Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 179
Перейти на страницу:

Баба выцерла лоб мокрай рукой, і яе пухлыя шчочкі расплыліся ва ўсмешцы, паказваючы моцныя шырокія зубы.

— Ну, праз паўгадзіны будзе fertik[30], яснавяльможны пан.

— Не трэба, маці, гэтага «яснага панства», — запратэставаў Друцкі. — Я не ліхтар, каб свяціцца.

— Ну зразумела! — засмяялася яна. — Але такі звычай.

І, не звяртаючы на яго больш увагі, зноў узялася за работу.

Друцкі ўвайшоў у залу, дапамог хлопцам перасунуць дзве цяжкія тахты і, абтросшы рукі, зазірнуў у спальню. Тут усё ўжо было скончана, толькі перад акном стаяла складаная лесвічка, а на ёй сядзела стройная брунетка, старэйшая дачка вартаўніка.

— Дзень добры паненцы. Ай-ай, як вы прыгожа ўлажылі гэтыя фіранкі!

Дзяўчына трымала ў вуснах іголку з ніткай і, паколькі абедзве яе рукі былі занятыя, яна толькі кіўнула галавой і сарамліва засмяялася.

Ён бачыў яе ўжо два разы і ведаў, што яна касірка ў бакалейнай краме на рагу.

— Што ж гэта, — запытаўся Друцкі, — вы сёння не пайшлі на працу?

Дзяўчына выняла іголку і сказала:

— Я адпрасілася, шаноўны пан. Тут столькі працы! Я павінна была дапамагчы.

Друцкі заўважыў, што сёння яна апранулася прыгажэй, у гранатавую сукенку з белым каўнерыкам. Сукенка была караткаватая і, стоячы ніжэй, ён бачыў яе зграбныя, хоць і вельмі худыя, лыткі, абцягнутыя — відавочна, дзеля сустрэчы з ім — шаўковымі панчохамі са стрэлкамі.

— Я ўжо тут скончыла, — сказала яна, правяраючы сваю справу. — Я павінна яшчэ паправіць на другім акне.

Дзяўчына хацела злезці з лесвічкі, але ён яе затрымаў.

— Пачакайце, я вас перанясу!

Не паспела яна запярэчыць, Друцкі ўвайшоў пад лесвіцу і пад акампанемент крыху пужлівых «ой-ёй!» перанёс яе да другога акна.

— А вы, аднак, моцны! — усклікнула яна з нейкім неспакойным здзіўленнем.

Друцкі весела засмяяўся і спытаўся:

— А дзе сястрычка?

— Зоська? Прыбірае ў кухні, шаноўны пан.

— Ну, і як вам падабаецца мая кватэра? А, прабачце, бо я ўсё яшчэ не ведаю, як вас завуць?

— Францішка.

— Панна Франя?

— Не, Франка… А кватэра сапраўды вельмі прыгожая… толькі…

— Толькі што?

— Ну, гэтыя… Навошта гэтыя непрыстойнасці… Аж сорамна глядзець.

— Гэта не мае, — апраўдваўся Друцкі, — гэта ж таго пана, які тут жыў.

— Э-э-э… — паціснула плячыма дзяўчына, — той, дзякуй богу, з’ехаў.

— Панна Францішка яго не любіла?

— Паскудства, — сказала яна пасля хвіліны вагання, сыходзячы на падлогу. — Томэк! Забяры лесвіцу! — крыкнула яна брату. — Гэта ўсё, шаноўны пан.

— Не, панна Франка, зараз сюды прынясуць кветкі, а я ў гэтым не разбіраюся. Можа, вы як-небудзь парасстаўляеце іх па вазах, добра?

— Я таксама ў гэтым не разбіраюся, — састроіла яна сціплую мінку, — але калі вы гэтага жадаеце, я паспрабую.

— Жадаю, — усміхнуўся ёй Друцкі і вельмі захацеў пагладзіць дзяўчыну па галаве, але стрымала яго пытанне «навошта?». Пытанне, якое да гэтай пары ён ніколі сабе не задаваў у падобных сітуацыях, аднак магчымасць якога цяпер яго здзівіла і занепакоіла.

Як гэта «навошта?», ну, мілая і сімпатычная дзяўчына, гэтага хіба не дастаткова?.. Заўсёды было дастаткова.

Друцкі хадзіў па пакоях, перастаўляючы то адно, то другое, раскладваючы сувеніры і ацэньваючы ўсё ўвогуле.

«Ну, так, — думаў ён, — усё зводзіцца да таго ж. Які д’ябал загадаў бы мне раней займацца гэтай лухтой!»

Якраз прынеслі кветкі, і Друцкі прыглядаўся да далікатных рук Франкі, якія вымалі іх з каробак. Друцкі ўспомніў, што ён яшчэ не бачыў кухню, ну… і гэтую малую, Зоську.

Кухня ззяла чысцінёй, а Зоська — ёмкая, здаровая дзяўчына, босая і ў закасанай паркалёвай спадніцы — завіхалася ля паліц з посудам.

Яна была падобная да маці як дзве кроплі вады. Ёй не споўнілася яшчэ і шаснаццаці, а яна ўжо была не па гадах развітая. У яе рухах, у поглядзе карых, амаль круглых вачэй і малых мясістых вуснах, у свабодзе ўсмешкі, у лініі кожнага жэсту была гэта самая плоднасць, жыццёвая сіла і багацце жыцця.

Гэта нельга было назваць какетлівасцю, нават гуллівасцю, аднак жа з моманту, калі ён увайшоў сюды і калі яна яго павітала смелым кіўком галавы і простым «добры дзень», ён адчуў нібыта магнетычны ток, якім яна яго ўдарыла.

Друцкі цалкам усведамляў, што гэта падсвядомае, і вырашыў падчас бліжэйшай сустрэчы з доктарам Кунокі спытацца, чым можна патлумачыць існаванне гэтых флюідаў. Гэта незалежны ад нас парыў замкнутай у чалавеку сілы прыроды, якая пастаянна прагне прадаўжэння жыцця, ці толькі самаўнушэнне закончанага бабніка?

вернуться

30

Fertik (ням.) — скончана.

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)