Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 150
Перейти на страницу:

Здурнелы ад болю й стомы, Сэм усё ж такі ачомаўся, хутка зразумеў шанец ды кінуўся на зямлю, цягнучы Фрода за сабою.

Оркі пападалі, спатыкнуўшыся аб хобітаў, лаючыся й гамонячы, а хобіты павольна, на карачках выпаўзалі з гармідару, пакуль урэшце, нікім не заўважаныя, не перакуліліся за дальні край шляху. Там быў высокі прыступак, па якім правадыры маглі арыентаваць свае разьдзелы ў чорнай ночы альбо ў тумане, ён на некалькі ступнёў падымаўся над роўнядзьдзю.

За ім хобіты ляжалі колькі часу. Надта было цёмна, каб шукаць іншага сховішча, калі ўвогуле магчыма знайсьці яго тут, але Сэм адчуваў, што патрэбна хоць бы крыху адпаўзьці ад дарог, па-за сьвятло паходняў войска.

– Давайце, спадару Фрода! – прашаптаў ён. – Яшчэ трохі прапаўзем, і тады здолееце паляжаць спакойна.

Апошнім адчайным намаганьнем Фрода прыўзьняўся на руках і прапоўз мо зь дзясятак сажняў. Тады перакульнуўся ў неглыбокую яміну, што нечакана раскрылася перад ім, і там упаў, бы мёртвы.

3. Гара Выраку

Сэм паклаў падраны орцкі плашч пад галаву Фрода й накрыў яго й сябе шэрым плашчом з Лорыйну. А тады Сэмавы думкі зьвярнуліся да той сьветлай зямлі, да эльфаў, і нарадзілася ў яго надзея: мо тканіна, створаная іхнімі рукамі, усьцеражэ іх нейкім дзівосным чынам, схавае й выратуе сярод дзікага жаху. Сэм чуў, што валтузьня ды гоман сьціхлі, разьдзелы нарэшце прайшлі праз Жалезную Пашчу. I падалося, што сярод гармідару ад сутыкненьня мноства харугваў і разьдзелаў разнастайных оркаў ніхто на іх не згадаў – пакуль што ва ўсялякім разе.

Сэм глынуў троху вады, а гаспадара прымусіў добра напіцца, а калі той крыху ачомаўся, даў яму цэлы блінец каштоўнага вандроўнага хлябца й прымусіў зьесьці. Тады, надта натомленыя нават каб баяцца, сябры палеглі й пазасыналі. Але спалі блага, часта прачыналіся, курчыліся, бо ад прапацелай вопраткі стала халодна, дый камяні ўпіваліся ў цела. З поўначы ад Чорнай Брамы праз Кірыт Гаргар цягнула па зямлі пранізьлівым халадком.

З раніцаю зноў прыйшло шэрае сьвятло, бо ў вышынях дзьмуў яшчэ заходні вецер, але ўнізе, на камянёх за заслонаю Чорнай зямлі паветра падавалася амаль мёртвым, халодным і ўсё-ткі душным. Сэм вызірнуў зь яміны. Мясьціны вакол ляжалі наймаркотнейшыя, пляскатыя, бура-шэрыя. Па навакольных шляхах анічога ня рухалася, аднак Сэм баяўся назіральнікаў з муроў Ізенмуту, да якіх было ня болей за пару гоняў на поўнач. Далёка на паўднёвым усходзе пагрозьлівым ценем паўставала гара. Зь яе валіў дым, і хоць значную яго частку высокі вецер адносіў на ўсход, вялізныя аблокі клубамі спаўзалі па бакох гары й разыходзіліся над зямлёю. За колькі вёрстаў на паўночным усходзе ўзножжы гор Попелу паўставалі шэрымі прывідамі, за якімі туманныя паўночныя пікі ўздымаліся чарадою далёкіх хмараў, і нябёсы над імі былі не сьвятлейшыя за іх.

Сэм ацаніў адлегласьць, каб вырашыць, куды лепей рушыць. "Ды тут вёрстаў пяцьдзясят, крок да кроку, – прамармытаў змрочна, пазіраючы на пагрозьлівую гару. – I тое зойме з тыдзень, калі ногі ўвогуле здолеем перастаўляць, бо спадар Фрода ў такім стане..." Пахітаў галавою, і калі думкі нарэшце ўтрэсьліся, новае чорнае падозраньне павольна заварушылася ў ягоным розуме. Аніколі надоўга надзея не памірала ў ягоным сэрцы, і заўжды дагэтуль ён спадзяваўся на вяртаньне. Але горкая праўда нарэшце дайшла да ягонага розуму: у самым лепшым выпадку ежы хопіць толькі да гары, а калі сягнуць мэты, то застануцца ў самоце, беспрытульныя, бязь ежы пасярэдзіне жудаснай пустэчы. Вяртаньня ня будзе.

– Дык вось яна, праца, якую я па маім колішнім разуменьні меўся зрабіць, калі браўся за гэтую справу, – думаў Сэм. – Ці думаў я, што трэ будзе дапамагаць спадару Фрода да апошняга, а тады памерці побач? Ну, калі ўзяўся, дык мушу. Але ж так хацелася б пабачыць Прырэчча зноў, Розі Котан зь яе братамі, Дзеда майго, Марыголд, іншых. Усё-ткі ня верыцца, што Гэндальф мог паслаць спадара Фрода на гэткае без надзеі на вяртаньне. Усё пайшло наўсторч, калі ён загінуў у Морыі. Каб жа гэтага ня здарылася! Ён прыдумаў бы што-небудзь.

Але ж калі надзея памерла ў Сэма ці падалося, што памерла, то раптам дадаліся новыя сілы. Просты Сэмаў твар пасуровеў, амаль пазмрачнеў, і воля ягоная ўзмацнілася, і нейкае ўзбуджэньне разышлося па ягоным целе, бы яно ператварылася ў камень і жалеза, якіх не адолець ні адчаю, ні стоме, ні бясконцым вёрстам пустэчы.

I з новым пачуцьцём адказнасьці ён агледзеў навакольле, плянуючы наступны маршрут. Калі болей пасьвятлела, хобіт зьдзіўлена заўважыў, што роўнядзь, якая з адлегласьці падавалася роўнай і пляскатай, насамрэч уяўляла зь сябе мешаніну ямаў ды пагоркаў. Насамрэч уся паверхня Гаргарату была стыканая вялізнымі дзіркамі, нібыта на роўную лужыну глею калісьці абрынулася зьліва гіганцкіх стрэлаў ды камянёў. Найвялікшыя дзіркі па краёх абгароджвала нешта накшталт патрэсканай скальнай сьцяны, і вялізныя расколіны разыходзіліся ад іх на ўсе бакі. Па такой зямлі магчыма было пракрасьціся нябачным ад схованкі да схованкі, незаўважным анікому, апрача самых пільных назіральнікаў, – ва ўсялякім выпадку магчыма для таго, хто меў сілы й ня меў патрэбы сьпяшацца. А для галодных і зьняможаных, хто мкнуў да мэты й мусіў ашчаджаць сілы, тая зямля не абяцала нічога добрага.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)