За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
Маці звычайна пачынала плакаць i клясці сваё жыццё, а бацька епускаўся ў падпол i суцяшаў гнеў пітвом. Мы ж, дзеці, у такія гадзіны хаваліся па кутах, баючыся, што бацькаў гнеў абрушыцца i на нас. Але, выпіўшы, ён рабіўся добрым, ласкавым. Вось у такую хвіліну, калі адна з нашых сучак ашчанілася, i выпрасіла я ў бацькі для сябе шчанюка, якога назвала Чмелікам.
Сабака быў надзвычай удалым: псар паказаў мне такія-сякія штукі, i я навучыла сабачку то паўзці, то скакаць праз галаву, то класціся i наміраць. Ці магла я думаць, што тым рыхтую сабе іншы, непадобны да звыклага жыцця, лёс?!
Мне помніцца дзень, калі ля нашай хаты спыніліся чатыры карэты, за якімі тоўпіліся коннікі. Пакаёўка ў доўгай пурпуровай спадніцы, у жоўтым каптане, падбітым тонкім футрам, прыбегла ў хату, патрабавала калодзежнай вады, бо «пані блага». Бацька вохнуў, маці кінулася разам з кухарам за вадою, а я выскачыла на ганак, каб падзівіцца на пані Беату Іллёву, якая ехала да пана Радзівіла ў госці. За мной выскачыў Чмелька.
Першы позірк, тым больш дзіцячы, бачыць многае! Я ўпершыню бачыла столькі прыгожых, у аксаміце, фалендышы i футрах паноў, упершыню бачыла i такую прыгажуню — нібы ажыў абраз Маці Боскай...
Пані Беата паўляжала ў карэце, адчыненай насцеж. Спачатку я ўбачыла толькі боцік, аблямаваны белым мехам. Нага была надзіва маленькая, сіняя сукня прыўзнялася, адкрываючы тонкую — я i не ведала, што могуць быць такія,— панчоху. Я ціха падышла бліжэй i між доўгімі веерамі, якімі абвявалі пані, пабачыла вялікія чорныя вочы, а пасля, калі пані ўстала,— усю яе, абгорнутую футрам, у белым, як снег, чэпчыку, з-пад якога выбіваліся залатыя — іначай не назавеш! — валасы.
— Kto to jest? — запыталася яна.
Я пічога не зразумела, пакаёўка нервова перапытала маці, якая ўжо несла ў шкляным кубку чыстай вады, падтрымліваючы яго рукой з белым вышываным абрусам. Перапытала па-мясцоваму, але трохі дзіўнавата на наша вуха. Пасля я даведалася, што гэта была Марыся, гаварыла яна на падольскай гаворцы.
Пакуль пані піла ваду з нашага калодзежа, а каля яе па-ранейшаму мітусіліся то пакаёўка, то лекар, то нейкія дамы, ад якіх патыхала нечым пекным, каля мяне спынілася дзяўчынка. Была яна хутчэй што мая равесніца, але апранутая так, што я адразу ж утаропілася на яе кабацік, зашнураваны блакітнымі стужкамі, на круглы i пышны, як кветка, каўнерык вакол шыі. Але яна i не глядзела на мяне — глядзела па Чмеліка, які, узняўшы лапкі, стаяў ля карэты, нібы просячы нешта. Відаць, хітры мой пёсік пачуў нешта смачнае.
— Mamusju, chcę cukru! — яна працягнула белую далоньку, але пакаёўка замахала на яе рукой, паказваючы, што пані блага. Дзяўчынка адвярнулася, пайшла да другой карэты (боцікі ў яе былі акурат як у пані, толькі аблямоўка карычневая). Адтуль выскачылі дзве жанчыны, працягваючы дзяўчынцы кавалкі белага цукру.
Я пазайздросціла свайму Чмеліку, бо цукар у нас быў рэдкі ласунак. Ён з'еў яго, падабраўшы кавалачкі, рассыпаныя па зямлі. З'еўшы, зноў стаў на заднія лапы i заскакаў перад дзяўчынкай.
Тым часам пані выпіла ваду, i лакей стаў зачыняць дзверцы карэты.
— Панна Гальшка, сядайце! — паклікалі жанчыны, а адна з ix дадала:
— Змяркаецца, позна ўжо.
Але дзяўчынка не садзілася. Яна ўсё глядзела на майго Чмеліка. Адчуўшы нядобрае, я схапіла яго на рукі i хацела ўцячы. Але тут дзяўчынка капрызліва сказала, i я зразумела яе, хаця гаварыла яна таксама па-польску:
— Хачу гэтага сабачку!
Пані стомлена паглядзела ў акенца, нешта сказала пакаёўцы, i тая вылецела з дзвярэй, падскочыла да мяне, працягнула рукі да Чмеліка. З другой карэты хуценька прыклыгаў тоўсценькі чалавечак, ён расшпільваў скураны кісет — даставаў грошы.
Я заплакала, адскочыла ўбок:
— He дам Чмеліка!
Бацька з перакрыўленым тварам кінуўся да мяне, я выелізнула з ягоных рук, кінулася нрэч. Маці закрычала на высокай, адчайнай ноце:
— Еўка, каб на цябе Пярун! Ты што, забіць нас хочаш?!
Я спынілася, але плакала i крычала. Бацька схапіў
Чмеліка, кінуўся да карэты, аддаў сабаку пакаёўцы. Але Чмелік, відаць, зразумеў, што яго хочуць забраць — ён вылузнуўся з рук пакаёўкі i кінуўся да мяне. Я зноў схапіла яго, прыціснула мордачку да грудзей i плакала.
Пані ў карэце зноў нешта сказала, твар яе грэбліва моршчыўся, a дзяўчынка тупала ножкай i ўсё нешта казала... Тады накаёўка запыталася ў бацькі, не, яна хутчэй загадала: