За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— Пані забірае ў цябе i дачку. Звярніся ў канцылярыю Радзівілаў.
Маці арлупянела, я адразу перастала плакаць. Наступіла хвілінная паўза, на бацькавым твары ўсё болей преступала радасць, матчын жа твар скамянеў.
— Ну? — падагнала ix пакаёўка. I, не чакаючы адказу, загадала кучару:
— Падсадзі яе вунь туды! — рукой махнула на апошнюю карэту, дзе сядзелі кухар i прыбіральшчыцы посуду; на тварах ix была напісана цікаўнасць.
Высокі дужы мужчына лёгенька, як пёрка, падняў мяне i падсадзіў на прыступку карэты. Пані махнула хусцінкай, дзяўчынку — панну Гальшку — падсадзілі да маці, i ўвесь абоз заварушыўся, рыхтуючыся ехаць далей.
— Мамка! — адчайна закрычала я, кінулася да дзвярэй, але кухар перахапіў мяне, пасадзіў разам з жанчынамі, a Чмеліка згроб бацька, завагаўся — каму i куды аддаць яго? — але нейчыя рукі падхапілі майго Чмеліка, i карэты панеслі нас у невядомы свет, у новае жыццё, якое я не магла сабе тады нават уявіць...
Старыя ад часу i пагрызеныя мышамі паперы, што ляжалі на гарышчы хаты, якая цудам уцалела ад нямецкіх гармат, знайшоў маладзенькі пяхотны афіцэр. Афіцэра, гісторыка па прафесіі, мабілізавалі ў 1915 годзе, i цэлы тыдзень ён правёў у маёнтку, атуленым бэзам i язмінам, i корпаўся ў паточаных шашалем шафах, дзе стаялі старадаўнія, у скураных i драўляных вокладках кнігі, i чхаў ад пылу, разбіраючы перавязаныя сатлелымі стужкамі запіскі, разглядаючы выцвілыя дагератыпы, адкуль раптам як выплывалі то чароўныя дзявочыя тварыкі, то абрысы вусатых мужчын. А пасли ўбачыў дробны, нервовы жаночы почырк, прачытаў першыя радкі — i захапіўся гісторыяй чужога жыцця. Ён чытаў пры святле лямны, думаў, курыў, не ведаючы, што праз месяц i сам назаўсёды ляжа ў цёплую веснавую зямлю. Паперы ж, высланыя ім нявесце, ледзь не трапілі ў халодную грубку ў наступную вайну, але захаваліся i трапілі ў архіў.
...Кажуць, што чуйныя душы — ці то геннай памяццю продкаў, ці натхненнем, ці таямнічай здольнасцю пераадольваць звыклыя вымярэнні — вяртаюцца ў даўніну і, паміма ўласнага, пражываюць іншае, чужое жыццё, як сваё. Але, можа, тое жыццё таксама належала ім?
Дзяўчо, якое так нечакана падабралі паны па дарозе, доўга яшчэ служыла тэмай зайздросных размоў у невялікім сяльцы пад Нясвіжам, i нават у самім Нясвіжы, таму што пані Іллёва, якая ехала да папа Мікалая Радзівіла, каб параіцца з ім аб будучым сваёй адзінай дачкі Лізаветы, а заадно паглядзець рэзідэнцыю Радзівілаў, гэтага багацейшага ў Рэчы Паспалітай i Вялікім княстве Літоўскім роду, па знатнасці амаль не ўступала каралевічу Сігізмунду Аўгусту. Усім было вядома, што была яна незаконнай дачкой старога караля, што сама каралева Бона любіла маладую прыгажуню i апекавалася над ёю. А каралева Бона была больш магутнай, чым яе сын. Маленькай дзяўчынцы, узятай у дом магутнай Беаты, належала цяпер быць у самым асяродку багацця i пышнасці найвялікпіых вяльмож дзяржавы. Асуджалі нясвіжскія фундатары, прыдворныя Радзівілаў, пана Касцевіча, які проста так, як сабачку, аддаў дачку, але кожны з ix выдатна ведаў, што дайся такая магчымасць у рукі яму самому,— не задумаўся б ні на хвіліну.
Між тым не толькі дзеля цікаўнасці ехала капрызлівая i спешчаная нявестка славутага Канстанціна з роду Астрожскіх у Нясвіж.
З таго часу як, не дачакаўшыся нараджэння адзінай дачкі, памёр сын Канстанціна Астрожскага — Ілля Астрожскі,— а яна засталася ўдавой, становішча яе было цяжкое. Не здатная да гаспадарлівасці, пані Беата даверылася сваёй радні па маці, i Касцялецкія, сквапна накінуўшыся на багацейшыя ў Вялікім княстве Літоўскім землі i маёнткі, бессаромна абіралі ix. Удава, можа, i не надта б разабралася ў тым, спадзеючыся, што на яе век хопіць, але родзічы Астрожскіх, i найперш зводны брат Іллі, князь Канстанцін Васіль Астрожскі, не раз ужо звярталіся да караля са скаргай на ўдаву.
Была гэтая справа няпростай: магнаты княства, абураныя няроўнасцю ix становішча ў параўнанні з польскімі панамі,— нягледзячы на прывілей 1447 года, што ўраўніваў ix у правах,— пільна сачылі за ўсім, што тычыла ix інтарэсаў. Князь Васіль Астрожскі даводзіў да ведама караля, што адзіная пакуль спадчынніца славутага праваслаўпага роду выхоўваецца як каталічка, што гісторыя княства падносіцца ёй скажона i што ўвогуле, нягледзячы на абяцаныя роўнасці, усё болей княства падпадае пад уладу палякаў...
Кароль жа Жыгімонт I не хацеў надта ўказваць дачцэ i стараўся абмяжоўвацца толькі лістамі i ўшчуваннямі. I ўсё ж нават лісты тыя крыўдзілі гордую пані, якая пачувала сябе няшчаснай i шукала дапамогі ў тых, хто не любіў караля, лічачы сябе выінэй за яго — у Радзівілаў.
Маленькая Еўка ўпершыню была ў Нясвіжы, куды прыехала пані Беата. Упершыіно яна трапіла ў багаты двор, у харомы, бачыла столькі пароду.