Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 332
Перейти на страницу:

Мураўёў асабіста выдаў яшчэ ў чэрвені загад, каб у кожным доме не толькі Вільні, а і ў ва ўсіх мястэчках, у кожным доме былі заведзены дамавыя кнігі, у якія б уносілі і гаспадароў, і пастаяльцаў, – што да Новага года было і зроблена.

– Окружить дом! – прымае палкоўнік рашэнне. – Если мало солдат, возьмите две роты! Но изловите мне живым этого государственного преступника! И никого не выпускать из ворот

Калі ад Вітальда адсталі жандармы, калі пакінулі яго ў спакоі, выведаўшы галоўнае, ён жахнуўся: “Божа, што я нарабіў? Мог жа сказаць, што не ведаю ніякага Каліноўскага, што і не чуў пра такога... Не падумаў, не падрыхтаваўся. А цяпер што? Яны ж наладзяць вочную стаўку, наладзяць абавязкова...”

У тую ж ноч, з дваццаць восьмага на дваццаць дзевятае студзеня 1864 года, дзве роты расейскіх грэнадзёраў, падзеленыя на дзесяць партый, пры афіцэрах паліцыі і высокіх чыноўніках Мураўёва, акружылі цэлы квартал у Святаянскіх мурах. Святаянскія муры – гэта цэлы шэраг будынкаў, якія некалі належалі касцёлу Святога Яна, займалі цэлы квартал.

Імя злачынцы, якога неабходна было арыштаваць, трымалася ў вялікай тайне. І назвалі яго толькі глыбокай ноччу, калі распачаўся вобыск у кватэрах.

У вялізных будынках, якія ў свой час належалі Іезуіцкай калегіі, а пазней універсітэту, знаходзіліся – гімназія, музей старыны, цэнтральны архіў, абсерваторыя, мноства кватэр для служачых і нават здаваліся прыватныя кватэры.

Прыйшлося абшукваць усе памяшканні, акружыўшы ланцугом Святаянскі квартал...

Падкрадваліся ціха, не выдаючы сябе ні воклічам, ні тупатам ног. Здавалася, што і мыш не магла праслізнуць.

Партыі жандараў і салдат раздзяліліся. Адны пайшлі ў цэнтральны архіў, другія ў гімназію, трэція падаліся да памяшканняў, у якіх пражывалі настаўнікі. Прайшлі ў правы флігель, які знаходзіўся ўнізе.

Афіцэр, прыставіўшы палец да губ, падаўшы загад маўчаць, пастукаў сагнутым пальцам у дзверы. Ніхто не адгукваўся. Яшчэ раз пастукаў, ужо грамчэй.

– Каго трэба? – пачуўся мужчынскі голас за дзвярыма.

– У меня телеграмма для хозяина квартиры, – спакойным голасам абвясціў афіцэр. – Срочная!

– Пана гаспадара няма цяпер дома, ён з сям’ёю з’ехаў у адпачынак.

– Тогда получите вы телеграмму и распишитесь. Так положено.

Дзверы расчыніліся. На пляцоўку выйшаў юнак, у руках трымаў свечку. Убачыўшы ўзброеных людзей, ён не здзівіўся і не спалохаўся.

– Назовите свою фамилию! – паліцэйскі афіцэр падышоў зусім блізка да яго і пільна глядзеў ў вочы.

Паправіўшы накінуты на плечы пінжак, які спаўзаў долу, адказаў:

– Я – Ігнат Вітажэнец...

– Вот вы-то нам и нужны. Вы арестовываетесь... Пройдите назад в квартиру.

Адразу ж пачаўся вобыск кватэры. Паперы, што знаходзіліся на стале, апячаталі. Каля грубкі ляжала горка бярозавых паленцаў. Жандар, сагнуўшыся, пачаў перабіраць іх.

Пад дрывамі, у падлозе, заўважыў добра замаскіраваны тайнік.

Каліноўскі сядзеў у крэсле, нічым не выдаючы сваё хваляванне. Нават і не глядзеў, што рабіў жандар.

Памочнікі прыставаў першай і другой часці па першым і другім квартале Сеташэўскі і Вішнеўскі, кіруючыся грозным распараджэннем і ўказам вышэйшага начальства аб важнасці справы, стараліся няспешна і пільна праводзіць дасканалы вобыск. Апячатвалі ўсе паперы, якія знаходзілі.

Стаўшы на ўсколенцы, імперскі служка прыадкрыў патайныя дзверцы, абабітыя бляхай. Дастаў адтуль каробачку. Раскрыў яе. Узяў у рукі, пачаў разглядаць.

– Что это? – спытаў афіцэр.

– Революционная печать, ваше благородие! А вот и секретные документы, изобличающие арестанта.

Афіцэр узяў у рукі паперы, прабегся вачыма па старонках, хмыкнуў у кулак і кашлянуў ад задавальнення, строга загадаў:

– Под усиленным конвоем препроводить арестованного в Доминиканскую тюрьму! Дальше с ним будет разбираться следственная комиссия... Наша миссия на этом окончена. Всем благодарность от генерал-губернатора!

5.

... Не ведаю, колькі дзён не гаварыў з табой, мая чарнабрыўка.

Не ведаю, колькі яшчэ Богам адпушчана мне пражыць на гэтым свеце, але мне жадаецца, каб пасля майго зыходу ўсе мае пісьмы і думкі ты надрукавала ў “Мужыцкай праўдзе”. “Лісты з-пад шыбеніцы” – то тэкст-зварот для Радзімы. А “Лісты да чарнабрыўкі”, прызначаныя толькі для цябе.

Кожны віленец ганарыцца тым, што ў пачатку шаснаццацтага стагоддзя першадрукар Францішак Скарына абсталяваў тут друкарню, і ў ёй выдаў “Малую падарожную кнігу”, “Апостал”. А Пятрусь Мсціславец у 1569 годзе заснаваў друкарню з кірылічным шрыфтам. А потым друкарня Мамонічаў пачала друкаваць кнігі на царкоўна-славянскай, старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. Пачалі выдавацца падручнікі, рэлігійная літаратура, законы Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку і Статут ВКЛ, у 1588 годзе.

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)