Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 332
Перейти на страницу:

Акно закрачанае, яно ў квадратах. Мне здаецца, што я закрачаны з усіх бакоў. Нават столь і падлога ў тых квадратах. Мы і раздзелены з табой на значнай адлегласці, а тая значная адлегласць вымяраецца ўсяго ў сотню крокаў, – я ў будынку былога Дамініканскага манастыра, а ты – у будынку былога манастыра місіянераў. Якая ж місія ў цябе цяпер, мая каханая? Быць нявестай таго, каго аддаюць на смерць?

Але няма, бадай, у свеце людзей, якія былі б так блізка адно ад аднаго; і гэта ўжо не блізкасць, гэта знітаванне.

Мы пражываем з табой за гэтыя дні некалькі чалавечых жыццяў. Скажу, каму яшчэ тое ўдавалася зрабіць? Дык ці не шчаслівыя мы з табою людзі, Марыся?

А галубка ўсё пра нешта вуркоча, а вунь да яе ўжо і голуб прыляцеў.

Усё адкладваў, не хацеў гаварыць. Але баюся, каб не спазніцца. Зберажы той архіў, што даверыў табе. Нікому не паказвай нават пасля маёй смерці. Там і мае літаратурныя спробы, і лісты сяброў, і планы падпольнай арганізацыі... Калі ж нешта будзе пагражаць табе ці тваім родным, калі ўжо не будзе ніякага выйсця, то ўкінь у печ, – спалі ўсё.

Я ўжо як быццам развітваюся з табой, Марыся. Гэта жаданне паспець усё зрабіць, падбіць, так бы мовіць, рахункі, сплаціць усе свае даўгі…

Нарачоная мая, Марыя Ямант! Паспець бы, управіцца б з усім... Усё часцей і часцей успамінаю свае родныя Мастаўляны, не забыць, як насіўся з сябрамі навыперадкі да неглыбокай рачулкі, каб пакупацца ў спёку. На памяць прыходзяць і сябры Свіслацкага павятовага вучылішча і Пецярбургскага ўніверсітэта.

Мне прапаноўвалі заманлівыя пасады, але я не захацеў адрывацца ад радзімы. Таму і вярнуўся ў Ліцвінію. Мне ўдалося за два гады стварыць у Гродне і губерніі нелегальныя рэвалюцыйныя арганізацыі, і для больш дзейснай работы падключыў рэвалюцыянераў з Польшчы. Такім чынам, быў створаны Камітэт руху. Ён падпарадкоўваўся цэнтру “Чырвоных”, які непасрэдна займаўся падрыхтоўкай паўстання. Мяне яшчэ ў 1862 годзе абралі старшынёй Літоўскага правініцыяльнага камітэта. Мы ганарымся, што былі наладжаны трывалыя міжнародныя канспіратыўныя сувязі. Рускі рэвалюцыйны цэнтр у Лондане, ЦНК у Варшаве, нават генерал Джузепе Гарыбальдзі меў стасункі з намі, падтрымліваў нашу вызваленчую барацьбу, як падтрымліваў і спачуваў нацыянальна-вызваленчай барацьбе венграў, харватаў, грэкаў. Ён таксама выступаў за аб’яднанне італьянскага народа “знізу”, выступаў супраць іншаземнага панавання, феадальна-абсалютысцкага ладу і клерыкальнай рэакцыі. За рэвалюцыйную дзейнасць завочна прыгавораны да пакарання смерцю. Ён - завочна, я - вочна... Эмігрыраваў, як і наш Тадэвуш Касцюшка. у Амерыку. Толькі ў Паўднёвую. Змагаўся за незалежнасць рэспублікі Рыў-Гранды, што ў Бразіліі, і Ўрагвай. Цэнтральны камітэт “Зямлі і волі” ў Пецярбурзе, камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы...

Праз чатыры месяцы я ўзначаліў Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Ліцвініі (Беларусі). Але ў сакавіку мяне адхілілі “белыя” ад кіраўніцтва. Атрымаў новую пасаду - рэвалюцыйнага камісара Гараднянскага ваяводства. А ўжо са жніўня - зноў узначаліў барацьбу на Літве і Ліцьвініі, - мяне прызначылі старшынёй Выканаўчага камітэта аддзела Літвы...

Не шкадую, ні аб чым не шкадую, што адбылося, - нам наканавана была непазбежнасць заўтрашняга дня. Што здарылася, тое здарылася...

Найбліжэйшым маім памочнікам у нашай справе з’яўляўся мой старэйшы брат Віктар Отан Сямёнавіч, хаця ён і памёр за год да паўстання. Ён удзельнічаў у вызваленчым рушанні 1860 года, пракладваў і масціў, я сказаў бы, шлях прада мною. За восем год да гэтага Віця займаўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. А з 1858 года – адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбурзе. І мяне далучыў да гэтага. Прапанаваў – і я з радасцю згадзіўся. О, гэта цэлы перыяд майго жыцця, ды яшчэ які!

Віця шмат пісаў, супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газетай “Слова”, якую выдаваў у Пецярбурзе І.Агрызка. Шмат у яго цікавых прац па гісторыі Польшчы і Ліцьвініі. Меў свой, арыгінальны погляд на гэтую праблему. А якая ў яго была бібліятэка! Больш як пяць тысячаў рукапісаў і кніг. А галоўным чынам па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Ды, на вялікі жаль, восенню захварэў на сухоты. Паехаў да бацькі, каб паправіць здароўе, у фальварак Якушоўка, што пад Ваўкавыскам, на Гарадзеншчыне... Ды, мусіць, глыбока ў яго ўелася хвароба, - не стала яго два гады назад - шостага лістапада.

Марыська, галубка мая! Ніколі я табе не расказваў пра свае шляхі-дарогі, бо і няможно было тое рабіць. Былі на тое важкія прычыны. Вось такі твой “Яська-гаспадар з-пад Вільні”.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)