Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 332
Перейти на страницу:

Я заўсёды сцвярджаў і даказваў, што мы не павінны распачынаць закалат да тае пары, пакуль не вызначацца ў гэтым польскія патрыятычныя сілы і праваслаўнае духавенства. Гэта вельмі і вельмі важнае пытанне, хаця мае сябры-таварышы не надавалі гэтаму асаблівай увагі. Мы павінны былі прыслухацца да адной рэчы: у выніку скасавання ў Літве-Беларусі ў 1839 годзе Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года лік праваслаўных вернікаў значна павялічыўся.

Тут пачынаюцца рэчы зусім незразумелыя. Рымска-каталіцкае духавенства Польшчы з адзінай мэтай запалохаць праваслаўных святароў звярнулася ў 1861 годзе да праваслаўнага духавенства Беларусі і Літвы з адозвай. Адозва – гэта дакумент, які не падлягае перагляду. Сам тон і мелодыка дакумента сведчылі: і размовы не павінна ўзнікаць пра талерантнасць і памкненнях знайсці “агульную мову”, адшукаць прымірэнне па спрэчных пытаннях. Ты думаеш, што каталіцкае духавенства непакоілі толькі праваслаўныя святары, якія па сцверджанні той жа адозвы “прадалі душу д’яблу за мізэрныя царскія грошы”? Не, іх хвалявала толькі адно – як яны ўплываюць на душы і сэрцы сялянаў. І строга-пагрозлівым тонам папярэджвалі: “Заклікаем вас – не хвалюйце вясковых жыхароў сваімі прамовамі, бо мы ведаем пра вашыя злыя і тайныя намеры. Абыходзьцеся з народам разважліва і памяркоўна, у вашу задачу ўваходзіць унушэнне яму, народу, любоў да бліжняга, бо помста палякаў за святую веру страшэнная”.

Рушанне раскрыла свету вялікія супярэчнасці паміж праваслаўным і каталіцкім духавенствам. Яны апынуліся па розныя бакі, нават у розных варожых станах. Тлумачу, чаму. Большасць каталіцкіх святароў, калі не ўсе, поўнасцю прынялі наш бок – ідэю паўстання, а вось праваслаўныя – падпалі пад палітыку афіцыйных царскіх уладаў.

І пра тое я моўлю ў радках “Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці”. Гэта напісаў я тут, у вязніцы. Гэта паланез развітання з народам Ліцьвініі. Я заўсёды выступаў за развіццё ў Ліцьвініі рэвалюцыйнага дэмакратызму. Акрамя гэтага мяне хвалявалі і пытанні літаратуры. Лічу, што наша літаратура павінна мець свой адметны каларыт. Нездарма ж слынны Адам Міцкевіч называе ліцвінскую мову як адну з найпрыгажэйшых славянскіх... Пра што я думаў, калі табе прысвячаў верш “Марыська, чарнаброва галубка мая”, пераклаў на мужыцкую, але літаратурную мову мазурку Дамброўскага “Яшчэ Польшча не загінула”.

Але самым маім галоўным натхніцелем і настаўнікам з’яўляецца гонар нашай нацыі Андрэй Тадэвуш Банаветура. У 1746 годзе, 12 лютага, нарадзіўся, у фальварку Мерачоўшчына. Пад Бярэсцем. Герой Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстання 1794 года. Вучыўся ў Любяшоўскім піярскім калегіюме, у Варшаўскім кадэтскім корпусе, скончыў Парыжскую акадэмію. Набыў выдатныя веды ў вобласці артылерыі, архітэктуры, фартыфікацыі, з’яўляўся слухачом у Акадэміі жывапісу і скульптуры. А як праславіўся Тэд (так яго звалі ў Штатах) у вайне за незалежнасць Амерыкі! Стаў нацыянальным героем гэтай краіны. У 1792 годзе аб’яўлены галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і начальнікам паўстання. Мы вывучалі дасканала яго словы клятвы: “Клянуся быць верным паўстанню. Клянуся змагацца за непарушнасць межаў нашай дзяржавы, устанаўленне самаўладдзя народа і ўсеагульную свабоду”. Праз два гады, у траўні, прызначыў Найвышэйшую Нацыянальную Раду, выдаў Паланецкі ўніверсал. Але самае галоўнае, што Тэд імкнуўся надаць паўстанню агульнанародны дэмакратычны характар. Але не яго віна, што шляхта сустрэла тыя паслабкі сялянству ў штыкі, звузіўшы сацыяльную базу і маштаб паўстання...

Мы стараліся не паўтарыць яго памылак, але, на вялікі жаль, не пазбеглі і сваіх.

Дзесятага ліпеня 1862 года быў здзейснены выпуск першага нумару “Мужыцкай праўды”. Мы стараліся данесці да людзей свае планы, свае ідэі. Таму распаўсюдзілі газету па многіх жылых мясцінах. У той жа дзень, на Камянецкай зямлі, на полі каля вёскі Бярозаўка тутэйшы жыхар Місей Геліч знайшоў нашую газету і пачаў чытаць яе аднавяскоўцам. Такім чынам народ даведаўся, што пачалася падрыхтоўка да паўстання. Пра тое стала вядома і царскаму ўраду. А каб папярэдзіць яго, у Пецярбурзе і быў заснаваны Заходні камітэт - такая спецыяльная ўстанова для барацьбы з нашым вызваленчым рухам на Літве, Ліцвініі і ва Ўкраіне.

Цэнтральны нацыянальны камітэт, які быў створаны ўлетку 1862 года ў Варшаве, на жаль, меў абмежаваную праграму. Яна была складзена толькі ў інтарэсах польскай шляхты, а не сялянаў. На яе недасканалась і сур’ёзныя пралікі і недахопы ўказвалі польскім рэвалюцыянерам-дэмакратам А.Герцэн, М.Бакунін, М.Агароў. Яны імкнуліся і прапаноўвалі далучыць да праграмы яшчэ адну тэзу-патрабаванне - “Зямля - сялянам, воля правінцыям”. Але рэвалюцыянеры не прыслухаліся да іх голасу. І гэта стала адной з галоўных прычынаў, якая адразу ж адштурхнула, адпрэчыла ад удзелу ў паўстанні сялян Літвы і Украіны. А іх заклік “За нашу і вашу свабоду” не апраўдаў сябе. Таму паўстанне і не падтрымалі сяляне ўсходніх паветаў Ліцвініі і сяляне з Расеі.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)