За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Пакуль радзівілаўскія прыдворныя шапталіся, седзячы ў даволі цеснай яшчэ старой залі за багатымі сталамі i выкрыкваючы тосты ў гонар госці, a пані з зайздрасцю аглядалі нечуванай цаны перлы на высокай, асляпляльна белай шыі славутай прыгажуні Кароны, запаміналі, якія карункі аздабляюць чорную аксамітавую сукню госці i якой формы абцасы на яе пантофлях, маладая князёўпа Гальшка ў суправаджэнні любімай нян.ькі Баркулабіхі, ці, як называлі яе прыдворныя Беаты,— панны Ганны, сабакі Чмеліка i дзяўчынкі Евы Касцевіч, гуляла па толькі што высаджаным парку. Некалькі вялізных, векапомных дубоў, што стаялі воддаль, не сталі высякаць, i яны высока ўздымалі магутныя вяршаліны, асветленыя ружовым, ужо сцішэлым к вечару сонцам.
— Ой, хто гэта? — пужліва раптам ускрыкнула Гальшка.
Панна Ганна, маладая яшчэ, вёрткая кабета гадоў пад сорак, зірйула ўверх i збялела: з галін бліжняга дуба тырчала наведзеная на ix страла. Нехта хаваўся за ствалом. Нянька скочыла да Гальшкі, закрыла яе ўсім целам i толькі адкрыла рот у спалоханым крыку, як зверху раздаўся смех, хлапчук гадоў дванаццаці высунуўся адтуль, адвёўшы руку з лукам далека ад сябе:
— Ды я не ў вас цэліўся, а вунь у яго!
Чмелік брынкліва загаўкаў, нібы зразумеў, што гаворка ішла пра яго. Баркулабіха, якая спачатку, відаць, хацела паклікаць стражнікаў, загневана затрэсла кулакамі, затупала нагамі:
— Ах, лотр, паганец, уздумаў жартаваць! Ды ты ведаеш, хто гзта? Ды цябе вось тут разам з тваімі бацькамі трзба за горла сцяць!
— Спачатку злавіце мяне! — дзёрзка адказаў той зверху, рыхтуючыся ўцячы.
— I зловім, хлоп няшчасны! — усё крычала Баркулабіха.— Дзіця спалохаў!
— Зусім не спалохаў! — рантам уступілася за хланчука князёўна Гальшка.— Хачу паглядзець на тое, што ў ягоных руках!
— Гэта лук, — сказала Еўка.
— Вось i я хачу паглядзець — як з яго страляюць? — настойвала Гальшка.
— Мая кветачка, гэта не жаночая справа! — спрабавала ўгаворваць яе нянька, але, убачыўшы, што хлопчык ужо спусціўся на ніжні сук i раскачваецца на адной руцэ, спрабуючы скокнуць уніз, закрычала:
— Куды, хлоп? Ідзі сгоды, бачыш, хочуць твой лук паглядзець?
— Я не хлоп,— з годнасцю сказаў хлапчук.— Калі папросіце — пакажу ёй, як страляюць.
— Яна папросіць,— сказала Гальшка. — Я так хачу!
Баркулабіха незадаволена буркнула сабе пад нос, а ўслых сказала:
— Табе прасіць не належыць. Толькі скажы слова — i стражнікі схопяць яго, i ён будзе выць, катаючыся ля тваіх ног.
Дзяўчынка Еўка ca шкадаваннем глядзела на хлопчыка. Вусны яе нібыта самі варухнуліся, калі яна зашаптала:
— Ён харошы хлопец, вунь Чмелік замаўчаў. Пашкадуй яго, панна!
I Гальшка, якая на імгненне задумалася, засмяялася, бачачы, што Чмелік, падбегшы да хлопца, стаў вырабляць перад тым свае звыклыя каленцы i штукі.
Калі ж з таго лука, што трымала ў руках Гальшка i які даў хлопец (ён назваўся Марцінам i быў сынам аднаго з прыдворных шляхцічаў), падстрэлілі варону, захапленню Гальшкі не было канца. Яна нават хацела зняць са свайго мезенца залаты з чырвоным каменьчыкам пярсцёнак i падарыць Марціну, але тут нянька праявіла цвёрдасць i пагразілася сказаць маці.
A Еўка тым часам, спрытна памагаючы сабе рукамі i нагамі, узлезла на дуб i ўскараскалася высока. Заўважылі яе тады, калі, гледзячы на шырокія палі, што рассцілаліся ўдалечыні, на стары замак i новую браму з чырвонаю чарапіцай, яна закрычала, загалёкала на ўсю моц свайго дзіцячага захаплення. Прыбеглі стражнікі i малую князёўну адвялі ў замак. A Еўку чакаў i дачакаўся не толькі Чмелік, але i хлопец з лукам. Ён адразу ж папрасіў паказаць сабачыя шгукі, каб навучыць таму бацькавых ганчакоў.
— Ведаеш, бацька ў мяне, калі п'яны, надта добры. Дае пенязі i аднойчы нават даў паўгрош. А за тыя штукі дасць яшчэ болей.
— А ты што, збіраешся купляць маёнтак? — насмешліва скрывілася Еўка.
— Не, я хачу вучыцца,— проста сказаў хлопец.— Але бацька нізавошта не нашле на вучобу. Ён ужо прыгледзеў мне багатую инвесту i круціцца там — з палявання ім розныя дарункі прывозіць... А я хачу ва універсітэт, адтуль толькі што браты Пялесцічы прыехалі, i Войцік старшы вучыцца ў Кракаве. А фундатарчык Хруцкі недзе ў Падуі, ва Влохіі...
Праз колькі дзён карэта пакаціла далей, у Астрог, на Валынь, дзе быў радавы замак князёў Астрожскіх i дзе Еўцы належала жыць, прыслужваць маладой князёўне, урыўкамі вучыцца грамаце і, падпарадкоўваючыся капрызу Гальшкі, сядзець у пакоі разам з Чмелікам, пакуль будуць ісці заняткі. Еўка аказалася надзвычай здольнай, i пані Беата, звярнуўшы на тое ўвагу, загадала вучыць яе іншамоўным граматам, каб змагла яна чытаць князёўне не толькі пераклады, але i кнігі, што прывозілі купцы з-за мяжы. Тады ж неяк сказала пані, a Баркулабіха многа разоў гаварыла тое Еўцы, нібыта ўпіхвала ў галаву, што ніколі не дазволяць маладой Касцевічуўне выйсці замуж i мець сям'ю, бо хочуць, каб яна служыла ўсё жыццё толькі Галынцы... З той умовай i быў адпраўлены ліст да бацькоў Еўкі. Ваяр Касцевіч даў сваю згоду, а таксама прыслаў Еўцы бацькоўскі наказ служыць аддана i верна магутнай гаспадыні. «Мецьмеш ежу i апратку,— пісаў ён,— i ніколі не будзеш думаць, чым карміць дзяцей i халопаў, так, як думаем мы з маці,— a ўсё праз яе няшчасную слабасць, яе каханне». Еўка прыняла гэты загад як бы праз сон, не надта задумваючыся, што ён мяняе ў жыцці. Праўда, запомніўсн, а пасля многа разоў перадумваўся сказ у лісце: «Невымоўне плакала твая маці, а май малжонка Марта, ды вы, бабы, дурнын былі i будзеце заўсёды...»