Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 174
Перейти на страницу:

Нарэшце спыніліся зноў. Хрыбет рэзка збочваў на поўнач і наперадзе быў расьсечаны глыбокім логам. З дальняга яго боку паўставала высачэзная сьцяна, мноства сажняў гладкай скалы без аніякай зачэпкі, быццам камень расьсеклі гіганцкім лязом. Наперадзе траплялі ў тупік – трэба было збочваць альбо на захад, альбо на ўсход. Шлях на захад абяцаў новыя марныя намаганьні й страту часу, бо вёў ізноў прэч ад краю ўсярэдзіну ўзгор'я. А ўсходні кірунак выводзіў да адхону, да краю.

– Анічога не застаецца, як караскацца ўніз па ўрвішчы, – вырашыў Фрода. – Давай, Сэме, зірнем, што ж там!

– Адхон там, вось што, – прамармытаў Сэм.

Яр быў даўжэйшы й глыбейшы, чым падалося зьверху. Прайшоўшы троху ўніз, знайшлі нават колькі каржакаватых, прыгнечаных дрэваў – першых за апошнія дні. Бальшыня – карлікавыя, зьнявечаныя бярозы, але там і тут тырчэлі й елкі. Многія станчэлі, ссохлі – забітыя жорсткімі ўсходнімі вятрамі. Напэўна, калісьці ў цяплейшыя часы ў цясьніне рос ладны гай, але цяпер ён цягнуўся ўсяго на паўсотні крокаў, хоць старыя гнілыя пні тырчэлі амаль на самым краі, ля адхону. Дно цясьніны, што ішло ўздоўж глыбокага разлому ва ўзгор'і, было загрувашчанае каменным ламаччам і строма спускалася. Калі нарэшце сягнулі краю, Фрода нахіліўся й глянуў вонкі.

– Зірні! – паклікаў ён. – Мы, напэўна, добра спусьціліся, ці скала тут паменшылася. Тут значна ніжэй і шлях уніз выглядае лягчэйшым.

Сэм стаў побач, апусьціўся на калені й неахвотна глянуў. Тады кінуў позірк на высачэзную скалу леваруч.

– Лягчэй! – прабурчэў раздражнёна. – Вядома, уніз заўжды лягчэй, чым угару. Скочыць уніз здольныя й тыя, хто ня можа лётаць.

– Добры скок, аднак, – заўважыў Фрода. I дадаў, прыкінуўшы вышыню. – Недзе сажняў сямнаццаць, я скажу. Наўрад болей.

– Мне дык болей чым дастаткова. Г-гы! Як жа я ненавіджу глядзець уніз з вышыні! Але глядзець усё лепей, чым караскацца.

– Так ці інакш, – зазначыў Фрода, – мяркую, мы тут маглі б зьлезьці. Варта паспрабаваць. Бачыш – і скала тут зусім не такая, як колькі вёрстаў таму. Уся ў шчарбінах ды расколінах.

Вонкавы адхон і насамрэч ня быў цалкам стромы. Падаваўся вялізным бастыёнам ці насыпам, чый падмурак парушыўся, пакрывіўшы й разбурыўшы будовіну над ім, адчыніўшы ў ёй доўгія шчыліны й касыя пахіленыя пласты, якія месцамі былі шырынёй з добрую лесьвіцу.

– Калі ўжо мы вырашыліся, дык лепей спрабаваць адразу ж. Нешта цямнее рана. Думаю, набліжаецца навальніца.

Засмужаны абрыс усходніх гор закрыла глыбейшая чарната, якая ўжо цягнулася на захад доўгімі рукамі хмараў. Узьняўся вецер, данёс далёкі грукат грымотаў. Фрода ўцягнуў паветра, зірнуў з сумневам у нябёсы. Зашпіліў папругай звонку плашч і моцна зацягнуў, ускінуў свой лёгкі пляцак за сьпіну й крочыў да краю. Сказаў:

– Я паспрабую.

– Файна, – маркотна пагадзіўся Сэм. – Толькі я першы палезу.

– Ты? Ты перамяніў думку наконт карасканьня ўніз, чаму?

– Аніякіх думак я не мяняў. Тут адна рацыя: няхай той, хто хутчэй можа сарвацца, лезе першы. Не хачу зваліцца вам на галаву ды скінуць. Які сэнс гінуць абодвум праз адну няўклюдасьць?

I не пасьпеў Фрода спыніць яго, як ён сеў, зьвесіўшы ногі за край, дый перакуліўся на жывот, спрабуючы адшукаць нагамі апору. Наўрад ці ён у цьвярозым розуме за ўсё жыцьцё ўчыняў што адважнейшае – і дурнейшае.

– Не, не, Сэме, ты што, стары вар'ят! – выгукнуў Фрода. – Ты ж сябе заб'еш, ты ж ня бачыш, куды крочыць і на што абаперціся! Назад, назад зараз жа!

Ухапіў Сэма пад пахі дый вывалак назад.

– Пачакай троху й набярыся цярплівасьці! – папрасіў Фрода.

Тады лёг на край і вызірнуў. Вакол хутка шарэла, хоць сонца яшчэ не зайшло.

– Мяркую, здолеем, – заўважыў нарэшце. – Я, ва ўсялякім выпадку. Дый ты, калі спакойна й асьцярожна палезеш увасьлед за мною.

– Як вы можаце быць такім упэўненым? – падзівіўся Сэм. – Чаму? У змроку не відаць дна гэтаму схілу! Што калі напаткаеце месца, дзе няма як ухапіцца рукамі ці абаперціся нагамі?

– Напэўна ж, ускараскаюся назад.

– Лёгка сказаць. А вось зрабіць... Лепей пачакайма раніцы й лепшага сьвятла.

– Не, не. Калі толькі можна, я рушу, – вымавіў Фрода зь нечаканай дзівоснай зацятасьцю. – Мы марнуем гадзіну за гадзінай, хвіліну за хвілінай. Я палезу. I ня лезь сьледам, пакуль я не вярнуся альбо не паклічу цябе!

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)