Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– Потом как-нибудь, потом.
– Подследственный Калиновский, – звярнуўся да яго капітан Сямёнаў, – вы входили в состав общества «Земля и воля»?
– Не, не ўваходзіў. Запрашалі. Але не было часу тым займацца. Вучоба патрабавала аддаваць ёй шмат часу.
– Таким вот образом вы отблагодарили царя-батюшку, что он вам, жителю Северо-Западного края, предоставил возможность получить высшее образование. И там, значит, изучая историю славянских народов и западно-европейский социализм, вы и стали врагом самодержавия?
Каліноўскі ўсміхнуўся:
– Чаму ж там? Калі яшчэ вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Брат Віктар гэтаму пасадзейнічаў. І не толькі ён. Уладзіслаў Сыракомля раскрыў вочы на многія рэчы. То потым ужо сталі маімі настаўнікамі і кумірамі Тарас Шаўчэнка, Герцэн, Дабралюбаў, Агароў, Гарыбальдзі…
Утварылася нядоўгае маўчанне. Нешта шапнуў Шалгунову на вуха Гогель. Палкоўнік згодна кіўнуў галавой.
– Скажите, Константин Семенович, а после Петербурга куда вы направили свои стопы?
Каліноўскі нейкі час раздумваў, як бы ўспамінаў свае шляхі-дарогі, адказаў:
– У Пецярбурзе на працу ўладкавацца не ўдалося, таму я рашыў у 1861 годзе вярнуцца на радзіму. Думаў, што тут мне пашанцуе ў Гародні, але… Мне было адмоўлена ў працы. І я заняўся стварэннем рэвалюцыйных арганізацый.
– Почему же вы очутились в Вильно? Что вас заставило приехать сюда?
– По той простай прычыне, што чыновнік адзін папярэдзіў мяне аб тым, што гарадзенскі начальнік выдаў распараджэнне аб маім арышце.
– Так у вас, получается, всюду друзья или ваши агенты?
– Так, яны паўсюдна… Нават і сярод вашых жандармаў.
Шалгуноў шчыра здзівіўся:
– Не может этого быть, Константин Семенович! Наговариваете вы на представителей нашего ведомства.
– Можа і нагаворваю, палкоўнік, усё можа быць.
– Ладно, оставим эту тему. Двигаемся дальше. Нам интересно будет узнать, в каких вы должностях вы были причислены к революционным событиям? Желательно, последовательно, одно за другим.
Кастусь пацёр пальцамі лоб, нахмурыўся. Разважаў, што для іх можна раскрываць, а што і не.
– З чаго пачаць, не ведаю.
– С университета и начните.
– Добра. Тады 1856 год… Я стаў кіраваць левым рэвалюцыйным крылом зямляцтва студэнтаў універсітэта – у асноўным тымі людзьмі, якія нарадзіліся ў Беларусі, Літве і Польшчы. У наступным годзе стварыў і пачаў кіраваць рэвалюцыйнай арганізацыяй у Гародні. Яшчэ праз год – улетку – член «Камітэта руху» тут, у Вільні. Стаў рэдактарам, аўтарам і выдаўцом «Мужыцкай праўды». А восенню – мяне абіраюць старшынёй Паўстанцкага Літоўскага правінцыйнага камітэта. У сакавіку, у наступным годзе, – рэвалюцыйным камісарам Гарадзенскага ваяводства. Праз два месяцы – паўстанцкі цывільны начальнік Гарадзенскага ваяводства. Праз месяц – член паўстанцкага аддзела Літвы і адначасова кіраўнік аддзялення ўнутраных спраў. У наступным месяцы ўзначаліў «чырвоны жонд».
– Вы это называете повстанческим Национальным правительством Литвы и Беларуси?
– Так, вы ўсё правільна разумееце, палкоўнік, а прыкідваліся, што не разумееце нашага дыялекту!
– Значит, в ваших руках была сконцентрирована вся революционная власть? И от вас исходила главная угроза? Тогда вас не напрасно называли диктатором?
– И еще называли королем Литвы и Беларуси, – падказаў, гледзячы на палкоўніка паручнік Гогель.
– Ого! – падзівіўся Шалгуноў. – Король! Это уже серьёзно.
– У меня вопрос, – прамовіў капітан Сямёнаў, які да гэтага ў асноўным маўчаў. – Раз у вас была вся полнота власти, то от вас исходили инструкции для бунтовщиков, приказы, циркуляры и так далее. Это действительно так?
– Сапраўды так.
– Не могли бы вы их перечислить?
– Ды тых дакументаў сотні і сотні. Найперш была выдадзена інструкцыя Літоўскага правіцыяльнага камітэту для павятовых і акруговых начальнікаў. Яшчэ – інструкцыя для ваенных паўстанцкіх камандзіраў, цыркуляр супраць дэзінфарматараў, ды яшчэ падрабязныя інструкцыі для павятовых камісараў… Але я лічу, што адным з галоўных дакументаў быў Загад да народу Літвы і Беларусі ды Адозва з заклікам да ўсяго народу, і да вашага, расейскага, падымацца на рашучую барацьбу супраць душыцеляў свабоды і прыгнятальнікаў.
– Вас причислили к диктаторам. А к теророристам вы имеете отношение?