Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:

Лёднік упаў на калені, не ад таго, што спяшаўся выканаць загад, а ад слабасці. Гетман ударыў яго палашом па плячы:

— Пасвячаю цябе, Бутрым Лёднік, у рыцары… Ды патрымайце хтось дзецюка, каб не дзюбнуўся. Пояс падайце… Абвяжыце яго. Вазьмі гэтую шаблю, цалуй яе і кляніся, што будзеш да скону служыць сваёй радзіме, свайму каралю і свайму пану, і без жалю аддасі жыццё за Айчыну. Дару табе і тваім нашчадкам вёску Караблі, і валодаць табе і тваім нашчадкам адгэтуль гербам «Кораб»… І яшчэ тысячу дукатаў даю на гаспадарку. Дарчую падрыхтуйце шаноўнаму пану…

Пранціш не столькі сачыў за абрадам, колькі глядзеў, каб доктар не паваліўся, сапсаваўшы ўрачыстасць. Але доктар вытрымаў усё ажно да таго моманту, як шляхта пачала крычаць «Віват пану Лёдніку»! Вось тут ён і прыклаўся шчакой да полацкай брукаванкі. Гетман задаволена прыгладзіў вусы:

— Адважны вой! Як шабляй валодае! Ніколі такога не бачыў. Ну, калі памрэ — дык пахаваем, як шляхціца.

І рушыў сабе далей.

Пранціш паклікаў двух янычараў, доктара паклалі на чыйсьці плашч і панеслі да дому Рэнічаў. Месца знайшлося ў пераплётнай майстэрні, якая была побач з домам. Тут таксама пабывалі жаўнеры, пра што сведчыла стаптаная падлога і перавернутыя верстакі.

Непрытомнага Лёдніка паклалі на лаву. Пранціш паслаў нейкага паштовага па ваду, і калі той прынёс вядро, абцёр твар параненага мокрай анучай. Доктар уздыхнуў, расплюшчыў налітыя крывёй вочы.

— Вады…

Напоены доктар знайшоў сілы прыўзняцца і агледзець пакой.

— Дзе Саламея? Дзе ўсе?

— Пра пані Лёднік не ведаю. А ўсе — там, на вуліцы, чуеш, равуць, віно п’юць у гонар вікторыі. Ты хоць памятаеш, што ты цяпер не толькі двойчы доктар, але і двойчы шляхціц? І цяпер тваё шляхецтва ніхто не аспрэчыць! Да таго ж, ты багацей за мяне на цэлую вёску. Шчаслівы канец, пан Лёднік!

На двары сапраўды раўлі пераможныя песні:

Гой-гой, вайна рыхла, покуль сціхла, Распачаці святкаваці! Келіх пенна піва, Піва яно жыва!
Гой-гой, ад суседа няхай беда, Выпі ныне — хвора згіне, Ліся, піва, ныне Ў шчаслівай гадзіне!

Двойчы шляхціц зноў зняможана ўлёгся.

— Гэта толькі пачатак, хлопча. Нічога яшчэ не скончана, і будзе яшчэ горш, пакуль…

Раптам дом скалануўся… Ды што там — свет скалануўся, і што яшчэ не пападала з паліцаў — то ўпала. Пранціш кінуўся да вакна, але праз маленькія слюдзяныя шкельцы нічога не было відно. Гарматы, ці што? Лёднік сеў:

— Выбухнула пад зямлёй… Там, дзе пограб… Памажы, трэба паглядзець!

На вуліцы рабілася немаведама што. Зноў чуліся крыкі магнатаў, асабліва выразна — тонкі голас Аляксандра Сапегі, які быццам абурана сцябаў паветра:

— Злодзеі! Дзе рамфея?

Пранціш схапіў за крысо радзівілаўскага ад’ютанта, юнака з чырванаватым носам і пышнымі светлымі вусамі, які напэўна ж быў не апошні піток на знакамітых нясвіжскіх балях:

— Пане-браце, што адбылося?

Той махнуў рукой:

— Ды паны замкнулі ў пакоі нейкую дзеўку, а яна знікла, ды яшчэ скрала нешта. Вось цяпер шукаюць.

Пранціш і Лёднік пакульгалі да пограбу, які хаваў уваход у сутарэнні. У вакне дома Лейбы мігцела свечка, і Пранціш уявіў, як стары аптэкар пералякаўся за апошні дзень, і што перажывае ён цяпер, не ведаючы, можа, пара ўцякаць альбо ўжо і бескарысна ўцякаць. Перад пограбам зноў сабраліся магнаты, якія падазрона паглядалі адзін на аднаго. І айцец езуіт зноў быў тут як тут. Побач з ім узмахвала рукамі захутаная ў футра княгіня Алена з Багінскіх, і нават Герман Ватман стаяў сабе скалой, адпіваючы з велізарнага кубка віно.

— Напэўна, напачатку трэба знайсці жанчыну, — мякка падказаў езуіт. — Наўрад яна магла сысці далёка.

Але жанчыну не трэба было шукаць, таму што яна выскачыла з пограбу. І не адна — за ёй бегла Паланэя Багінская. Абедзве перапэцканыя, і крычалі самым нявартым гжэчных паняў чынам:

— Бяжыце! Зараз выбухне!

І сапраўды выбухнула. І добранька так. На месцы пограба засталася яміна.

Багінскі падскочыў да Паланэі, схапіў за руку:

— Дзе рамфея?

Дзяўчына вызвалілася:

— Ах, пане-браце, здарылася такая жахлівая прыгода, страшнае няшчасце… Я не пайшла з сястрыцай хавацца ў манастыр, бо згубілася па дарозе, і папрасілася ў пакой да гэтай пані. І раптам пачалі ламіцца ў вакно казакі. Мы давай страляць у іх, адагналі, але былі пэўныя, што да нас зноў палезуць… І вырашылі схаваць рамфею ў самым надзейным месцы.

— Гэта дзе? — падазрона папытаўся Аляксандр Сапега, які ўважліва прыслухоўваўся да расповеду.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)