Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 150
Перейти на страницу:

Раніцаю пачалася апошняя частка вандроўкі да Арадруйну, і тое сталася нашмат горшай пакутаю, чымся ўяўляў Сэм. Балела горла, бо так перасохла, што немагчыма было праглынуць і кавалка ежы. Было цёмна – ня толькі праз дымы гары, але яшчэ й таму, што, як падавалася, зьбіралася вялікая навальніца: далёка на паўднёвым усходзе бліскавіцы крэсьлілі чорныя нябёсы. Горш за ўсё, што паветра запаўнялі дымы й пара, кожны ўздых даваўся праз боль і напругу, падступала дурнота. Ішлі, хістаючыся, часта спатыкаліся й падалі. I ўсё-ткі воля заставалася непарушнаю, хобіты ўцята рушылі наперад.

Гара набліжалася, і нарэшце, калі б сябры маглі ўзьняць стомленыя галовы, яна закрыла б усё перад вачыма на два бакі: невымерная куча попелу, шляку й паленага каменю, зь якой вырывалася, утыкаючыся ў аблокі, стромая кучмістая вяршыня. Калі змрок, што панаваўувесь дзень, пачаў чарнець і надышла сапраўдная ноч, хобіты дапаўзьлі, дакульгалі да самай падэшвы гары.

Вохнуўшы, Фрода асеў на зямлю. Сэм апусьціўся побач. На зьдзіўленьне, разам з стомаю адчуў і нейкую палёгку, і галава зноў зрабілася яснаю. Болей аніякія спрэчкі не турбавалі розум. Ведаў усе довады адчаю й слухаць іх не хацеў. Воля ягоная ўмацавалася, і толькі сьмерць магла яе парушыць. Болей не адчуваў патрэбы ў сьне ці адпачынку, толькі ведаў: трэ вартаваць. Ведаў: усе недарэчнасьці й небясьпекі зараз сьцягнуліся ў адну апошнюю кропку. Наступны дзень стане днём кону, днём апошняга намаганьня альбо паразы, апошнім высілкам.

А калі ж ён настане? Ноч падавалася бясконцай па-за ўсялякім адлікам часу. Хвіліна за хвілінаю паміралі, але не дадаваліся да гадзінаў, і анічога не мянялася. Сэм засумняваўся: мо пачалася іншая цемра й дзень аніколі больш ня прыйдзе? Нарэшце намацаў Фродаву руку – халодную, у дрыжыках. Гаспадар трымцеў ад холаду.

– Ня трэ было выкідваць маю коўдру, – прамармытаў Сэм і, лёгшы побач, паспрабаваў абняць, сагрэць Фрода сваім целам.

Тады сон прыйшоў да яго, і бляклае сьвятло апошняга дня іхняй вандроўкі знайшло хобітаў поруч адзін з другім. За дзень да таго вецер сьцішыўся, а зараз задзьмуў з поўначы й усё ўзмацняўся, і павольна сьвятло схаванага хмарамі сонца прасачылася скрозь цені туды, дзе ляжалі хобіты.

– Зараз час! Апошні раз, і ўсё! – вымавіў Сэм, намагаючыся ўстаць на ногі.

Нахіліўся над Фрода, узьняў таго асьцярожна. Фрода застагнаў, але ж выключным намаганьнем волі ўсё-ткі прымусіў сябе падняцца, але зноў упаў на калені. Ледзь расплюшчыў вочы, зірнуўшы на цьмяныя схілы гары Выраку перад сабою, а тады зьнясілена папоўз на карачках.

Сэм пазіраў на яго, плачучы ў сэрцы, але ж да ягоных сухіх, раздражнёных вачэй сьлёзы так і не дайшлі.

"Казаў я, што панясу яго, нават калі мне хрыбет зломіць, і насамрэч панясу!" – прамармытаў.

– Давайце, спадару Фрода! – дадаў уголас. – Я не магу несьці яго за вас, дык вас магу разам зь ім зьнесьці! Давайце, караскайцеся! Давайце, спадару Фрода, даражэнькі! Сэм вас пакатае. Толькі скажыце яму, куды йсьці, ён і пойдзе.

Калі Фрода ўскараскаўся яму на сьпіну, ледзь абвіўшы аслабелымі рукамі вакол шыі, Сэм моцна сьціснуў ягоныя ногі пад пахамі й падняўся. I зьдзівіўся, бо ноша была надта лёгкаю. Баяўся, што ледзь хопіць сілаў падняць гаспадара, ня тое каб несьці, ды яшчэ чакаў, што й яму дадасца частка жудаснай вагі пярсьцёнка. Але ж сталася ня так. Ці Фрода змарнеў ад доўгіх нягодаў, болю, ранаў ад нажа й атрутнага джала, страху, бяздомных бадзяньняў, ці нейкім чынам адкрылася напрыканцы ў Сэма крыніца новай сілы, – ён падняў Фрода ня з большым намаганьнем, чымсьці якое малое хабіцяня падчас шпацыру па лужках ды палях Шыру. Удыхнуў глыбока й крочыў наперад.

Сягнулі падэшвы гары з паўночнага боку, крыху на захад ад поўначы. Доўгія шэрыя схілы, загрувашчаныя ды з расколінамі, былі, аднак, ня стромыя. Фрода маўчаў, і Сэм намагаўся папросту падняцца як мага вышэй, ня ведаючы кірунку, а толькі жадаючы ўзьлезьці вышай, пакуль сілы ня скончыліся й воля не паслабела. Ішоў ды ішоў, паварочваючы зыгзагам, каб паменшыць ухіл гары, часта спатыкаўся й нахіляўся наперад. Урэшце поўз, бы сьлімак зь цяжкай ношаю на сьпіне. Калі воля ягоная ўжо не магла зрушыць яго далей, калі ногі зусім адмовіліся падпарадкоўвацца, спыніўся й асьцярожна паклаў гаспадара долу.

Фрода расплюшчыў вочы й уздыхнуў. Тут, над смуродам і дымамі, што клубіліся й плынелі ўнізе, дыхаць было лягчэй.

– Дзякуй табе, Сэме, – прашапатаў хрыпла. – Колькі яшчэ засталося?

– Ня ведаю, – адказаў Сэм, – бо ня ведаю, куды мы кіруемся.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)