Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 332
Перейти на страницу:

– И сколько же у вас было помощников и друзей? Назовите их.

– Адзін з лепшых маіх сяброў быў Ігнат Здановіч, нябожчык. Вы пакаралі яго смерцю. Томаш Грагатовіч, член Літоўскага аддзела… Хто ж яшчэ? Не магу ўспомніць…

Нечакана перад вачыма захістаўся палкоўнік Шалгуноў, безаблічнымі сталі Гогель і Сямёнаў… Стала цяжка дыхаць, заванітавала…

І ён не чуў, як Шалгуноў абыякава прамовіў: “Доктара Фавеліна паклічце – ён у калідоры сядзіць”, не чуў, як палкоўнік абвясціў: “На этом прервемся, господа! Продолжим завтра».

И не чуў, як доктар стараўся вярнуць яго да свядомасці, як падносіў да носу нашатырны спірт…

Не чуў, як яго занеслі ў камеру і паклалі на ложак.

– Вы нам его верните к жизни, голубчик, – загадаў палкоўнік, – он нам нужен живой, понимаете – жи-вой!

……………………………………………………………

– Вызывали, Михаил Николаевич? – доктар Фавелін зайшоў у кабінет генерал-губернатара.

– Да, сударь, вызывал. Прежде чем придут ко мне полковники Шелгунов и Лосев, хочу выяснить некоторые обстоятельства.

– Слушаю вас, ваше высокопревосходительство!

Муравьёў отмахнулся:

– Да будет вам, дорогой доктор Фавелин, зовите меня просто по имени и отчеству. Вы же мне как родной стали, за моим драгоценным здоровьем следите. И я слушаюсь и повинуюсь только вам. Подчиняюсь только вам и августейшему монарху.

Фавелін кіўнуў галавой.

Мураўёў выйшаў з-за стала, пачаў хадзіць па кабінеце.

– Скажите, доктор, как там здоровье нашего бунтаря?

«Пекутся о его здоровье, благодетели”, – з горыччу падумаў Фавелін.

– Если честно, Михаил Николаевич, то очень плохо. Еще таких один-два приступа, и он не вытянет, его тогда никто не вернет к жизни.

– Что вы говорите? – падышоў бліжэй Мураўёў. – А мне докладывают, что он богатырского здоровья. Вы же говорите обратное.

– Богатырское у него не здоровье, Михаил Николаевич. Он раньше умрёт, чем вступит сделку с Шелгуновым.

Мураўёў спыніўся каля свайго стала, абапёрся адной рукой аб брыжык. З цікавасцю паглядзеў на доктара.

– А разве может быть такое – слаб здоровьем, но здоров духом?

– Калиновский – живой пример. Я вижу, что у него иссякают силы, и он не жалуется. Его избивали, добиваясь признаний, но он молчал, он объявил голодовку и мог умереть. Он хочет уйти из жизни, но не хочет быть самоубийцей. Тем более духовным самоубийцей…

Мураўёў задумаўся. Адышоў ад стала, зноў пачаў хадзіць па дывановай дарожцы свайго кабінета.

– Гм… Хм… Ты смотри, какой экземпляр. Просто народный герой! Ещё, не дай Бог, в истории останется как героическая личность. Вы как думаете, милейший доктор Фавелин?

– Вы совершенно правы, Михаил Николаевич! Нельзя изменить ход истории, как и нельзя вычеркнуть и его, их восстание из жизни.

Мураўёў падышоў да Фавеліна, стаў побач, нахіліўся амаль да самага твару, што доктар пачуў, як ад яго патыхае часнаком і гарэлкаю:

– Вы, батенька, случайно не относитесь к той категории людей, которые жалеют его и сочувствуют ему, а?

– Для меня, Михаил Николаевич, люди делятся на две категории – здоровые и больные. Так вот, у Калиновского серьезно подорвано здоровье. Я жалею больных и сочувствую им. Что здесь зазорного?

– Да, да, вы совершенно правы, прошу простить меня, – перамяніў тон Мураўёў, – вы доктор, и вам положено иметь доброе и сочувственное сердце. Это только у меня его нет, сердца, поэтому и прозвали меня Муравьёв-вешатель, разве не так?

– Михаил Николаевич я не хотел обидеть вас…

– Обидеть? Он вешал и убивал наших солдат и жандармов, а мы должны его жалеть? Лечить его, возвращать к жизни? Да?

Бачачы, як генерал-губернатар пачынае налівацца гневам, падышоў да яго, умольна прамовіў:

– Ваше высокопревосходительство! Вам нельзя волноваться, – побеспокойтесь о своем здоровье. Успокойтесь, Михаил Николаевич, и не судите меня строго.

Мураўёў суцішыўся:

– Пожалуй, вы правы, дорогой доктор. Совершенно правы-с! Не к лицу мне из-за какого-то диктатора подрывать собственное здоровье. Всё, я успокоился. Дайте, доктор, чего-нибудь успокоительного для закрепления.

Фавелін падышоў да століка, на якім стаяў графін з вадой. Узяў шклянку, накапаў туды некалькі кропель, даліў вады.

Расчыніліся дзверы, у кабінет зайшоў сакратар. Ніхіліўшыся ў паклоне, абвясціў:

– Ваше высокопревосходительство, полковники Лосев и Шелгунов!

– Зовите.

– Мне выйти, Михаил Николаевич?

– Да нет, доктор. Секретов никаких нету. А для вас будет интересно услышать, что говорят о бунтаре полковники.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)