Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:

— Там, дзе яна і была некалькі вякоў! — цвёрда сказала Саламея Лёднік.

— Ах ты… — Сапега ажно кулакамі затрос. — Дадумаліся, курыцы бязмозгія!

— Асцярожна, пане-браце. Ты гаворыш пра маю сястру, — злосна нагадаў Багінскі і зноў перавёў вочы на перапэцканы тварык з блакітнымі і такімі бязвіннымі вачыма: — А выбухнула што?

— Ах, ваша княская мосць, мой вялікадушны браце, гэта і ёсць нешчаслівы выпадак! У нашым пакоі пакінулі бочачкі з порахам… Вось мы і надумаліся іх схаваць таксама. Каб казакі не забралі ды чаго не ўчынілі… — Паланэйка даверліва ўзмахнула вейкамі — ай, якая наіўная, але добрая дзяўчынка перад вамі… Хіба яна магла прадбачыць, што здарыцца?

— Ясна. Рамфея ў сутарэннях, а сутарэнні абваліліся, — са змрочнай усмешкай выказаўся Радзівіл. — Абваліліся як, рыбанька, добра? Разабраць няможна?

— Ой, добра абваліліся, Ваша княская мосць, вялікі гетман! — запэўніла пяшчотным галаском Паланэя Багінская. — Ніякай чалавечай мажлівасці разабраць завалы няма!

Гетман прыгладзіў сівыя вусы, паглядзеў на вытанчанае, велічнае аблічча Саламеі, на круцельскі тварык малодшай Багінскай, хмыкнуў:

— Гэта ты, вашамосць, Чартарыйскую на двубой выклікала?

— Каюся, вашамосць вялікі гетман, сорамна мне за такія непрыстойныя паводзіны, — сціпла апусціла вочы Паланэя.

— Каб я так віно піць саромеўся… — прабурчэў гетман. — А ты, пані, скалечыла паюка майго брата?

— Я толькі вочы яму содай прамыла, ваша мосць, прысягаю сваім вечным жыццём! — прамовіла сваім глыбокім нізкаватым голасам Саламея.

Вакол распачаўся гвалт, гучэлі прапановы кшталту даць дурным бабам бізуноў і зараз жа пачаць разбіраць завал. Але вялікі гетман гукнуў голасам, якім прывык аддаваць каманды на полі бойкі, перакрываючы любы шум:

— Ану, сціхніце! Хацелі Божай волі? Вось вам Божая воля! Рамфея застанецца там, дзе і была. І пакуль людзі на гэтай зямлі не паразумнеюць, там, напэўна, і застанецца. Усё, па дамах!

Кінуў на развітанне Паланэйцы:

— Жадаю табе добрага мужа, рыбанька! Каб змог цябе зацугляць.

Спыніўся паглядам на Саламеі:

— Гэх, быў бы я маладзей… Буду праязджаць паўз ваш маёнтак — заеду, пані Лёднік.

І пайшоў разам са сваёй світай. Сапега злосна мармытнуў на развітанне:

— Колькі грошай… Клопатаў… Колькі крыві пралілося… І ўсё на камарыны піск сышло. Феміны… Нельга на іх пакладацца… — і горка ўздыхнуў, успомніўшы, відаць, жонку, якая дарыла свае міласці маладому Брулю, ды так і не вымяняла на іх для мужа булавы гетмана польнага.

А Багінскі нават не захацеў слухаць нараканні старэйшай сястры і заявіў, што палітыка — нішто ў параўнанні з музыкай, і яго вынаходніцтва педалі для арфы ёсць куды больш важным для гісторыі, чым усе сёстрыны інтрыгі. Лепей ён мануфактуру з машынамі зафундуе з дапамогай свайго новага найміта, вучонага немца.

Ватман жа, пакульгваючы, падыйшоў да Лёднікаў і Вырвіча, дапіў віно, шпурнуў пусты кубак за спіну:

— Кепскім я быў шкаляром, не лепшым, чым ты, шчагол… Але запомніў, як нам расказвалі, што калі пераможнага вайскаводцу правозілі з трыумфам па вуліцах Рыму, за ягонай спінай стаяў чалавек, які шаптаў яму: «І гэта праходзіць» ды іншыя гадасці. Я заўсёды буду за тваёй спінай, доктар… А добра ўсё-ткі, што я не перарэзаў табе горла, га?

Саламея абдымала Лёдніка і плакала — ад жалю і палёгкі. Радзівілаўскі ад’ютант падбег, сунуў доктару дарчую на маёнтак і грамату на шляхецтва, ветліва развітаўся з панам-братам. Другі шляхціц, праходзячы, стукнуў доктара па плячы, ад чаго той ледзь не перагнуўся ад болю, і прапанаваў пану-брату Бутрыму Лёдніку пайсці ў дом ваяводы, добра выпіць з нагоды вікторыі. Трэці шляхцюк па ўсіх сармацкіх звычаях запрасіў на Масленіцу ягамосць пана Лёдніка пагасцяваць у свой маёнтак ля Дрыбіна… Той самы гонар аказвалі і ягамосці пану Пранцішу Вырвічу, які ганарыста паклаў руку на Гіпацэнтаўр, і паварочваўся так, каб усе бачылі каштоўны кінжал, хаця ў прыцемку наўрад хто звяртаў увагу на ягоную зброю. Саламея разгублена папыталася доктара:

— Чаму яны так з табой?

— Твой муж вялікага гетмана на полі бойкі выратаваў, і гетман яго паводле Статуту і сармацкіх звычаяў у рыцары пасвяціў, — з шырокай усмешкай патлумачыў Пранціш. — Так што ты — пані Лёднік гербу Кораб, уладальніца вёскі Караблі і тысячы дукатаў. Толькі вось што я параю, вашамосць пані… Давай адвядзем доктара ў дом, пакуль ён яшчэ на нагах трымаецца.

А ў Пранціша быў княскі кінжал з дыяментам і смарагдамі і яшчэ адзін пацалунак, на гэты раз у вусны, ад Паланэі Багінскай. Ягонай неверагоднай Чароўнай Дамы, якая здольная біцца на двубоі, прабірацца скрозь лабірынты і ўзрываць бочкі з порахам. Было і абяцанне пачакаць аддаваць каму сваё сэрца, пакуль малады Вырвіч не стане генералам. Вядома, калі гэтая падзея не зацягнецца ў часе.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)