Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:

Назаўтра на брукаванцы зноў свяціўся бялюткі снег, ажно шкада ступіць, парушыць ягоную чысціню, і нібыта не было ўчора крывавай бойкі… Целы, праўда, там-сям ляжалі. Ад целаў моцна патыхала гарэлкай і чуўся моцны храп. За вікторыю шляхціц п’е, пакуль з ног не зваліцца — калі смерці не ўдалося яго зваліць. У сутарэннях дзесьці пад святой Сафіяй ззяла нябачным святлом рамфея.

— Калі ж вы вернецеся ў Полацак, а, дзеткі? — тужліва пытаўся стары Лейба, углядаючыся ў абліччы Лёднікаў. — І ці вернецеся? Свет вялікі… І вы цяпер вялікія людзі.

— Вернемся, дзядзька Лейба, — запэўніла Саламея. — Бо мы занадта малыя ў параўнанні з Полацкам, каб забывацца на яго.

— Можа, дарэмна ты, Бутрым… прабач, вашамосць, пан Лёднік, не згадзіўся пайсці служыць у войска вялікага гетмана… Адразу ж чын немалы абяцалі, — сумніўна прамовіў аптэкар. — І пан Вырвіч кар’еру б неблагую зрабіў.

— Дзядзька Лейба, ты можаш уявіць мяне з раніцы да вечара за піравальным сталом, пад які я валюся, напіўшыся, а потым, ледзь прадраўшы вочы, лезу абараняць свой гонар ад пана-брата, і мы сячэм адзін аднаго шаблямі з-за крывога позірку альбо штуршка ў плячо? — мякка прагаварыў Лёднік, апрануты, згодна свайму новаму статусу, у шляхецкі строй, хаця й без дыяментавых «гузаў» ды кідкіх аздобаў. — А мой гонар, «свежага шляхціца», дакладна будуць выпрабоўваць, каму не лянота. А можаш уявіць, як я гарлаю на сойміку ў абарону не самага разумнага, але пакорлівага дэпутата, якога падтрымлівае мой патрон?

— Так, гэта цяжка ўявіць, — пасміхнуўся Лейба. — А высакародны пан Вырвіч?

— Пакуль што я — з імі, — коратка адказаў Пранціш.

— Яму давучыцца трэба, — прамовіў Лёднік. — Што толку, калі зараз ён прызвычаіцца да жыцця ў магнацкай рэзідэнцыі, і стане такім, як пан Міхал Валадковіч? Той жа таксама не без клёку быў, дужы, адважны… А як скончыў: расстралялі свае ж ліцвіны ў сутарэннях Менскай ратушы. І ніхто, акрым Пане Каханку і ягоных падхлебнікаў, добрым словам не спамяне.

— Шляхціц усё роўна вайны не ўнікне! — весела выкрыкнуў Пранціш. — Fac et spera, дзейнічай і спадзявайся! Мне генералам трэба стаць!

— Будуць, будуць яшчэ ў цябе подзьвігі… — буркатліва прамовіў Лёднік. — На ўсіх нас бітваў хопіць, часы ліцьвінаў чакаюць бурлівыя. І пакуль ёсць магчымасць — трэба заняцца нечым стваральным. А Віленская акадэмія — неблагое месца і для навуковай працы, і для атрымання адукацыі.

— Тым больш у пана Вырвіча там знаёмы прафесар цяпер маецца, — дадала з усмешкай Саламея.

— Што не дасць яму ніякіх патуранняў, — строга зірнуў на Пранціша Лёднік.

Вырвіч фыркнуў, паправіўшы новую пухнатую шапку з аграфам: студэнты акадэміі яшчэ не ведаюць, які падаруначак атрымалі ў асобе прафесара Бутрыма Лёдніка. Ганяць будзе, як хорт зайцоў! Пранціша вунь як заганяў, рыхтуючы да залічэння ў студыёзусы.

А ў Акадэмію хацелася — Лёднік абяцаў, што там знойдуцца вучоныя механікі не горшыя ад Пфальцмана. Пранцішу карцела самому паспрабаваць зладзіць машыну, яшчэ лепшую за жалезную чарапаху, якая б ездзіла хутка і далёка. Філасофія таксама была не самай нецікавай навукай, як раней думаў Вырвіч. А астраномія! Паглядзець на зоркі ў тэлескоп, пабачыць рух каметаў! Так, цяперашні Вырвіч дужа адрозніваўся ад таго шкаляра, які паўгады таму зрабіў неверагодна выгадную пакупку за мядзяны шэлег.

Лейба выцер слёзы і адступіў да весніцаў. Полацак лена прачынаўся, дзівячыся цішыні раніцы, якую ніхто не паспеў зганьбіць крыкамі, стрэламі і лаянкай. Малады фурман, які чакаў ля новенькай брычкі сваіх гаспадароў, у чарговы раз абыйшоў экіпаж, паправіў наладаваныя куфры, шматзначна зірнуў на неба: развіднела зусім, ці не час у дарогу?

— Ну што, рушым? — Пранціш, які ўжо сядзеў конна, нецярпліва азіраўся, ледзь стрымліваючы свайго — уласнага! — каня, бела-плямістага дрыгканта, што так і рваўся паляцець у далёкія далі, дзе чакаюць новыя авантуры і подзьвігі.

І яны рушылі па дарозе з Полацку на Вільню.

2011

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)