Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 332
Перейти на страницу:

Следчая камісія даводзіла мне, што паўстанне насіла толькі польскі характар. Зусім ня так. Так хоча гэта прадставіць віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў. Я ж казаўў следчым пра адваротнае: у Польшчы паўстанне было польскім, так, а ў Ліцьвініі і Літве яно было беларуска-літоўскім. Падзеі разварочваліся на нашай тэрыторыі і паўстанне насіла нацыянальна-вызвольны характар. Бо прымалі ў ім удзел тытульныя жыхары – сяляне і рамеснікі, студэнты і шляхта, афіцэры і былыя вайскоўцы, настаўнікі і гімназісты, інжынеры і чыноўнікі. Паўстанцы рабіліся паэтамі і кампазітарамі, стваралі баявыя і рэвалюцыйныя песні, пісалі пракламацыі Паэты Фелікс Ражанскі і Фелікс Тапчэўскі, Францішак Багушэвіч, не заставаліся ў баку ад агульнай справы як і пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч...

Але... Але... Але... У жніўні Мураўёў выдаў загад, паводле якога захопленыя са зброяй паўстанцы падлягалі прысуду на смерць. А тым, хто пакаецца і здасца, маглі дараваць. Знайшліся такія, што паверылі хлусні. Але былі і вёскі, што да канца падтрымлівалі паўстанцаў. Быў аддадзены загад такія вёскі спальваць...

У жніўні шэсцьдзесят трэцяга года я зноў узяў кіраўніцтва над паўстаннем на Літве і ў Ліцвініі. Не толькі праціўнікі, але і сябры казалі, што я прыхільнік радыкальнай праграмы і крутых, жорсткіх мераў. Так яно было і насамрэч, – бо інакш нельга было…

Аднак, на вялікі-вялікі жаль, мы ўпусцілі спрыяльны час і дапусцілі тыя памылкі, якія дапусцілі.

Я разумеў, што чакае нас параза. А я не падпарадкаваўся загаду польскага нацыянальнага камітэта на сваёй тэрыторыі спыніць змаганне – і прайграў.

Вось так атрымалася, мая Марыська!

Але я не скончыў пра Касцюшку. У 1792 годзе, дзесятага кастрычніка, пад час бітвы каля Мацяёвіцаў, яго цяжка параніла. Палон. Петрапаўлаўская крэпасць. Вызвалілі яго праз два гады. З’ехаў у Амерыку. Але не мог пражыць без Еўропы. Памёр у Швейцарыі. Астанкі перапахаваны ў Кракаве. І ў яго былі памылкі: ён не бачыў у простым людзе ўдарную сілу, ды і палохала рэвалюцыйная праграма Якуба Ясінскага з яго імкненнем аднавіць дзяржаўную незалежнасць ВКЛ. А царскі ўрад паабяцаў сялянам аддаць ім зямлю “паноў-бунтаўшчыкоў”. Найвышэйшую Літоўскую Раду звінавацілі ў сепаратызме і дзеяннях супраць “вуніі братніх народаў” і затым распусцілі. А Ясінскі быў зняты з пасады галоўнакамандуючага, што значна аслабіла паўстанне...

Мы з сябрамі наведалі магілу перад тым, як аб’явіць пачатак паўстання, пакляліся:

– Генерал-лейтэнант, кавалер ордэна “Віртуці Мілітары”, шаноўны спадар Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка! Мы, кіраўнікі і ўдзельнікі нацыянальна-вызвольнага паўстання, не здрадзім тваім запаветам нават і тады, калі паўстанцкі шлях прывядзе да шыбеніцы.

6.

– Так о чём вы хотели сделать завяление, подследственный Калиновский? – распачаў допыт старшыня асобай следчай камісіі.

– Мае паказанні ад трыццатага снежня прашу лічыць несапраўднымі. Толькі ноччу я ўспомніў, што па тых адрасах, што я сказаў, ніколі і не пражываў.

– Тогда по каким вы проживали?

– Не могу сказаць, пан палкоўнік!

– Почему – не можете?

– Не хачу падвесці невінаватых людзей!

– Вот как! Благородно, благородно, Константин Семенович! Ваш возраст, пожалуйста, вероисповедание?

– Нядаўна мне споўнілася дваццаць шэсць гадоў.

– Где родились?

– Мастаўляны – Гарадзенскі павет.

– Где получили образование и какое?

– Скончыў Свіслацкую гімназію. Потым – універсітэт у Пецярбурзе. Скончыў камеральнае аддзяленне юрыдычнага факультэта, маю ступень кандыдата.

Уставіў сваё пытанне і паручнік Гогель:

– Это прекрасно, что вы получили в России такое замечательное образование. Тем более должны понимать, что вы по своей воле стали государственным преступником. А какими науками вы увлекались больше всего?

Кастусь паглядзеў на Мікалая Валер’янавіча:

– А гэта мае якія-небудзь адносіны да нашай тэмы?

– Мае, і вельмі вялікія, – прамовіў нечакана Гогель на беларускай мове, – нам цікава пачуць усе падрабязнасці ад вас.

– З задавальненнем адкажу на вашае пытанне, раз вы ўжо загаварылі са мной на маёй мове. Адказваю. Захапляўся класічнай нямецкай філасофіяй і заходне-еўрапейскім сацыялізмам. Вывучаў, і вельмі глыбока, гісторыю славянскіх народаў. Магу вам растлумачыць. адкуль пайшло вашае прозвішча, але вы можаце пакрыўдзіцца на мяне.

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)