За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Еўка сядзела насупраць, i радаснае нецярпенне ў душы змешвалася з неспакоем. Яна не думала аб тым, чым жа гэта скончыцца, чула толькі маладую радасць жыцця, шчымлівасць, надзею, што нешта зменіцца ў суровым яе жыцці, падначаленым капрызлівай i злапомнай пані Беаце.
Малады князь радасна ўсміхаўся. Відаць, i яму перадалася светлая настраёвасць марознага дня, поўнага свежасці некранутага,— нягледзячы на тое, што ішоў канец просінца,— снегу, маладое бушаванне крыві, даўно задуманая надзея атрымаць жаданую нявесту. Ён, нібыта забыўшыся на ўсё, гарцаваў перад вазком, усміхаўся маладой дзяўчыне, а яна, спачатку насупленая, спалоханая, нясмелая, паступова адтайвала. А можа, ёй перадаваўся настрой Еўкі, можа, у рэшце рэшт, таксама нечакана палягчэла ўдалечыні ад суровай маці? Як бы то ні было, але i на яе твары, ледзь бачная, запраменілася усмешка, i яна начала часцей выглядаць з карэты, а над канец дня, стаміўшыся, папрасілася з цеснага вазка i ішла сначатку ля карэты навольным крокам, а пасля, як бы раздражнёная Еўкай, пабегла за ёю, дурасліва спрабуючы схапіць снежку i няўмела кінуць услед.
Князь Змітрок падскочыў да яе, працягнуў руку:
— Сядзьце на каня, панна Гальшка, адсюль відней!
Яна імгненне глядзела на яго знізу ўверх, паволі пахітала галавой, нясмела развяла рукамі i раптам, нібы спалохаўшыся, зноў юркнула ў карэту. Задыханая Еўка тады прыбегла, з размаху села насупраць, i яны абедзве раптам заліліся смехам. Толькі Баркулабіха, не зважаючы на сонца, на чырванагрудых снегіроў, на ўвесь настрой маладога нецярпення, які панаваў вакол, бурчала сабе пад нос безупынку:
— Дай пане божа, каб налога гэтая дабром скончылася, каб дзіця мае не мела гора!
Пад вечар пад'ехалі да Німбурга ў Чэхіі.
Змяркалася, кал i коні супыніліся каля карчмы Мысліка, самай багатай у горадзе. Маладыя шляхцічы Вялікага княства Літоўскага, адпраўляючыся за мяжу, заўсёды спыняліся тут, i таму карчомшчык добра разумеў мову беларусінаў, умеў гатаваць любімыя тамтэйшымі людзьмі стравы i меў музыканта, які спяваў іхнія песні. Прыезд маладога магната з прыгажуняй жонкай, якая таксама належала да найслаўнейшых родаў Княства i была адной з самых багатых нявест у Рэчы Паспалітай, падняў на ногі ўвесь гарадок. Пакуль карчомшчык разам з жонкай i сямейнымі рыхтаваў пакоі, рэзаў куранят i смажыў дзічыну, каля варот сабралася багата народу, які хацеў убачыць маладых людзей.
Еўка разам з Баркулабіхай i Марылькай пераапранула Гальшку, тая адразу ж прылегла на разьбяным шырокім ложку, раскінуўшы рукі. Каганцы цьмяна гарэлі, смуродзіла гарай.
— Учадзець можна тут! — моршчыла нос Марылька.
Еўка намыла твар, прычасалася, пырснула на сябе вадой, абтрэсла з сукні конскую поўсць i спусцілася ўніз.
Каля стала, адведзенага для прыезджых, ужо мітусіліся слугі, накрываючы ix абрусамі, ставячы алавяныя талеры, відэльцы i кубкі. Тут жа з важным выглядам стаяў Пятрок —лоўчы князя Змітрака, сачыў адным вокам за тым, як непадалёк, у ачагу, скварчэлі патэльні ca смажанінай, на ражнах тырчалі ўкормленыя тушкі качак, шчодра абсыпаныя перцам i сушанай зелянінай.
Хаця наўрад ці хто з прысутных задумваў супраць маладых нешта зламыснае, але ледзь не сорак гадоў панавання каралевы Боны зрабілі сваё: тыя, хто мог баяцца за сябе, у чужых мясцінах елі з перасцярогай. Вядома было, як пры двары пазбаўляліся ад непажаданых людзей, як атрута дапамагала там, дзе не дапамагала золата. Смерць магла прыйсці нечакана, нельга было ведаць загадзя, дзе шукаць перасцярогі. Сама каралева Барбара не пазбегла гневу Боны, i дарэмна шукалі Радзівілы, падкупляючы людзей, нейкія доказы віны каралевы — усё было пад поўным покрывай таемнасці i вонкавай прыстойнасці.
Чужаземныя тыя звычаі прынесла ў Княства i Польшчу жанчына з роду Сфорцаў. Нечаканы ўдар мяча ў цемнаце, нож у спіну, атрута ў духмяных пальчатках ці сукнях, падораных пры ўсіх... Сам кароль Сігізмунд Аўгуст баяўся маці, асабліва пасля смерці другой жонкі. Ненавідзеў яе. A некалі, у ранняй маладосці, лічыў разумнейшай i прыгажэйшай жанчыпай на зямлі, клапатлівай маці, памяркоўнай гасударыняй. Праўда, прыхільнікі каралевы Боны шанталіся, што яшчэ з часоў Ягайлы i Ядвігі на стол у спецыяльным футарале ставіўся цмокавы язык супраць труцізны, але ўсе сыходзіліся ў адным — што ніколі боязь быць атручаным у застоллі не была такой моцнай, як у сёлетнія часы.
Пятрок з асаблівай радасцю прывітаў Еўку — яшчэ з даўціх наездаў князя ў замак прыглянулася яму ружовашчокая, з глыбокім поглядам цёмна-сініх вачэй i доўгай русявай касой дзяўчына. Еўка адказала на прывітанне стрымана. Надышла, паставіла на стол вялікую талерку з цукеркамі, якія ўзялі з сабой з замка. Астрожскі аптэкар Вол Фларыянчык гатаваў ix адменна: з цукру i цынамону, дадаючы райскіх зярнятак i індыйскага перцу, а зверху абгортваў пазалочанымі паперкамі. Еўка паставіла на стол i драўляны гарнец з павідлам — ад яго пранёсся вакол свежы пах імбіру. Цукеркі былі нябачаным ласункам і. каштавалі надзвычай дорага.