Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 179
Перейти на страницу:

— Ну, нарэшце, — устала яна, убачыўшы Друцкага. — Я думала, што ўжо не дачакаюся капітана.

— Што здарылася?

— Нічога не здарылася. Добра ж вы мяне прымаеце! Калі я прыходжу, трэба радавацца і скакаць ад задавальнення.

— Ужо скачу, — засмяяўся Друцкі. — Што, Люба, табе хочацца «шалець»?

— Так. Я захопліваю капітана на ўвесь вечар. Я павінна натанцавацца і напіцца.

— Добра! Будзем шалець, — сыпаў Друцкі гумарам, хоць на самай справе ён быў незадаволены.

Ён папрасіў у Любы прабачэння, уладзіў некалькі спраў, выбраў столік ля сцэны і праводзіў яе туды.

Люба сапраўды хацела «вытанцавацца» і не прапускала ніводнага танца, так, што Друцкі ўрэшце пачаў прасіць аб памілаванні:

— Я ўжо ледзь ногі перасоўваю! Люба, злітуйся над замучаным старэнькім!

— О? А што ж гэта капітана так замучыла? — спыталася яна з падазрэннем.

— Сёння я ўладкоўваў сваю кватэру. Я ўжо ледзь дыхаю.

Люба шмат піла і, калі Друцкі адвёз яе ў чатыры гадзіны на Наваліп’е, яна была на добрым падпітку.

На шчасце, яму не трэба было ставіць машыну ў гараж, таму што ў яго быў дазвол пакідаць аўто ў двары дома, у якім ён цяпер жыў.

Вартаўніку, які яму адчыніў браму, Друцкі даручыў разбудзіць яго ў адзінаццаць і лёг спаць.

Ён быў добра-такі змораны, таму спаў мёртвым сном, і толькі яркае святло сонца яго разбудзіла.

Друцкі расплюшчыў вочы і ўбачыў Зоську, якая раскрывала шторы на вокнах.

— Ну вы і спіцё! — весела ўсклікнула яна.

— Добры дзень, малышка, як ты сюды ўвайшла? — здзівіўся ён.

— Дык вы ж пакінулі дзверы адчыненымі. Калі б якія злодзеі хацелі, то маглі б вас вынесці з ложкам.

— А колькі ўжо?

— Адзінаццаць. Вам чаго: гарбаты ці кавы?

— Зрабі, малышка, што хочаш, абы хутка, бо ў дванаццаць я павінен — ф’юіць!

— Ф’юіць?

— Ну, быць у горадзе.

— А… А што падаць да гарбаты?

— Што табе падабаецца, а зараз дуй адсюль, бо я вылажу з ложка.

Пакуль ён выкупаўся і апрануўся, Зоська ў зале паставіла посуд і падала гарбату, булкі, масла, вяндліну.

— А сыру я не купіла, бо не ведаю, ці любіце вы яго.

— Люблю, я ўсё люблю, — заявіў Друцкі, беручыся за ежу, — са мной у цябе не будзе клопатаў.

— А абедаць вы дома не будзеце?

— Не буду.

— Шкада… Вас кожны дзень будзіць у адзінаццаць?

— Кожны дзень.

— Лепш за ўсё, калі вы мне пакінеце ключ. У вас жа два.

— Добра, малая, вось табе ключ і рабі, што хочаш, абы толькі мяне не чапала.

Дзяўчына засмяялася:

— Вы любіце, каб вамі так кіравалі?

Друцкі паглядзеў на яе з усмешкай:

— А ты гэта любіш?

— Адкуль я ведаю? Пабачу. Дык калі вы пойдзеце, я тут прыбяру, праветру… А калі вы вернецеся?

— Яшчэ не ведаю.

— Але не хутка?

— Не хутка.

Друцкі ўзяў капялюш і хацеў выйсці, але Зоська яго затрымала:

— А як будзе з грашыма, шаноўны пан?

— Не хочаш мяне мець на ўтрыманні, — пажартаваў ён, — ну, тады бяры на выдаткі.

Бруніцкага ён заспеў яшчэ аднаго:

— Я не спазніўся?

— Не. Якраз. Яна павінна тут быць з хвіліны на хвіліну.

— Як яе завуць?

— Панна Лэнска. Уршуля Лэнска. Ты мог пра яе чуць, яна вядомая спявачка, дакладней, была ёй.

— Колькі жыву, не быў ні на водным канцэрце.

У дзвярах стаяў дворнік:

— Прыйшла панна Лэнска, вы яе прымеце, пан прафесар?

— А, калі ласка, калі ласка, — усклікнуў Бруніцкі і сам выбег ёй насустрач.

Панна Лэнска, худая, невысокая шатэнка з празрыстымі зялёнымі вачыма і светлай матавай скурай, была сапраўды неверагодна падобная да памерлай жонкі Бруніцкага. Гэта ўражанне падмацоўвалі яе рухі і манера трымаць галаву. Друцкі не мог не заўважыць, што яе прысутнасць і на прафесара моцна ўздзейнічала. Ён быў сам не свой і нейкі ненатуральна рухавы.

— Вы дазволіце, я прадстаўлю майго добрага сябра, пана Вінклера.

Жанчына падала яму руку, абцягнутую чорнай пальчаткай, і безгалоса паварушыла вуснамі.

Бруніцкі падсунуў ёй крэсла і не пераставаў гаварыць:

— Я тут расказваў сябру пра гэты рэдкі выпадак часовага паражэння нерва пад уплывам псіхічнага перажывання. Пан Вінклер мяне яшчэ раз пераканаў, што гэта пройдзе. А менавіта, ён узгадаў, што падчас свайго жыцця ў Чыкага ён пазнаёміўся з адным інжынерам-гарняком, у якога было нешта падобнае, што адбылося з-за навіны пра выбух у шахце, дырэктарам якой ён з’яўляўся. Ён так-сама страціў голас, але — паколькі быў паслухмяным пацыентам, — усміхнуўся Бруніцкі, — ён выконваў парады дактароў, ну, і праз тры тыдні да яго вярнуўся голас. А ведаеце, якое яму прызначылі лячэнне?

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)