Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 174
Перейти на страницу:

Піпін нічога не адказаў, толькі ўхутаўся ў плашч, нібы працяты раптоўным ільдзяным ветрам.

– Зірні наперад! – параіў Гэндальф. – Перад намі – даліны Заходняй Украйны. Мы вяртаемся да яе па ўсходнім гасьцінцы. Цень наперадзе – гэта рыгво Хельмавай даліны. Там – Зіхоткія пячоры Агларонду. Не пытайся ў мяне пра іх. Спытай Гімлі, калі вы сустрэнецеся зноў, і тады ўпершыню ты, напэўна, пачуеш адказ даўжэйшы, чым хацеў бы. Сам ты іх пакуль што не пабачыш. Неўзабаве мы пакінем іх далёка за сьпінай.

– Я думаў, мы накіраваліся ў Хельмаў Яр! – сказаў Піпін. – Куды ж мы насамрэч?

– У Мінас Тырыт, каб пасьпець да таго, як мора вайны захлісьне яго.

– У! А ці далёка ён?

– Мілі й мілі. Тройчы далей за жытло караля Тэядэна, а яно за сотню вёрстаў адсюль, калі вымяраць паводле палёту мордарскіх вестуноў. Ценяру давядзецца рушыць даўжэйшым шляхам. Хто зь іх апынецца хутчэйшым, цікава мне? Мы будзем скакаць да сьвітанку – яшчэ колькі гадзінаў. Тады нават Ценяру спатрэбіцца адпачынак. Напэўна, прыпынімся ў якой схаванай лагчавіне паблізу ад Эдорасу. Сьпі, калі здолееш! Магчыма, пасьля пабачыш першы пробліск сьвітанку на залатым даху дому Эёрла. А праз два дні ўбачыш цьмяна-барвовы цень Міндолуйну і муры Дэнэтаравай крэпасьці, бялюткія ў ранішнім сьвятле.

– Скачы, Цяняр! Скачы, моцнасэрцы, скачы, як не скакаў аніколі ў жыцьці! Вось мы сягнулі зямлі твайго нараджэньня, дзе кожны камень вядомы табе. Скачы! Надзея нашая – у тваім спрыце!

Цяняр ускінуў галаву й заржаў, быццам рог заклікаў яго на бітву. Тады памкнуў наперад. Полымя ірвалася з-пад ягоных капытоў, ноч неслася побач.

Павольна засынаючы, Піпін перажыў дзіўнае адчуваньне: нібыта ён з Гэндальфам нерухомыя, рыхтык камяні, верхам на статуі імклівага каня, а сусьвет сам коціцца пад іхнімі нагамі, і сьвішча шалёны вецер.

КНІГА ЧАЦЬВЕРТАЯ

1. Утаймаваньне Сьмеяголя

Ну, спадару, патрапілі мы, няма чаго сказаць, – сумны Сэм Гэйхад згорбіўся, стоячы побач з Фрода й узіраючыся ў нудотны змрок.

Сканчаўся ўжо трэці дзень, як пакінулі сяброў. Аднак пачуцьцё часу амаль страцілі, бясконца караскаючыся, блукаючы сярод голых схілаў і камянёў Эмін Мюйлу. Часьцяком вярталіся па сваіх сьлядох, бо не маглі знайсьці шлях наперад. Раз-пораз вынаходзілі, што, апісаўшы кола, патрапілі на месца, дзе ўжо былі колькі гадзінаў таму. Але ўсё ж паступова прасоўваліся на ўсход, трымаючыся як мага бліжэй да вонкавага краю дзівоснай купы каменных грудаў, ламаных ды блытаных, – такім было гэтае ўзгор'е. I ўвесь час вонкавы край апынаўся адхонам, гладкім і непралазным, навіслым над роўнядзямі ўнізе. За ягонымі пакрышанымі ўзножжамі разьвіналіся вусьцішныя гнілыя багны, дзе ня рухалася анічога й нават птушкі не мільгалі.

Хобіты зараз стаялі на краі высокага адхону, голага й бляклага, з узножжам, схаваным у тумане. А за сьпінамі ўздымаліся ламаныя абрысы нагор'я, за вяршыні якога чапляліся аблокі. З усходу дзьмуў пранізьлівы вецер. На бясформавую зямлю наперадзе апускалася ноч, і хворая зеляніна багнаў рабілася цёмна-бурай. Далёка праваруч Андуйн, што зырка пабліскваў удзень, калі сонца вызірала ў прарэхі аблокаў, схаваўся ў цень. Але ж хобіты кіравалі погляд не за раку, не на Гондар, дзе былі сябры й край людзей. Яны ўглядаліся на поўдзень і ўсход, дзе на краі надыходнай ночы яшчэ відаць быў чорны абрыс у нябёсах – нібы далёкія хмары нерухомага дыму. Раз-пораз маленечкі чырвоны праменьчык біў угору, нараджаючыся на краі паміж зямлёю й нябёсамі.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)