Доўгая дарога дадому
- Автор: Быков Василь Владимирович
- Год: 2004
- Язык: белорусский
- Год: Кніга
- ISBN: 985-6605-13-Х
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:
А цяпер? Цяпер ў лясгасе раблю. Дзёгаць гонiм для нужд хiмiчнай прамысловасьцi. Зарплата малая, не ўкрадзеш — не пражывеш. Але мне ўкрасцi — ого! Усё пад наглядам, ненадзейны тып. А вы што — пiсаць будзеце? Няўжо дазволiлi?»
Так, я хацеў напiсаць. Лёс гэтага чалавека мяне крануў. Толькi, вядома, пiсаць усё, як было. Дакумэнтальны нарыс. Сказаў пра тое Дубавiнкiну, той паведамiў у Менск. Адтуль паступiў адказ: справа пакуль не рассакрэчаная, дазваляецца скарыстаць яе толькi ўскосна. Мiнiмум праўдзiвасьцi. Пiшыце лiтаратурную аповесьць з акцэнтам на дзейнасьць контрразьведчыкаў. Я сказаў, што для аповесьцi там мала зьместу, аповесьць усё ж iншы жанр. Не чэкiсцкi, а лiтаратурны.
На тым «чэкiсцкi праэкт» i скончыўся. Дубавiнкiн пасьля сказаў, што я яго падвёў. Можа, i падвёў, але ня надта. Бо неўзабаве ён атрымаў падвышэньне i перабраўся служыць у Падмаскоўе. У Гораднi аб iм, аднак, не бедавалi.
Мы здаўна прывыклi чуць, што ў жыцьцi заўсёды ёсьць месца подзьвiгу. Насамрэч, подзьвiг патрэбны ўсiм i заўжды. Асаблiва там, дзе няма мiру, iдзе барацьба за волю цi справядлiвасьць. Але прырода подзьвiгу можа быць розная. У тым лiку i на вайне.
Лiтаратура сацрэалiзму замусолiла подзьвiг у iмя радзiмы, партыi i Сталiна, абыходзячы ўсю складаную разнастайнасьць тае зьявы. Подзьвiгi бессаромна i рэгулярна сачынялiся ў мэтах прапаганды, як у час вайны, так i мiру. Хто ня чуў пра подзьвiг камсамолкi, што павесiлi немцы за няўдалы падпал канюшнi з коньмi. Прытым нацiск рабiўся на тое, што яна мовiла перад пакараньнем. Спярша гэта былi словы: Сталiн прыйдзе, затым — партыя прыйдзе, — адпаведна прапагандоваму аспэкту часу; у тым i была сутнасьць яе подзьвiгу. Грымела шмат год слава байцоў-панфiлаўцаў, якiя быццам бы загiнулi, не пусьцiўшы немцаў у Маскву. I няважна было, што гэтыя героi пасьля вайны жывыя i здаровыя павярталiся з палону, — важна было, што iхнi мiф сваю прапагандовую функцыю выканаў. Мне запомнiўся аповед знаёмага вайскоўца ў генэральскiм чыне пра славуты подзьвiг Аляксандра Матросава. Генэрал у той час ваяваў камандзiрам батальёну ў брыгадзе, дзе служыў баец Матросаў, i ўся тая гiсторыя раскручвалася на ягоных вачах. Яе сачынiлi палiтрукi дзеля апраў даньня няўдалай атакi, каб знайсьцi ў ёй хоць якi пазытыў. I знайшлi забiтага на полi байца, якi, можа, блiжэй за iншых падпоўз да блiндажу. Вось i ўсё. Астатняе было прыдумана. Прыдумка апынулася важней за звычайную салдацкую сьмерць у бясслаўным баi.
У савецкай палiтыцы i прапагандзе адбывалася звычайная для iх зьява п а д м е н ы256, калi ахвяры i героi памянялiся месцамi — ахвяраў зрабiлi героямi, а герояў ператварылi ў ахвяры. Першых ганаравалi зоркамi, а другiх звозiлi на Калыму, Варкуту, Курапаты. То была палiтыка i лёгiка бальшавiзму, зразуметая, аднак, праз шмат гадоў пасьля.
Сапраўды, няшчасная краiна, якая мае патрэбу ў героях, як пiсаў Бэртольд Брэхт.
Мяне цiкавiлi подзьвiгi iншага кшталту — подзьвiгi духу. З часоў Iсуса Хрыста i першых хрысьцiянаў дух стаў немалаважным фактарам у барацьбе за выжываньне нацый цi этнасаў, — ня меней важным за фiзычную сiлу, якая ў старажытнасьцi вырашала ўсё. Ды i ў самой лiтаратуры ўсё большую прыцягальнасьць набывалi, так бы мовiць, подзьвiгi iнтэлiгенцкiя, а ня толькi салдацкiя. Апошнiя былi як бы трывiяльнай справай, тым больш на вайне. Калi ж подзьвiг зьдзяйсьняе той, хто прызначаны зусiм для iншае, мiрнай справы, тое ўжо ёсьць штось выключнае i набывае асаблiвае значэньне. Хаця практычны вынiк таго часта бывае нулявы. Як нулявы быў у прагматычных адносiнах подзьвiг Януша Корчака цi настаўнiкаў зь югаслаўскага гораду Крагуевацу, што разам са сваiмi выхаванцамi пайшлi на пагiбель. Вядома ж, на вайне сьмерць ёсьць зьява заўрадная.