Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 332
Перейти на страницу:

А званы чатырнаццаці цэркваў і сямі касцёлаў абуджалі ў людзях адчуванне яднання з Творцам, духоўнага абуджэння і нараджэння.

Шчасце жыць у такім мейсцы! І вялікае шчасце!

Марыська!

Так шмат хочацца сказаць і расказаць, паведаміць пра тыя старонкі майго жыцця, пра якія ты не ведаеш (і ніхто не ведае)…

Я прасвечаны перад людзьмі, ад каранёў валасоў на галаве да падэшваў ног. Ніякіх тайнаў ад людзей у мяне няма і не было. Перад людзьмі я чысты, ні ў чым не здрадзіў народу: ні ў думках, ні сваімі ўчынкамі і дзеяннямі.

А мяне водзяць і водзяць на допыты. Да мяне адно і тое ж пытанне – выдай сваіх сяброў і паплечнікаў.

Спаміж намі жыве завядзёнка - калі пасля катаванняў і допытаў мы вяртаемся назад, у свае камеры, то, ідучы паўз назіркі паплечнікаў і сваіх таварышыў, паказваем ім знак – накладаем палец на палец правай рукі і кладзем на грудзі. Тое азначае, што вязень выстаяў на допыце і не выдаў сваіх асуджаных ці не асуджаных сяброў, – значыць, не здрадзіў, значыць, з чыстым сумленнем пойдзем на споведзь і падводзіць рахункі да Госпада. З такім умоўным знакам і я пайду на галгофу, калі яшчэ здольны буду ісці.

Шкада, вельмі шкада, што мы не давялі сваю справу да канца. Хто вінаваты ў тым, хто? Гісторыкі будуць гаварыць пасля нас, што мы выбралі не надта зручны для гэтага час, што свядомасць ліцьвінскага мужыка не вырасла да памераў неабходнага... Скажуць яшчэ, што не было ў нас зладжанасці і жалезнай дысцыпліны, што не нарыхтавалі, колькі трэба было, зброі, і не навучалі, як след вайскова-ваеннай вывучцы касінераў, што мы з самага пачатку запланавалі сабе паразу...

Будуць мець рацыю і першыя, і другія, і тысячныя пасля, але ніхто (ніхто!) з іх не будзе адмаўляць той факт, што сасуд народны гнеў пачаў ужо закіпаць, пералівацца праз край, і ўтрымаць ці ўтаймаваць яго было немагчыма.

І таму ўсё больш і больш я пераконваўся ў справядлівасці сваёй тэзы: “Так, дзецюкі, па добрасці мы да ладу не дойдзем...” Гісторыкі будуць нават абвінавачваць мяне ў жорсткасці. Абвінавацяць мяне, што я заклікаў да народнага бунту, да рэвалюцыі, да “чырвонага тэрору”, лічу, справядлівага, бо тое тычылася толькі нашых ворагаў - царскіх прыслужнікаў і вайскоўцаў-маскалёў, ліхіх паноў ды здраднікаў незалежна ад саслоўя. Я папярэджваў: “Памятайце, што калі мужык разгуляецца, то як свет шырокі кроў ваша пальецца!”

Тут, ведаю, я ўступаю ў супярэчнасць з Божымі запаветамі. Але не з самім Богам. Святары – няхай то каталіцкія ці праваслаўныя – не павінны былі ўмешвацца ў нашую справу. Расейская праваслаўная царква імкнулася ўсімі сіламі не дапусціць таго, каб ліцьвін маліўся на роднай мове. Таму акрамя таго, што яны насілі сан святара, яны ж былі і шпікамі, – дакладалі царскаму ўраду пра нашае рушанне, выдавалі следчым нашых самых лепшых людзей…

Некаторыя, а мо і многія, думаюць, і пазней будуць гаварыць пра тое, што лягчэй і хутчэй дайшлі б да простага ліцьвіна словы спачування яго глыбокай жалобе, словы, звернутыя да яго пачуцця добрапрыстойнасці ў імя хрысціянскага ўсёдаравання і забыцця, чым заклік да крывавай помсты. Пра тое мне казаў і Кучэўскі, паўстанец, не раз. Ён і газету маю не мог успрымаць, адмаўляў катэгарычна яе значымасць і сілу. Не згаджаўся я з ім, пытаўся: “Скажы, дружа, наколькі прыдатнай была нашая эпоха і час для спалучэння агульначалавечых каштоўнасцей і рэалій палітычнай барацьбы? Барацьбы, да крайнасці абвостранай нацыянальным прыгнётам…” Не адказаў мне нічога паўстанец. Я ж яму казаў яшчэ: “Таму і жыла ў народа прага і вера: у што б ні стала вызваліцца ад таго непасільнага прыгнёту. Не ведаю, ці прыдзе зусім тая спрыяльная атмасфера і эпоха пасля нас?.. Але ў душы ёсць перакананасць – яна прыдзе, абавязкова прыдзе. Нават тады, калі мы зняверымся ўжо…”

Таму і капіўся гнеў кожнага ліцьвіна, перапаўняючы сасуд цярпення і чакання. Пагэтаму і выбухнула ўсенароднае паўстанне дзеля нацыянальнага вызвалення ад расейскага прыгнёту. Бо мы сцвярджалі ў “Мужыцкай праўдзе” – “браціі, не будзе шчасьця на ліцьвінскай зямлі да тае пары, покуль над намі маскаля ня будзе!..”

Ты чуеш мяне, Марыся?

Зноў прыляцеў да мяне голуб. А мо і галубка. Мо гэта ты ў такім светлым вобразе з’явілася да мяне? Заплюшчваю вочы і бачу цябе перад сабой. Ты часта праведвала мяне ў маёй вязніцы, ведаеш, якія сцены ў мяне, падлога і столь, якое акно, праз якое я гляджу на свет...

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)