Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 174
Перейти на страницу:

Крык быў вусьцішны. Вартавыя пасаскоквалі з схілаў лагчавіны. У момант узьняўся ўвесь лягер.

– Дык вось хто злодзей! – вымавіў Гэндальф і хутка прыкрыў шар плашчом проста там, дзе той ляжаў. – Ты, Піпіне! Якое жахлівае здарэньне!

Чараўнік стаў на калені ля Піпінава цела. Хобіт ляжаў на сьпіне, нерухомы, зьнежывелы, сьлепа вырачыўшыся ў нябёсы.

– Што за пошасьць! Што за ліха ўчыніў ён сабе – і ўсім нам? – пытаўся Гэндальф. Ягоны твар выглядаў зьбялелым і надзвычай стомленым.

Чараўнік узяў руку Піпіна ў сваю, нахіліўся над ягоным тварам, услухоўваючыся ў дыханьне. Тады паклаў рукі на ягоны лоб. Хобіт уздрыгнуў. Заплюшчыў вочы. Ён закрычаў ізноў і сеў, азіраючыся ў зьдзічэлым подзіве на твары навокал – белыя ў месяцовым сьвятле.

– Не для цябе гэта, Саруман! – правішчэў тонкім, невыразным голасам, адсунуўшыся ад Гэндальфа. – Я зараз жа прышлю па яе. Ты зразумеў? Скажы, так ці не?

Тады хобіт затузаўся, намагаючыся ўцячы, але Гэндальф утрымаў яго, мякка й надзейна.

– Перыгрын Хват! – паклікаў сувора. – Вярніся!

Хобіт паслабеў, адкінуўся назад, чапляючыся за чараўнікову руку.

– Гэндальф! – усхліпнуў ён. – Гэндальф! Прабач!

– Прабачыць? Скажы спачатку, што ты зрабіў!

– Я... я ўзяў шар і зазірнуў у яго, – прамармытаў Піпін. – І пабачыў такія рэчы, што напалохаўся. Я хацеў адсунуцца – і ня мог. А тады прыйшоў ён, і распытваў мяне, і глядзеў на мяне, і... і... і ўсё, я болей ня памятаю.

– Не, распавядай у дробязях! – загадаў Гэндальф сувора. – Што менавіта ты бачыў і што сказаў?!

Піпін заплюшчыў вочы й уздрыгнуў. Усе моўчкі глядзелі на яго, апрача Мэры, які адвярнуўся. Але Гэндальф не зьмякчыўся.

– Кажы! – загадаў чараўнік.

Хрыпатым хісткім голасам Піпін загаварыў, і паціху ягоныя словы ясьнелі й мацнелі.

– Я бачыў змрочныя нябёсы й высокія муры, – распавядаў ён. – І маленечкія зоры. Усё гэта было недзе надта далёка й даўно прамінула, але ж рысавалася ясна й рэзка. Тады зоры бліснулі й згасьлі, закрытыя крылатымі пачварамі. Вельмі вялікімі, мяркую, хоць у шкле яны падаваліся кажанамі. Яны кружлялі вакол вежы. Здаецца, іх было дзевяць. Адна паляцела проста на мяне, усё большала. У яе былі жахлівыя... не, не! Я не магу пра тое, не... Я спрабаваў адсунуцца, таму што, падавалася, – яно вылеціць вонкі. Але ж калі яно закрыла шар цалкам, то зьнікла. А тады прыйшоў ён. Ён не прамаўляў такім чынам, каб я чуў словы. Ён толькі глядзеў – і я разумеў. "Дык ты вярнуўся? Чаму не даносіў нічога так доўга, забыўшыся на абавязак?" Я не адказаў. "Хто ты?" – спытаў ён. Я не адказваў, і мне стала жудасна балюча. А ён сьціснуў мяне, і я вымавіў: "Я – хобіт". Ён быццам убачыў мяне зьнянацку й засьмяяўся зь мяне. Тое было жорстка. Быццам мяне калолі нажамі. Я змагаўся. А ён сказаў: "Пачакай хвіліначку! Неўзабаве мы сустрэнемся зноў. Скажы Саруману, што гэтая цацка-жуковіна не для яго. Я зараз жа прышлю па яе. Ці ты зразумеў? Скажы, так ці не?" I ўсьміхнуўся, цьвелячы зь мяне. Я адчуваў, быццам развальваюся на кавалкі. Не, не! Я не магу болей. Я нічога не скажу, нічога болей ня памятаю!

– Зірні на мяне! – загадаў Гэндальф.

Піпін зірнуў проста яму ў вочы. Чараўнік з хвіліну ўглядаўся ўважліва й маўкліва. А тады ягоны твар памякчэў, на ім зьявілася нешта падобнае да добрай усьмешкі. Ён асьцярожна паклаў руку на Піпінаву галаву.

– Файна! – вымавіў чараўнік. – Не распавядай болей. Табе ня ўчынена шкоды. Я баяўся, што пабачу ў тваіх вачох хлусьню – яе там няма. Але ж ён размаўляў з табою нядоўга. На шчасьце. Ты дурань, Перыгрын Хват, але ж шчыры дурань. Мудрэйшыя мо й горш за цябе справіліся б з такім іспытам. Але ж памятай: цябе й усіх тваіх сяброў выратаваў найперш добры выпадак! Нельга разьлічваць на тое, што табе гэтаксама пашанцуе зноў. Калі б ён дапытаў цябе тут і зараз, амаль непазьбежна ты выказаў бы ўсё, што ведаеш, на пагібель нам усім. Але ж ён надта прагны. Яму патрэбныя ня толькі зьвесткі. Яму патрэбны асабіста ты, каб нетаропка разабрацца з табою ў Цёмнай вежы. Ня ўздрыгвай так! Калі ўжо ўблытаўся ў справы мудрых, дык рыхтуйся думаць і пра такія рэчы. Аднак хопіць. Я табе дарую. Супакойся – усё павярнула ня так блага, як магло.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)