Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 156
Перейти на страницу:

Ішлі гады. Еўка рабілася дарослаю дзяўчынай, а Баркулабіха старэла i ўсё болей раздражнялася з-за любой драбязы. Жылі яны ў адным пакоі, абедзве лічыліся найбольш прыбліжанымі асобамі пры маладой князоўне, але асноўныя капрызы i прыхамаці Гальшкі даставаліся Еўцы, а не Баркулабісе, якой Гальшка пабойвалася, i не камерыстцы Марыльцы, бацька якой, нямецкі лекар Гартман, увайшоў у вялікі давер да Беаты.

Часта наязджаў у Астрог i малады легкадумны князь Васіль Канстанцін. Прыязджаў з гуртам гэткіх жа гаманкіх, цікаўных i трохі развязных, як заўсёды ў доме, дзе няма гаспадара, рыцараў. Пані Беата моршчылася, але мусіла прымаць сваяка i гасцей. Васіль Канстанцін гаспадарскім вокам аглядаў замак i браму, за стадом многа еў, сьшаў жартамі, а маладыя рыцары аглушальна рагаталі, не зводзячы вачэй з пані Гальшкі ды i з князя.

— Гэта ўсё з-за цябе, мая кветачка! — з жартаўлівым дакорам казала Баркулабіха.— Кожны пнецца за жаніха. Яшчэ б — такое багацце! Людзі розум губляюць з-за золата гэтага, а тут яшчэ i прыгажуня ў прыдачу. Заскачаш, ого як заскачаш!

— Я сам выберу табе жаніха, пляменніца! — аднойчы, седзячы адзін з жанчынамі за сямейнай вячэрай, урачыста паабяцаў Васіль Канстанцін.

— Толькі ці будзе ён даспадобы тваёй матулі,— кпліва падхапіла Беата, — а значыць, i табе самой?..

— Як скажа матуля, так i будзе,— прашаптала Гальшка, апусціўшы вочы. Худзенькая, бледная, яна толькі выцягвалася з падлетка ў дзяўчыну, i дарагія ўборы, белая жамчужная сетка на русай галоўцы нібы падкрэслівалі яе кволасць.

Сярод маладых рыцараў найбольшую ўвагу князю Васілю Канстанціну аддаваў Змітрок Сангушка. Сам вядомага роду, ён, на думку Баркулабіхі, найбольш падыходзіў Гальшцы.

— Але пані марыць аб некім з Кароны! — неяк з гневам, не ўтрымаўшыся, сказала яна Еўцы.— Нашы русінскія землі хоча згамаваць i род Астрожскіх, слаўных рыцараў Бе лай Русі i Валыні, акаталічыць! Пойдзе Гальшка за каталіка з Польшчы — дзед у труне перавернецца!

Спрэчкі паміж сваякамі рабіліся ўсё болей адкрытымі, жорсткімі, i аднойчы Беата, ускочыўшы, паказала рукой на дзверы:

— Вон адсюль! Сама вырашу, каго ў зяці браць!

— Гэта тваё апошняе слова, пані? — пабялелы Васіль Канстанцін таксама падняўся. A калі яна яшчэ раз закрычала на яго, ён паволі пайшоў прэч не азіраючыся. Пагроза была ва ўсёй яго постаці, у игонай хадзе. У Еўкі чамусьці закалацілася сэрца.

Праз тыдзень, пад аховай рыцараў i войска, ён узламаў замкі на браме і, уварваўшыся ў замак, сілком абвянчаў пляменніцу ca Змітраком Сангушкам, паклаўшы тым пачатак вялікай смуце ў абедзвюх дзяржавах.

Увечары маладыя выехалі з Астрога — далей ад раз'юшанай Беаты, ад паноў-рады, ад самога караля. Іскрыўся на сонцы снег, сінія цені ляжалі над агароджамі хат, сытыя коні лёгка неслі карэту па ўезджанай дарозе. Бомы былі закручаны пасмамі лёну — тыя, хто ехалі, не хацелі надта абзывацца. Але ўсё роўна ix абоз выклікаў цікаўнасць. Коннікі ў каляровых кунтушах-каптанах, у колтрышовых — суконных — плашчах, з багатымі кордамі ля пояса, у добрых панцэрах,— а едуць хутка, нібыта збродні, i ззаду воі з гакоўніцамі раз-пораз азіраюцца, нібыта за імі хто гоніцца.

Змітрок Сангушка ехаў побач з карэтай, зазіраў у акенца. Апранутая ў хлапечы ўбор, з косамі, схаванымі над калматай шапкай з вавёрчыных шкурак, у цёмным плашчы, сядзела ў карэце Гальшка, падобная да танклявага, трохі спалоханага падлетка. Побач з ёю, раз-пораз накрываючы ёй ногі, ахінаючы ix мядзведжай запонай круцілася i нешта мармытала сабе пад нос нянька Баркулабіха.

— Паны зацныя, а лупежствам займахоцца,— можна было пачуць скрозь няўхільнае рыпенне снегу i тупат коней.— Замак аблеглі, дзеўчыну аблаклі, як хлопца, што дзеецца!

1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)