Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 72
Перейти на страницу:

У далейшых радках вобраз Радзімы раскрываецца-карэктуюецца паўней: «Быццам / дрэва галіны, / гамоняць лісцём, цвітуць, – / жывуць у табе Скарына, / Шаўчэнка, / Пушкін жывуць…» [92, c. 3]. Натуральна, што малады паэт адчувае сябе ў адзіным культурным кантэксце з пералічанымі ў вершы асобамі, імёны якіх сімвалізуюць адраджэнне нацыянальнай свядомасці трох усходнеславянскіх народаў на розных гістарычных этапах, але ўрэшце пафасная інтанацыя зводзіць гэтыя імёны да яшчэ аднаго «святога імя»: «Чаго варты плён пакаленняў, / палёгшых у барацьбе, / калі не ўсміхнецца Ленін, / калі не будзе цябе?!» [92, c. 4]. Вядома, нельга забывацца на час выхаду зборніка, а таксама на яго «мастацкую апрацоўку» (ці ўтварыў бы, скажам, філолаг-выдатнік дзеепрыметнік «палёгшых», калі маецца форма «палеглых», – пытанне), праз што ўзнікае пэўная клішаванасць, але без якой, тым больш у загалоўным вершы, зборнік наўрад ці наогул пабачыў свет... Тут жа і радкі пра небяспеку, што ўвесьчасна пагражае вялікай дзяржаве. Але пры гэтым няма аніякіх падстаў сумнявацца ў шчырасці агульных інтанацый.

Разабрацца ў сутнасці «ленінскай тэмы» у творчасці і А. Разанава, і іншых паэтаў таго часу дапамагаюць аддаленыя адно ад другога на тры дзесяцігоддзі сведчанні пісьменнікаў Н. Гілевіча і У. Калесніка. Так, паводле Н. Гілевіча, «ленінская тэма» у савецкай паэзіі 1960 – 70-х гадоў была даволі папулярнай нават сярод тых, каго пазней запішуць у «антысаветчыкі», пра што ён сведчыць у сваіх мемуарах, называючы, да прыкладу, паэта А. Вазнясенскага як таго, хто «найлепш і найталенавіцей» уславіў Леніна. Гэтую тэндэнцыю паэт тлумачыць тым, што «для бальшыні «шасцідзесятнікаў» грунтам іх ідэйнага, духоўнага і маральнага аптымізму была вера ў вяртанне да Леніна, у аднаўленне ленінскіх прынцыпаў арганізацыі грамадска-палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця ў краіне» [42, с. 192 – 193]. З іншага ракурсу асвятляе гэтую тэму У. Калеснік, які, гаворачы пра верш А. Разанава «Ленін – гэта мы» (на якім, уласна, «ленініяна» у творчасці Разанава і завяршаецца), сведчыць: «Ленін – гэта сцяг той кагорты эксперыментатараў, пераўтваральнікаў свету, да якой залічвае сябе паэт» [51, 368].

Дакладны час напісання верша «Радзіме» невядомы, але агульная манера пісьма (бедная рыфмоўка, тэматычная клішаванасць) дазваляюць аднесці яго да зусім ранніх. Пры гэтым, У. Конан ужо на прыкладзе гэтага твора заўважае і ілюструе працэс зменаў у эстэтычнай сістэме А. Разанава: «Узыходжанне паэзіі А. Разанава ад звыклай і простай да элітарнай і складанай вобразнай сістэмы адбывалася... па традыцыйным шляху. У вершах «Адраджэння» прыкмячаецца элімінацыя, адпрэчванне вершаванага бытавізму, перакадзіроўка пластычна-рэчавых, натуральных вобразаў у сімвалы, наданне ім духоўнага сэнсу. Узнікае тэма спрадвечнага, касмічнага, і адпаведна мяняюцца кампазіцыя, інтанацыя і рытміка першага твора «Адраджэння» [58, c. 244].

Наступным разгледзім верш «Радзіма», якога з аб’ектыўных прычын няма ў кнізе (напісаны пасля яе выхаду і змешчаны ў зборніку «Назаўжды»). Ён, гэтак жа, як і вышэй разгледжаны, пачынаецца са звароту да Радзімы, але гэтым разам пранізлівая пафаснасць гэтага звароту скіраваная ўжо не да Краіны Саветаў, але да Беларусі (няхай і не названай, у нечым нават віртуальнай). Голас лірычнага героя ўжо з зусім іншай, інтымна-спавядальнай інтанацыяй гучыць свядома і напоўніцу, поруч з высокай ступенню тэхнічнага майстэрства паэта: «Радзіма, да цябе з мальбой / і нараканнем / не скрануся. / Я ў весялосці не з табой, / з табой у роздуме і скрусе…» [93, c. 11].

Звернем увагу на пары слоў «мальба і нараканне» і «роздум і скруха», што ў гэтай першай страфе ўтвараюць лагічны шэраг з проціпастаўляльнымі адносінамі. Магчыма, мальба мае вынікам нараканне, а роздум над лёсам Радзімы прыводзіць лірычнага героя да скрухі? Ізноў недагаворанасць, ізноў намёк на праблемнасць, што прысутнічала і ў вершы «Радзіме», толькі не ў абстрагаванаабагульненым ключы (радкі «Мо не заўсёды тое / робім, / што трэба рабіць»), а выказаная ўжо ад першай асобы (хаця і афарыстычна). Ва ўрачыстасці агульнага настрою тут ужо не адчуваецца клішаванасці.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)