка блукала па вуснах маладой жанчыны.
— Хоць бы морам плыць, абы ў хаце не быць! — не супакойвалася Баркулабіха. A калі Еўка, прачытаўшы колькі вершаў, ціха наклала кніжку і, пашаптаўшыся з Марылькай, хацела выслізнуць з пакоя, яна зноў узбурылася: