Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 156
Перейти на страницу:

Але пра каралёў ведаюць усе, крокі іхнія занатоўваюцца гісторыяй, а пра нас, людзей простых, можам расказачь толькі мы самі. Дык я i раскажу пра сябе i благое, i добрае, а хай той, хто будзе чытаць усё гэта, paзбярэцца ў маім жыцці альбо асудзіць, як суджу цяпер сябе я сама. Раскажу пра чалавека, якога кахала так, як толькі можа кахаць жанчына — імя яго засталося невядомым, хаця спраў зрабіў ён многа i навучыў мяне зямлю сваю любіць i ведаць, хто я такая i на якой зямлі жыву.

Раскажу яшчэ пра адну няшчасную жанчыну нашага крывавага i суровага стагоддзя, якую не засцераглі ад лесу вялізныя багацці i знакамітасць. А можа, якраз яны перашкодзілі ёй быць шчаслівай? Хоць мы, жанчыны, болей за ўсё жадаем сабе шчаслівасці, i яна найперш — у дзецях i добрым мужу, у каханні адзін да аднаго, у павазе ды шчырасці.

Але — начну ўсё па парадку, начну з бацькоў сваіх i сябе, адкуль я i які род мой. Не надта багаты, але ж — з нобіляў, ca шляхты мы, Касцевічы, i бацька мой у маладосці быў «кавалерам» ажно пры самім Радзівілу князю Юрыю, гетману польным літоўскім. Развозіў ён лісты з Нясвіжа да мясцовай шляхты з запрашэннямі, стаяў «над рукой» у самой шші Радзівіловай. Праўда, не раз, кажуць, пасылаў гаснадар маршалку двара запячатаны «білет» з загадам даць колькі там бізуноў-корбачаў бацьку, бо той, сабою відны i галантны, бывала, нсодіў-спакушаў прыслужніц дваровых. Адна з ix, цяжарная, панна Марта Кулік, кінулася пану Юрыю ў ногі. I ён, уважыўшы яе прыгажосць, прымусіў бацьку жаніцца, бо, сказаў, загадае даць столькі корбачаў, пасля якіх ніводзін мужчына не зможа болей называцца «кавалерам». Маці ж мая, будучы жанчынаю моцнай волі, дамаглася, каб нам далі ў арэнду фальварак, за які наша сям'я i плаціла чынш.

Помню нашу вялікую хату, дзе на відным месцы вісела шабля, падораная панам Юрыем, а таксама кунтуш з ягонага пляча. Бацька не знасіў кунтуша, пакінуў яго як памяць пра былыя дні, калі не ведаў асаблівых клопатаў i калі нясвіжскія Цырцэі адорвалі яго сваёй нязменнай увагай. Помню партрэты нашых продкаў, на якія заўсёды садзіліся мухі, а мы з маці праціралі тыя парсуны белымі анучкамі, бо прыслугі было нямнога. Бацька не надта любіў гаспадарыць, болей паляваў з хлопамі i піў за здароўе паноў Радзівілаў. Але калі б ён не здаў паложанае дзякло i грошы за арэнду, то быць бы яму бітым — няхай сабе, як шляхцічу, i на дыванку. Таму час ад часу ён стараўся — ездзіў па фальварку, глядзеў, як ганяюць сялян на паншчыну, лічыў за сваёй старэнькай канторкай даходы. Але, папрацаваўшы так тыдзень-два, не вытрымліваў — даставаў з падполу колькі бочак піва ці віна — i пачынаў блазнаваць. Мы, дзеці, любілі гэтыя яго дні, але маці проста вар'яцела. Ёи не слухаўся нікога, i мы б, можа, сапраўды зусім разарыліся i пайшлі па свеце жабракамі, каб не матухна. Яна трымала гаспадарку ў руках, яна кіравала бацькам -праўда, непрыкметна, бo, не дай бог каб заўважыў ён! Вэрхал паднімаўся ў хаце, ляцелі на падлогу начынне, гліняныя місы, гаршкі... Ды, праўду сказаць, адзінае, на што ніколі не паднімаў руку бацька, — гэта партрэты продкаў i шкляны посуд з залатымі ўзорамі, які даставаўся з сундукоў. Мы зрэдзь частавалі навакольных паноў, што наязджалі да нас, i да якіх мы ездзілі самі. Помніцца, як маці мая высільвалася, каб мы паехалі ў госці не горшыя за іншых, як доўга яна стаяла над куфэркам, выбіраючы, дзе што адрэзаць, перакроіць, каб пашыць сукенку мне ці сястры, альбо двум маім братам справіць новыя кашулі. Калі ж мне споўнілася дзесяць гадоў, яна наважылася перарабіць адзін з тых убораў, што насіла некалі ў замку Нясвіжскім, i тады я ўпершыню зафранціла ў камізэльцы фалендышовай лазуровага колеру i ў лісіным каўпаку, пра які ведала, што за яго калісьці было аддадзена пяць коп літоўскіх грошай. A ў звычайныя днІ хадзіла ў шарачковай сукні, у палатнянай камізэльцы i скураных пасталах-хадаках. Затое бацька, калі мы выходзілі ў людзі, быў апрануты ў кунтуш з нейкімі жоўтымі, вельмі дарагімі гузікамі i шаблю заўсёды браў з сабой. Помніцца — гузік аднойчы адарваўся i некуды запрапаў. Мы амаль два дні шукалі яго ў хаце i нават паднялі дошкі ў падлозе — там, закаціўшыся праз шчыліну, ён i ляжаў. Бацька мой быў чалавек з гонарам, але перад знатнымі гнуўся, як трыснёг пад ветрам. Дагаджаў ім чым мог i як мог.

Не раз сварыліся між сабою бацькі, хто ж вінаваты, што ў Нясвіжы ix болей знаць не жадаюць i не пускаюць нават на парог. Маці крычала, што такога гаспадара, які ледзь спраўляецца з чыншам, трэба распяць на нашым дубе, што рос пад самымі вокнамі. А бацька, кідаючы на падлогу місы i глякі, крычаў у адказ: калі б маці не ўступіла некалі ягоным залётам i адстаяла свой гонар, не давялося б яму жаніцца пад прымусам. «Гэта твая слабасць! — роў ён, i чарапкі валяліся вакол.— Ты разгневала пані Радзівіл сваёй распустай!»

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)