Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:

— Ваша мосць, колькі маеце тут ваяроў?

Сапега злосна бліснуў шэрымі вачыма.

— Сто гусараў каралеўскай харугвы[24]… Ды маіх людзей трыццаць. Я ж не ваяваць ехаў…

Радзівіл нахмурыўся.

— У мяне ўсяго дваццаць янычараў. Хацеў захаваць сваю паездку сюды ў таямніцы… У карэце без гербаў ехаў. Пакуль войска сюды прыгоніш…

— У мяне тут сотня чалавек, — прызнаўся Багінскі. — Па горадзе, па наваколлі раскіданыя невялікімі атрадамі. Але я не збіраюся ваяваць супраць маскоўцаў. Пане-браце, не будзем гарачыцца. Урэшце, мы ж не ведаем мэтаў Аляксея Мельгунова! Ён пры двары ніякага ўплыву не мае — ён з бліжняга кола спадчынніка, Пятра Фёдаравіча. Я проста не разумею, што ён тут робіць…

— Прыбліжаны Пятра? — змрочна гукнуў Радзівіл. — Прынца, закаханага ў Фрыдрыха, якому расейцы нядаўна пяты падсмажылі? Вось вам яшчэ адзін прэтэндэнт на рэліквію, панове — Пётр Федаравіч. Не ведаю, для сябе альбо для прускага сябра стараецца.

— Гэта зусім кепска… — прамармытаў Багінскі, да якога нібыта толькі цяпер дайшла сур’ёзнасць сітуацыі. — Калі Пётр перахапіў цыдулку да Кацярыны… Яе дакладна сашлюць!

— Пра сябе думай! — злосна прашыпела княгіня Алена. — Табе, вашамосць, нешта тлумачыць — што зорак да неба дабаўляць.

— Значыць, так… — вялікі гетман узважваў у руцэ булаву. — Дзеўку з куфэркам — у той пакой… І бараніць, як уласнае сэрца! Пораху запас сюды, пісталетаў… Ну што, пане-браце, не першы раз на полі бойкі!

Ватман лена ўстаў, распрастаў плечы і падыйшоў да гаспадара:

— Што загадае ваша мосць?

Багінскі толькі роспачна адмахнуўся:

— Што цяпер загадаеш? Біцца будзем! Вылез жа ты не ў час… І гэтых выпусціў. Паланэя чакала, каб цябе папярэдзіць, а тут яны… Эх… Я так і думаў, што дрэнна скончыцца.

Лёднік паспеў моцна пацалаваць жонку і выйшаў, пахінаючыся на хворы бок. А Паланея наблізілася да Вырвіча, які пачціва схіліўся перад магнаткай.

— Пан Вырвіч… Гэта вам.

Пранціш падняў вочы: Паланэя працягвала яму прыгожы кінжал, такога ён у руках ніколі не трымаў — персіянскай работы, з тонкай чаканкай на пазалочаных похвах, упрыгожаных смарагдамі. А на дзяржальне — вялікі дыямент. Пранціш выцягнуў з похваў лязо: яно ззяла, як люстэрка.

— Гэта каб пан Вырвіч і надалей мог сябе абараніць найлепшым чынам! — з лёгкай, не крыўднай, насмешкай прамовіла Паланэйка і хуценька збегла, не чакаючы галантнай падзякі.

Пранціш здагадаўся, што гэта было такое выбачэнне за здраду Багінскіх. Ватман, які назіраў гэтую сцэну, выразна хмыкнуў, але Вырвіч не звярнуў увагі на ацалелага найміта. У душы шкаляра граў цэлы аркестр, як у Слуцкім тэатры. Харобры пан Вырвіч пабываў у сэрцы Полацка, ён прайшоў, як Тэзей, жахлівы лабірынт, яго дачакалася Чароўная Дама… А цяпер засталося здабыць славу на полі бойкі!

Нехта з янычараў Радзівіла заспяваў старажытную рыцарскую малітву святому Юр’ю, якую звычайна спявалі перад бітвай:

Зброя вапалчаецца, мечэве абнажаюцца, Агонь прэціць, кола дз ярзаець. Скары агнём ізвараемы суць, Усё воінства ўва подзвігу ёсць…

І бойка пачалася.

Атрад расейцаў не чакаў супраціву. Як даносілі Мельгунову шпегі, здабываць рэліквію будуць усяго некалькі чалавек, таемна, не прыцягваючы ўвагі. Задача была — не даць нікому надоўга затрымаць яе ў руках, а то ўладальнік яшчэ набудзе нечуваную моц і нябёснае спрыянне. Таму пасланцы Пятра і спяшаліся, не вычэквалі. А што ля ўваходу ў сутарэнне будзе не толькі Багінскі, але нават вялікі гетман, ніхто, нават сам Багінскі, не прадбачыў.

Брукаванка Полацку не першы раз была залітая крывёй — нібыта смерць спадзявалася, што, паліваючы камяні, яна вырасціць сабе адданае войска. Але нашто ёй войска? Людзі і так служаць смерці, зацята адбіраючы жыцці адно ў аднаго. Метал стукаў аб метал, нібы выбіваўся жудасны рытм смяротных скокаў. Асабліва страшна атрымлівалася, што брукаванку засцілала тонкае покрыва снегу, і кроў проста крычала на белым тле.

У бітве не было магната і шарачка — былі воі. Пранціш бачыў, як звычайна мройны, млявы князь Міхал Багінскі сячэцца з двума прыхаднямі, і ягоны твар такі ж засяроджаны і жорсткі, як і ў іх. Як стары гетман валіць ворагаў палашом — спакойна, акуратна, быццам гаспадар выконвае звыклую сваю працу. А жвавы Сапега ўмудраецца махаць шабляй і адстрэльвацца з пісталету адначасова. Там, дзе праходзіўся Ватман, утваралася дарога. А за Лёднікам, які яшчэ нядаўна ледзь мог стаяць, Пранціш проста не паспяваў сачыць — ведаў толькі, што ў хвілю смяротнай небяспекі той, хутчэй за ўсё, апынецца побач. Так і сталася — Лёднік вырастаў за спінай Пранціша, і побач валіўся чужы жаўнер, і доктар паспяваў яшчэ выкрыкнуць нейкае важнае павучэнне…

вернуться

24

Харугва — рота шляхецкай кавалерыі, у якой было ад 30 да 200 чалавек.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)