Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 171
Перейти на страницу:

У Беларусi таксама былi такiя настаўнiкi, хоць пра iх мала ведалi, прапаганда пра iх маўчала. Бальшавiкi не прызнавалi высiлкаў нацыянальнага настаўнiцтва ў справе школьнiцтва на акупаванай тэрыторыi. Настаўнiкi, якiя на той час вучылi дзяцей, не давалi зьдзiчэць цэламу пакаленьню, лiчылiся калябарантамi, i пасьля вайны нярэдка з вучнямi апыналiся ў Пячорлагу. Беларускi настаўнiк Барыс Кiт за сваё самаадданае школьнiцтва сядзеў у Лукiшках пры польскiх уладах, у Вiлейскiм цэнтрале СД — пры немцах. Каб не апынуцца ў савецкiм лягеры пасьля вайны, змушаны быў эмiграваць на Захад. I ўсё таму, што ў гады юнацтва прыняў поклiк вучыць дзяцей дабру i справядлiвасьцi i не адцураўся ад беларушчыны. Вельмi гэта важная i небясьпечная справа — беларускае настаўнiцтва. Калi, канешне, быць ёй верным, не ператварыцца ў «прывадны рамень» бальшавiцкай палiтыкi, як гэта мы назiралi ўсе гады савецкай улады.

«Абелiск» напiсаўся лёгка, як прынята казаць — на адным дыханьнi. Надрукаваўся ў Менску260 таксама безь вялiкiх стратаў. Можна было перакладаць на расейскую мову, з чым, аднак, я марудзiў. Самому дужа не хацелася, думаў знайсьцi лепшага за сябе перакладчыка.

Неяк пад той час давялося пазнаёмiцца з расейскiм паэтам, пяхотным разьведчыкам Рыгорам Куранёвым, якi надрукаваў цiкавую паэму «Рака Палата» — пра баi на Полаччыне. Ён быў прыязны, кампанейскi хлопец, меў добрую жонку Галю i сынка Сашку, i я, калi бываў у Маскве, здаралася, бавiў час у яго гасьцiннай сямейцы. Галя, будучы выдавецкiм работнiкам, узялася перакласьцi гэтую невялiчкую аповесьць. «Новый мир» хутка яе надрукаваў, — праўда, ужо пры новым рэдактары. Гэтую аповесьць я прысьвяцiў памяцi маладога настаўнiка зь Мядзельшчыны Мiколы Пашкевiча. То быў выдатны настаўнiк — энтузiяст беларушчыны, бясконца захоплены лiтаратурай. Неяк мы ехалi на Нарач у госьцi да старога Мiхася Лынькова, прозу якога Мiкола дужа любiў. Месца ў машыне для яго не было, дык Мiкола папрасiўся ў багажнiк, дзе, скорчыўшыся, ехаў добрых паўсотню кiлямэтраў i казаў: «Як жа я яго не пабачу, ён жа такi старэнькi…». Тады ён пабачыў Мiхася Цiханавiча, а праз паўгоду нечакана i памёр — раней за свайго кумiра. Памятаю, вычытваў навамiраўскую вёрстку ў скверыку блiз Путнiкаўскага завулку i адначасна чытаў машынапiсны тэкст «В круге первом» Аляксандра Салжанiцына, якi мне да вечара далi ў «Новом мире». Салжанiцын тады быў адкрыцьцём для лiтаратуры, але пасьля «Аднаго дня Iвана Дзянiсавiча» яго не друкавалi. Твардоўскi прабiваў гэты раман у ЦК, аднак бяз посьпеху. У маёй валiзцы ляжала i яшчэ адна кнiжка таго ж аўтара «Ленiн у Цюрыху», якую мне даў Куранёў. Гэтую я вёз дадому — у Менск i Горадню, дзе яе прачыталi дзясяткi маiх сяброў ды iхнiх знаёмых. На «Абелiск», як ён быў надрукаваны, добрую рэцэнзiю зьмясьцiў у «Комсомольской правде» Рыгор Бакланаў, ацэнка якога для мяне заўжды была важная. Таксама як i нашага агульнага сябра Лазара Лазарава.

Як заўсёды ўлетку, узяўся пiсаць «зiмовую» аповесьць «Дажыць да сьвiтаньня». Тэма яе, здавалася, гучала даволi экзыстэнцыяльна, то быў матыў тупiку i расчараваньня — на той раз у пэўным канкрэтным сэнсе. А можна было разумець i ў болей шырокiм, гэта ўжо як каму падавалася. Такi адыход ад iдэёвай канкрэтыкi даваў пэўны прастор для ўяўленьня, але i абавязваў. Як i раней, абавязваў да праўды i пэўных жыцьцёвых рэалiяў, што няпроста было ўвасобiць на матэрыяле вайны. Затое кожны чытач (цi група чытачоў) разумеў пэўныя моманты адпаведна ўласным схiльнасьцям i жаданьням. Аўтар мала што сьцьвярджаў — болей выяўляў i распавядаў. Так здавалася аўтару, хаця на справе ўсё магло быць iнакш — так цi iнакш, горш або лепш. Паколькi ў «Новом мире» я той год ужо надрукаваў ся, паслаў аповесьць у Ленiнград, у часопiс «Нева».

Як звычайна, пачаў чакаць выклiку на абмеркаваньне, рэдагаваньне. Выклiк, аднак, зацягваўся. I раптам атрымлiваю з «Невы» нумар з ужо надрукаванай аповесьцю i лiст, падпiсаны галоўным рэдактарам Нiкольскiм, якi вiншуе i запрашае да супрацоўнiцтва. То было штось нёзвычайнае, да такiх выдавецкiх правiлаў я не прывык. (Забягаючы наперад, зазначу, што «Нева» ня толькi надрукавала аповесьць, але i вылучыла яе на дзяржаўную прэмiю.)

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)