Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:

— Я таксама магу прыпомніць, што гэтая кабета была арыштаваная жаўнерамі майго брата за скалечанне ягонага слугі, і прад’явіць свае правы на рамфею, — грозна рыкнуў Радзівіл, і ўсе змоўклі. — Вашае шчасце, што ў Гераніма ныркі прыхапіла. Так што яму зараз нават да кароны не дацягнуцца, калі б яе і за аршын ад яго паклалі. А то б тут шастапёры ўжо кракавяк па галовах выстуквалі ды гарматы брахалі. Таямніца, таямніца… Каб не верны суддзя Юдыцкі, які пазнаў, што адзін з гэтай банды жывы, мы б і не ведалі пра вашыя змовы. Але ж даведаліся! А раптам дойдзе і да караля? Яго каралеўская мосць таксама не будзе супраць завалодаць такім трафеем. А як да Вены дойдзе? Тады — дзе рамфея апынецца?

— Можа быць, Божым судом усё вырашыць? — прапанавала пані Алена. — Кожны з прэтэндэнтаў выставіць байца…

— А вы, вядома, свайго Ватмана! — злосна прамовіў Сапега. — Ён хоць і пашкуматаны цяпер, але ўкладзе любога. Несправядліва.

Ватман не стаў больш радасным ад звесткі, што яго могуць выставіць на двубой.

Сонца схавалася за абрысам Сафіі, і храм здаваўся караблём з двума мачтамі, на які мог сесці любы, але дапялі прыйсці толькі адзінкі, вось яны цяпер і адплывуць услед за сонцам у свет святла, а тут застануцца грэшнікі смакаваць імгненні пагібелі. Абраксас ірваўся ў розныя бакі сваёй супрацьлеглай натуры, кукарэкаў, сычэў і сцябаўся, і ніхто не ведаў, чым гэта скончыцца.

Сойм перанеслі з вуліцы ў апусцелы дом Івана Рэніча. Каб не было спрэчак с рамфеяй, яе даверылі трымаць Саламеі, патомнай захавальніцы. Святыню паклалі ў самы прыгожы куфэрак, які маглі знайсці, з чырвонага разнога дрэва, няўважна вытрасшы з яго нечыя каралі ды сыкгнеты. Натуральна, што пані Лёднік ахоўваў цэлы набор жаўнераў — ад кожнай партыі.

Пакуль магнаты займаліся стратэгічнымі справамі, дакладней, крычалі адно на аднаго за зачыненымі дзвярыма, Ватман стамлёна прысеў на лаўку, прыкладаючы да раны на баку хлеб з павутой, найлепшы сродак для зажыўлення. Лёднік дык проста знясілена ўлёгся на падлогу, і Саламея лекавала ягоныя раны такім самым хлебам, намагаючыся не глядзець на белавалосага мужчыну, якога амаль забіла. А Вырвіч круціў у руках хустачку Паланэйкі, нібыта ў роздуме, і краем вока сачыў, ці заўважае гэта гаспадыня хустачкі, якая была тут жа. Куфэрак з чырвонага дрэва стаяў на століку пад распяццем, у куце. Тры жаўнеры на варце з цікаўнасцю паглядалі на яго, гадаючы, што за каштоўнасці там могуць знаходзіцца.

— Ты казаў, Герман, я жывучы… Куды мне да цябе! — парушыў зацятае маўчанне Лёднік, не адплюшчваючы вачэй.

Ватман ашчэрыў зубы ва ўсмешцы.

— Каб я дазволіў забіць сябе бабе? Хутчэй Вавель у зямлю праваліцца.

— Ды як жа ты выбраўся? — шчыра пацікавіўся Вырвіч, пабачыўшы, што Ватман пакуль не збіраецца кідацца на іх, каб дабіць.

— А як два пальцы ў рот сунуць, — найміт пазяхнуў і зручней выцягнуў ногі — лаўка была для яго занадта нізкай. — Прорва выявілася не такой… прорвістай. Калі за вамі зачыніліся дзверы, пліта, на якой я ляжаў, паднялася. Ляжаў, ляжаў, ачуняў… Гляджу — і рамфея тут жа. Вось толькі красунькі маёй няма.

Саламея ўздрыгнула, але на Ватмана вачэй не падняла.

Лёднік ветліва папытаўся:

— А горла мне будзеш пераразаць?

— Зноў загадаюць — перарэжу.

Паланэя, якая нібыта была паглынутая размовай са сваёй канфідэнткай Гануляй, перарывіста ўздыхнула і вінавата зірнула на Вырвіча. Значыць, усё-ткі ведала, што ў сутарэнні яны адпраўляліся на смерць. Што ж, хто такі ёй бедны шляхцюк… Пранціш непрыкметна скамячыў хустачку і схаваў у кішэню.

У пакой забег улан, увесь спацелы, з вырачанымі светлымі вачыма, не зважаючы на варту, закалаціў у дзверы, за якімі віраваў высокі сход.

— Ваша мосць, вялікі гетман! Маскоўцы ў горадзе! Сотні тры! На чале з Аляксеем Мельгуновым! Зайшлі з каралеўскім дазволам на кватараванне!

Магнаты выскачылі з пакоя, на хаду выцягваючы шаблі.

Сапега павярнуўся да Багінскага.

— Ты дазвол здабыў, ты пра рамфею данёс, вашамосць? Мусібыць, сябруку Рапніну распавёў?

Багінскі пачырванеў ад гневу.

— Паасцярожней са словамі, пане-браце. Я даносчыкам ніколі не быў.

Княгіня Алена, адзіная кабета патаемнай рады, злосна тузанула брата за рукаў:

— Намякнуў, відаць, што маеш, чым зацікавіць няшчасную будучую царыцу… Ці ёй самой цыдулку паслаў, каб суцешыць? Святы Антоній, дапамажы захаваць розум…

Пані, відаць, збіралася сказаць нешта яшчэ больш рэзкае, але стрымалася, успомніўшы, што ў размовы ёсць непажаданыя і небяспечныя сведкі. Езуіт ціха выпарыўся, нібы яго тут і не было. Радзівіл адрывіста папытаўся ў ваяводы полацкага:

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)