Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 72
Перейти на страницу:

У наступнай страфе паэт спявае гімн персаніфікаванай, нават сакралізаванай Радзіме-багіне, старанна падбіраючы лексічны і гукапісавы матэрыял: «Высвечвала бяздонным дном, / ў акно ўзіралася з’інела, / і ведзьмавала туманом, / і летам бабіным звінела» [93, c. 11]. Тут заўважым прыклад разанаўскага аксюмарана («Высвечвала бяздонным дном»), што выяўляе імкненне да нечаканай вобразнасці, а таксама аказіяналізм («ведзьмавала»).

У далейшай страфе ўздымаецца праблема вызначэння межаў (пра што ішла гаворка і ў вершы «Радзіме»): «Ты не ўмяшчаешся ў куток, / дзе трызніць Буг, дзе Белавежа…/ Твае не вызначыць мне межы / і не намацаць твой выток. // У свет балючы дабяла, / у снежны свет, мае усходы / ідуць: там ты… там ты была!../ Ты ўся наводдалі заўсёды» [93, c.11]. Свядома ці несвядома аўтар палемізуе тут з Францішкам Багушэвічам, які, распрацоўваючы свой нацыястваральны канцэпт2, гэтыя межы акурат і намагаўся вызначыць-акрэсліць у знакамітай прадмове да «Дудкі беларускай» [гл.: 16, с. 16 – 17]. У Разанава Беларусь – найперш паняцце духовае. У гэтым палягае яго разыходжанне і з поглядамі на праблему ўласных межаў адраджэнцаў пачатку ХХ ст. (В. Ластоўскага, Я. Купалы), якія акурат імкнуліся да вызначэння ва ўсім пахіснутых межаў радзімы, што аб’ектыўна вынікала з існай на той момант неабходнасці самасцвярджэння Беларусі як нацыі [гл.: 3, стар. 29 – 30].

Відавочная тут і пэўная пераемнасць, нават інтэртэкставае перагуканне з праграмным вершам У. Караткевіча «Беларуская песня» (упершыню надрукаваны ў 1969 г. у зборніку «Мая Іліяда», тады як «Радзіма» датуецца 1970-м г.). На пачатку караткевічаўскага верша межы Радзімы вызначаюцца праз метафарызацыю беларускай тапанімікі (ёсць тут і Белавежа – «Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа...») [гл.: 54, с. 136 – 137]. «Радзіма» успрымаецца як адмысловы адказ Караткевічу, уплыў паэтыкі якога адчувальны ў ранняга Разанава. Наогул жа тут варта казаць пра бязмежжа паэтавай душы, здольнай адбіць і змясціць у сабе хараство роднай зямлі. Напрыканцы разгляду яшчэ раз акцэнтуем увагу на лексіцы («куток, межы, выток», «свет балючы дабяла», «сходы, наводдалі»), што задае каардынаты і для пазнейшай разанаўскай лірыкі.

«Верш «Радзіма» – адзін з лепшых у сучаснай беларускай паэзіі на гэтую тэму, які сведчыць, што разанаўскаму таленту заўсёды, пачынаючы з ранніх твораў, былі ўласцівы глыбіня і неартадаксальнасць погляду», – такую ацэнку дае разгледжанаму вершу Г. Кісліцына [56, c. 26]. Параўнаўчы аналіз вершаў «Радзіме» і «Радзіма» ілюструе імклівае творчае сталенне паэта.

Тэма шляху цэнтральная ў творчасці А. Разанава ад пачатку яго шляху творчага, і запачаткавана яна ў вершы «Пошук» (1964). Вядома, паэт яшчэ не прыйшоў да канцэптуальнай фармулёўкі свайго шляху, што з’явіцца ў «Першай паэме шляху», і куды больш легкаважна ставіцца да праблемы, але ўжо тады, разам з правам «усё закрэсліць і потым нанава пачаць», адчувае пэўную адказнасць за тое, што збіраецца здзейсніць: «А шлях раўнюткі, быццам лісцік, / Ляці – / каб вецер у вушах!../ Як гэта лёгка памыліцца / І па чужых / пайсці шляхах» [92, с. 6]. Выпраўляючыся ў нязнанае з гэтай свайго роду паходнай песняй, семнадцацігадовы паэт не жадае так хутка губляць права на памылку, дадзенае маладосці, і выгуквае амаль фаўстаўскае: «Чакай, няўмольны час». Трэба адзначыць, што ў «адраджэнскай» рэдакцыі выпраўлена форма аднаго слова (з «стрэсе» на «стрэхах»), праз што губляецца ўдалая рыфма («на стрэсе» – «закрэсліць»). Няўжо ўкладальнікаў напалохала аманімія (з словам «стрэс»)?

Настрой затоенага чакання нязнанае будучыні прысутнічае ў многіх вершах «Адраджэння». Напрыклад, у наступных радках верша «Які запал! Які размах…» (1965): «Трывогу цьмяную ганю / і цені прадчування. / Іду / ў вялікую гульню / з затоеным дыханнем» [92, c. 35]. Твор увайшоў у зборнік у «ампутаваным» выглядзе. Апроч нязначных зменаў асобных радкоў, у «адраджэнскім» варыянце папросту адсутнічае канцоўка – трынаццаць радкоў, амаль трэцяя частка. У гэтых радках, няхай і не без інфантыльнасці, заключана важная думка, жыццёвае і творчае крэда А. Разанава, што можна сфармуляваць так: у любой сітуацыі трэба намагацца ўзняцца над акалічнасцямі, знайсці пазітыў ужо ў самім факце існавання: «Калі ж надзея падвядзе / і ўдача пойдзе збоку, / калі на мой вясёлы дзень / насунуцца аблокі / і не змагу – / хоць бы ледзь-ледзь – / у справах разабрацца, / я буду ціхенька сядзець / і мудра пасміхацца. / І – усё роўна ў рэшце рэшт: / лунаў ці падаў ніцма, / а проста дыхаецца лепш, / нібы ад навальніцы» [105, с. 14 – 15]. Апісаны ніжэй стан супастаўляльны з усходнім прынцыпам У-вэй – «не-дзеяння» (не блытаць з бяздзеяннем!), прынцыпам сузірання, калі ўсе праявы быцця прымаюцца такімі, якія яны ёсць, без гвалтоўнага ўмяшальніцтва. Матывы, па якіх канцоўка была прыбраная, цяжка вытлумачальныя.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)