Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 332
Перейти на страницу:

Не хутка прыйшоў у сябе...

А, апрытомнещшы, глядзеў безуважна на шэрую, выцвілую столь, і ў яго не нараджалася ніякіх думак і жаданняў. Нават пісаць ці дыктаваць сваёй чарнабрыўцы чарговы ліст.

Ён прымружыў вочы, глыбака ўздыхнуў.

Боль ва ўсім целе. Але найбольш балела галава, ванітавала...

...Нічога кепскага не падазраючы, Вітальд Парфіяновіч, накіроўваўся ў Пецярбург. На душы ніякай трывогі, адно насцярожанасць не пакідала яго ўвесь час, прымушала прыслухоўвацца да кожнага голасу, прыглядвацца імгова да кожнага чалавека, які ўзнікаў перад ім.

Ён ганарыўся тым, што ў сярэдзіне верасня, пазнаёміўся з цікавым і незвычайным чалавекам – Кастусём Каліноўскім, пра якога шмат чуў ад іншых. А тады з Мінску прыехаў камісар Мінскага ваяводства Міхаіл Аскерка. Ён жа, Вітальд, прыехаў з Кіева, дзе вучыўся ва ўніверсітэце.

У той жа дзень Міхаіл разам з ім завіталі на патаемную кватэру Ямантаў, дзе і пазнаёміўся з кіраўніком паўстання.

– Ці гатовы вы паслужыць нашай справе, грамадзянін Вітальд? Зваротам “грамадзянін” мы карыстаемся заўсёды, у якім бачым і адчуваем сваіх.

– Гатоў, грамадзянін Канстанцін Каліноўскі! У Кіеве я належу да тайнага гуртка, і мы робім усё, каб далучыцца і прыняць удзел у паўстанні супраць маскоўскага панавання.

– Ці магу я вам давяраць так, як самому сабе? Вам аднаму я адкрыў сваё прозвішча. Гэта накладае на вас патроеную адказнасць. Калі, не дай Божа, вы пападзеце ў лапы жандармаў, ці хопіць у вас стойкасці маўчаць і не выдаць тайну?

Вітальд па-вайсковаму выструніўся:

– Жыццё аддам за вас і за ідэі паўстання!

Каліноўскі падышоў да шафкі, высунуў шуфлядку, дастаў адтуль пакет.

– Вось вам першае заданне. Вы павінны з’ездзіць ў Пецярбург. Даручаю вам даставіць па ўказаным адрасе і ўказаным прозвішчы мінскім паўстанцам грошы і пашпарты.

Семнаццатага верасня яны разам з Аскеркам пакінулі Вільню.

Заданне было няцяжкім. Ён хутка адшукаў людзей, уручыў ім грошы і дакументы, справіўся яшчэ з некаторымі, ужо асабістымі клопатамі, і праз дзень пачаў збірацца назад у Вільню.

Вярнуўся з Пецярбурга праз тыдзень – дваццаць чацвёртага верасня. Адразу накіраваўся на кватэру Ямантаў. Каліноўскі знаходзіўся на месцы – сядзеў у сваім пакойчыку і пісаў чарговую пракламацыю.

Абрадваўся, калі ўбачыў Вітальда. Распытаў пра паездку, удакладніў дэталі. Вітальд аддаў яму паперы, якія перадалі паўстанцы. Гаварылі мо больш гадзіны.

– Другое заданне табе, грамадзянін Вітальд. Прызначаю цябе камісарам Магілёўскага ваяводства.

– Што рабіць трэба, грамадзянін Канстанцін?

– Неабходна найперш збіраць подпісы пад контрадрасамі, а для гэтага вось табе аб’ява жонда, у якой і ўказваецца пра тое ж. Там жа і заклік да патрыётаў.

Студзень выдаўся марозны, віхурны. Пашкадаваў, што не апрануў пад спод чаго цяплейшага, – пачыналі прабіраць дрыжыкі.

Бабруйск сустрэў яго такім жа холадам і марозам. Рашыў пераначаваць у якой гасцініцы.

Калі ж падышоў да дзвярэй прыватнай гасцініцы, да яго падышлі жандармы.

– Парафіяновіч? – прыгледзеўся да яго жандарм.

Вітальд маўчаў, не кажучы ні слова. Ад страху ў яго акамянеў язык. А жандармы, болей нічога не ўдакладняючы, скруцілі яму рукі.

“Усё, прапаў... – падумаў з роспаччу. – Вось табе і далучыўся да паўстанцаў, вось табе і паспрыяў агульнай справе...”

І пашкадаваў ужо, што ехаў неасцярожна.

У Бабруйску ў яго ні пра што не пыталіся.

Праз дзень прывезлі ў Менск.

Вёў допыт жандарскі палкоўнік Лосеў. Чамусьці ўсміхаўся ўвесь час, як радаваўся, што перад ім арыштаваны.

– Такой молодой, а уже государственный преступник, – гаварыў, наліваючы сабе ў шклянку гарбату – грэўся, мусіць, і яго даймаў холад. – И на виселицу готов отправиться, и расстреляным быть... Орёл!

А потым, імгова перамяніўшыся ў твары, вырачыўшы вочы, злосна і затоена спытаў:

– Хочешь на виселицу?!?

Ён не мог пашавяліць языком, таму адмоўна пакруціў галавой.

– Можешь избежать петли, если сейчас же, в сию минуту скажешь нам, где находится в Вильно Калиновский? Какой у него псевдоним? Под чьей фамилией он скрывается? Ну?!?

– Ві... Вітажэнец. Пражывае на Святаянскай вуліцы – у Святаянскіх мурах...

Праз некалькі хвілінаў у Вільню Мураўёву паляцела шыфраваная тэлеграма.

Вечарам, а дзевятай гадзіне, у генерал-губернатарскім палацы тэлеграму атрымалі і прыйшлі ў замяшанне: чаму не паведаміў яшчэ і пра нумар кватэры. Віленскі паліцмайстар палкоўнік Саранчоў, узмакрэлы, узбуджаны, асабіста праглядае дамавую кнігу, і не можа знайсці прозвішча Вітажэнца.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)