Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 179
Перейти на страницу:

«Страх таксама?» — напісала на лістку жанчына.

— Не. А хутчэй, так, толькі не страх за жыццё, а страх за свае пачуцці. Пры такой хуткасці зрок і слых перастаюць дзейнічаць, аднак пры гэтым з’яўляецца пачуццё правальвання ў глыбіню. Гэта не надта прыемна, асабліва калі пасля пяці хвілін такой язды чалавек на паўгадзіны становіцца паўпрытомным. У мяне цяпер нядрэнная спартыўная машынка, з якой можна выціснуць сто — сто дваццаць кіламетраў за гадзіну. Калі вы хочаце, мы можам хоць заўтра апрабаваць. За Рашынам[33] ёсць паўтара дзясятка кіламетраў цудоўнай шашы.

Пані Уршуля напісала, што добра, але зараз яна хоча вярнуцца дадому: вул. Мядовая, 18.

— Мне здаецца, — сказаў Друцкі, развітваючыся з ёй перад варотамі, — што Караль вельмі пераацаніў прыемнасць маёй кампаніі.

Жанчына ўсміхнулася і запярэчыла рухам галавы.

— У колькі вы дазволіце заўтра заехаць за вамі?

Яна пагадзілася на дванаццаць.

Друцкі адразу ж адаслаў аўто. Ён сёння зноў абедаў у Аліцыі, але перад тым павінен быў зайсці ў «Аргенціну», праверыць рахункі і падпісаць паперы, што ўчора яму перашкодзіла зрабіць Люба.

Пунктуальна ў чатыры ён ужо быў на Тапалёвай.

Яго прыняла Юлька, заяўляючы, што Аліцыя просіць прабачэння за спазненне, але яна яшчэ не можа пакінуць суд.

— Прыгаворвае адначасова дваіх, — засмяялася дзяўчына, — кагосьці там да турмы, а вас да маёй кампаніі.

— О, гэта, відаць, самы мяккі прыгавор, які калі-небудзь быў вынесены.

— Вы б маглі падабраць і больш прыемны камплімент, — весела заўважыла Юлька.

— А навошта вам кампліменты, — нібыта здзівіўся Друцкі, — ніводнае ж люстэрка не адмовіць вам у самых хвалебных.

— Я не гляджу ў люстэркі, — сказала дзяўчына з яўным намерам гэта зрабіць, — тут усе люстэркі адбіваюць такую прыгожую істоту, што я проста не адважылася б.

Юлька скосу прыглядалася да Друцкага ў жаданні праверыць, якое ўражанне на яго зробяць гэтыя словы. Яна не сумнявалася, што ён павінен быў кахаць Аліцыю, а Аліцыя, зразумела, яго. Без сумненняў, бо як жа яна магла б застацца абыякавай да такога чалавека.

Яны размаўлялі каля пятнаццаці хвілін пра розныя рэчы, звязаныя з планамі на лета, калі ўрэшце вярнулася Аліцыя.

— Якое шчасце, што ты ўжо прыйшла! — павітала яе Юлька.

— А што здарылася?

— Нічога. Я баялася толькі, што ўсыплю пана Вінклера сваімі размовамі.

— Я падобны на соннага?! — запратэставаў Друцкі. — Самі памяркуйце?

— Вы выглядаеце стомленым, — вынесла прысуд Аліцыя.

— Менавіта! — узрадавалася Юлька.

— Як гэта менавіта?

— Ну, вам каштавала столькі намаганняў змаганне са сном, што вы аж стаміліся.

— Прабачце мне. Пачакайце яшчэ хвілінку. Я пераапрануся, — сказала Аліцыя, знікаючы ў сваім пакоі.

— Не, панна Юлька. Я працаваў да пяці раніцы, вельмі мала спаў. Вось прычына.

— А што вы рабілі да пяці раніцы? — здзівілася дзяўчына.

— Пільнаваў сваё прадпрыемства.

— Ноччу?

— Маё прадпрыемства адчынена менавіта ў гэтую пару сутак.

Бачачы, што ёй цяжка сфармуляваць пытанне, Друцкі сказаў:

— Я ўладальнік клуба «Аргенціна».

— А… а… ргенціна!

— Здаецца, я вас напужаў.

— О, не, не, — запярэчыла Юлька. — Толькі…

— Толькі што?

— Я столькі пра гэту «Аргенціну» чула, гэта вельмі, вельмі цікава. Нарэшце я даведаюся праўду. Бо ў нас, шаноўны пан, у школе расказваюць самае рознае…

— Напрыклад?

— О, я не скажу!

— Дык як я змагу абвергнуць?

— Можа, калі-небудзь, як я буду вас лепей ведаць. Цяпер скажыце мне, што там на самай справе робіцца?..

— Нічога нязвыклага. Людзі танцуюць, п’юць, забаўляюцца.

— Забаўляюцца? — стрымала Юлька Друцкага.

— Натуральна. Каго гэта забаўляе, той забаўляецца.

Юлька пакруціла галоўкай.

— Але ці ёсць там нешта неналежнае?

— Належнае? О, гэта як для каго.

— Ну, напрыклад, для маладых дзяўчат?

— Так, — засмяяўся Друцкі. — Для маладых дзяўчат, такіх, як панна Юлька, там усё неналежнае.

— Менавіта, але чаму?

— Таму што маладыя паненкі павінны займацца.

— Папярэджваю, — перарвала Юлька, — калі вы зараз заведзяце пра дыплом і школу, я пакрыўджуся на вас на ўсё жыццё.

Друцкі рассмяяўся:

— Я ўвогуле не меў намеру, адкуль такое падазрэнне?

— Ну, бо ўсе заўсёды…

вернуться

33

Рашын — вёска ў Польшчы ў Мазавецкім ваяводстве.

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)