Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
Пытанне задаў паручнік Гогель. Няпроста спытаўся, чакаў адказу.
– Здзейсніць замах на цара? – удакладніў Кастусь. – З бомбай на аўгусцейшага манарха?
– Да нет… Вот передо мной воззвание к усилению революционного террора. По стілю авторство принадлежит вам.
– Вы не памыліліся, паручнік! Далучыце да яго і мой загад гарадзенскага камісара.
– Тогда, может, вы автор и Постановления Революционного трибунала о смертной казни? О смертной казни предводителя дворянства Виленского края господина Александра Домейко? И использовали для этого убийц-кинжальщиков?
– Мы яго аб’явілі здраднікам радзімы і паставілі па-за законам.
Шалгуноў загарнуў папку, якую вывучаў, спыніў погляд на вязні:
– Понятно, арестованный Константин Семенович! В Гродно вы не нашли себя, приехали в Вильно. Что скажете об этом периоде?
Зноў задумаўся дыктатар паўстання, кіруючыся толькі адным – не нашкодзіць бы сваімі прызнаннямі тым, хто застаўся на свабодзе.
– Вільня, Вільня… Найперш я сустрэўся са сваімі знаёмымі і сябрамі па ўніверсітэце. Адшукаў інжынера шляхоў зносін Уладзіслава Малахоўскага. Ён жа з’яўляўся і кіраўніком партыі “чырвоных”. А ён мяне накіраваў да Нестара Дзюлёрана, які служыў на чыгунцы. Нестар і выдаў мне дакументы на імя Макарэвіча. А ён у сваю чаргу звёў мяне з Ануфрыем Духінскім, які пазней быў прызначаны паўстанцкім ваяводаю ў Гарадзенскую губерню. Калі Ануфрый падаўся ў Гародню, то я адразу паехаў у Беласток. І быў у мяне пашпарт на імя Чарноцкага. Я атрымаў ад Дзюлерана загад сабраць звесткі аб колькасці паўстанцкіх атрадаў, колькі групавалася ўсіх касінераў.
– Вы же не один поехали в Белосток, не так ли? Кто был с вами? Назовите імена командиров тех отрядов.
– За тры гады я пазабываў усіх. Ды і ў мэтах сакрэтнасці мы не ўжывалі прозьвішчы, а мянушкі ці псеўданімы. Напрыклад, “Круцель”, “Гогель”…
– А почему Гогель? – удакладніў капітан Сямёнаў.
– А Гогель на мясцовым дыялекце «репейник», што азначае плевелы, пустазелле, дзядоўнік…
– Не пытайтесь меня оскорбить! – пакрыўджана прамовіў паручнік Гогель. – Одной ногой в могиле, а ерепенится…
– Невядома яшчэ, паручнік, хто раней туды сыйдзе…
– Хватит! – перапыніў яго Гогель. – Отвечайте на поставленные перед вами вопросы!
– Павел Міканоравіч, хіба я не адказваў на вашае пытанне? – паглядзеў вязень на Шалгунова.
– Ну, успокойтесь, Николай Валерьянович, сядьте. У нас идёт допрос, а не препинания…
– Извините, – апамятаўся Гогель, – но и он пусть словами не бросается.
Шалгуноў нецярпліва паглядзеў на вязня:
– Ну и дальше… Не помните фамилии, потому что были клички и псевдонимы. А хоть одну фамилию вы можете нам назвать?
Дыктатар паціснуў плячыма:
– Выветрылася… Дзюлёран незабаве адклікае мяне да сябе. Прызнаюся, што я адразу ўбачыў у Дзюлёране галоўнага камандзіра паўстання ў літоўска-беларускім краі. А званне ў яго было – камісар Варшаўскага цэнтральнага нацыянальнага камітэта і Нацыянальнага ўрада ў Літве і на Беларусі.
– И кем же вы были при Дюлёране?
– Напачатку простым сакратаром. У мае абавязкі ўваходзіла абагульненне звестак, напісанне артыкулаў аб ходзе паўстання. Гэта мы ўсё адсылалі за мяжу.
– Какие и кому давал должности Дюлёран?
– Францішка Канаплянскага ён прызначыў паўстанцкім цывільным начальнікам Віленскага ваяводства.
– Так, одного вспомнили. Ещё?
– Камісарам пры Канаплянскім Дзюлёран прызначыў Сухадольска-Дарманоўскага, а Малахоўскі займеў пасаду паўстанцкага начальніка Вільні.
– Еще, еще… Что вы тянете? Перечисляйте фамилии!
– Калі б я іх памятаў, то сказаў бы паважанай асобай следчай камісіі. Вашыя каты умеюць махаць кулакамі. Ад ночы галава гудзе.
– Сами виноваты, – хмыкнуў Шалгуноў, – мы предупреждали вас, что с вами будет, если будете молчать… Где сегодня ваш любимый Дюлёран? Где?
Вязень паціснуў плячыма:
– Не ведаю… Можа эміграваў.
– И тогда вместо его вы стали главным распорядителем бунта в нашем крае?
– Вы правільна сказалі, палкоўнік. Але не бунт, а паўстанне ўзначаліў я.
– Скажите нам еще вот что. Молоховский сбежал, кто стал вместо него начальником Вильно?
– Дайце прыпомніць… Здаецца, Міхась Ляпкоўскі. Так, успомніў, ён.
– Можете сказать, где он сейчас?
Канстанцін паціснуў плячыма.
– Кто вместо него стал начальником?
– Гэта помню. Пасаду начальніка Вільні я даручыў свайму памочніку і сябру Цытусу Далеўскаму.
Капітан Сямёнаў не ўтрымаўся, падхапіў адказ Кастуся: