Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Аніколі дзень не цягнуўся настолькі доўга і аніколі не было так, каб грыфіндорская вежа была ўшчэнт запоўнена вучнямі, аднак ў ёй панавала цішыня. Перад самым заходам сонца Фрэд і Джордж, ня маючы больш сілаў сядзець у прыціхлай гасцёўне, пайшлі спаць.
— Яна нешта ведала, Гары, — упершыню з таго часу, як яны пакінулі настаўніцкую, сказаў Рон. — Вось чаму пачвара схапіла яе. І гэта тычылася не дурных справаў Персі. Джыні даведалася нешта аб патаемнай зале. Тым больш, што на яе не павінны былі нападаць, — ён пачаў шалёна цярэць вочы, — то бок, ну разумееш, яна ж чыстакроўка. Іншай прычыны яе знікнення я не ўяўляю.
Гары назіраў за тым, як крывава чырвонае сонца хаваецца за даляглядам. Ніколі ў жыцці ён не адчуваў сябе гэдак блага. Калі б толькі яны маглі што-небудзь зрабіць. Што заўгодна.
— Гары, — спытаўся Рон. — Думаеш ці ёсць яшчэ шанец, што яна яшчэ... ну, ты разумееш...
Гары ня ведаў што адказаць. Ён сам з цяжкасцю мог уявіць, што Джыні дагэтуль жыва.
— А ведаеш што?— прапанаваў Рон, — Давай пойдзем да Локхарта. Раскажам яму ўсё што ведам самі. Дзе мы думаем уваход у залу і пра базіліска таксама. Няхай ён паспрабуе туды прабіцца.
Гары не мог думаць ані ад чым іншым, як толькі аб нападзе на Джыні і, жадаючы зрабіць хто штосьці, пагадзіўся з Ронам. Іншыя сядзелыя ў гасцёўне грыфіндорцы былі настолькі няшчаснымі і так моцна шкадавалі ўсё сям’ю Візлі, таму ніхто з іх нават не паспрабаваў спыніць хлопцаў, калі яны падняліся з фатэляў і перасекшы гасцёўню, выйшлі праз адтуліну за партрэтам.
Калі яны падыйшлі да кабінэта Локхарта ў калідорах згусцілася цемра. За дзвярыма кабінэта чулася мітусьня. Хлопцы чулі гукі скрыгатання, глухія стукі і таропкія крокі.
Калі хлопцы пастукаліся, за дзвярыма нечакана запанавала цішыня. Потым у дзвярным праёме ўзнікла шчыліна ў якую хлопцы ўбачылі адно локхартава вока.
— А... Містэр Потэр... містэр Візлі, — прамовіў ён, крыху шырэй прыадчыняючы дзверы. — прабачце, але зараз я крыху заняты. Калі маеце што да мяне, давайце хуценька...
— Прафесар, — сказаў Гары, — мы маем некаторую інфармацыю. Думаю яна дапаможа вам.
— Э... ну... яна не надта... — адказаў Локхарт, той бок яго аблічча, які быў бачны хлопчыкам быў яўна ўстрывожанны. — То бок... ну... ай, добра.
Ён адчыніў дзверы і пусціў Гары і Рона ў пакой.
Кабінэт быў амаль што голым. На падлозе стаялі дзве вялізныя валізы. У першую былі паспешна складзены шматлікія мантыі — нефрытавыя, бэзавыя, цёмна-сінія; а у другой неахайнай грудаю былі скіданы локхартаўскія кнігі. У стаялыя на стале скрыні былі складзены фатакарткі, што яшчэ нядаўна ўпрыгожвалі сцены.
— Вы кудысьці ад’яжджаеце?— спытаўся Гары.
— Э, ну, так, — ададраўшы ад дзвярэй уласны постэр ў натуральную велічыню і скручваючы яго, адказаў Локхарт. — Тэрміновы выклік... неадкладны... трэба ехаць...
— А як жа мая сястра?— запінаючыся спытаўся Рон.
— Ну, што да яе... дзяўчынцы надта не пашанцавала, — ня гледзячы ім ў вочы, прамовіў прафесар, адкрыў скрыню стала і скінуў яе змесціва ў торбу. — І павер, ніхто не шкадуе яе так, як я... ‘
— Але ж вы — настаўнік па абароне ад цёмных мастацтваў?— заявіў Гары. — Як вы можаце пакінуць школу, калі тут адбываюцца настолькі цёмныя справы?!
— Ну, скажу вам... калі я наймаўся на гэту працу... — кідаючы шкарпэткі паверх мантыяў, сказаў Локхарт, — мне не казалі... што ў мае службовыя абавязкі будзе ўключана нешта падобнае...
— Вы хочаце сказаць, што папросту ЎЦЯКАЕЦЕ?— ня верачы ўласным вушам, спытаўся Гары. — І гэта пасля ўсяго таго, што вы апісалі ў сваіх кнігах?
— Кнігі могуць і ў зман увесці, — далікатна адказаў прафесар.
— Гэта вы іх напісалі!— загаласіў Гары.
— Мой ты любы хлопчык, — выпрастаўшыся і хмура пазіраючы ў гарыны вочы, прамовіў Локхарт, — дзе твой цвярозы розум. Ці ты думаеш, я бы прадаў хаця б палову з маіх кніг, калі б чытачы не думалі, што Я апісваю ўласныя прыгоды? Хто б з іх чытаў аб старым брыдкім армянскім чарнакніжніку, нават калі б ён выратаваў ад ваўкалакаў цэлую вёску. І як бы пачварна ён выглядаў на вокладцы. І апранаўся ён безгустоўна. А вядзмарка, якая перамагла банданскую бэншы? У яе на падбароддзі валасы растуць. Я цябе прашу...
— То бок, вы прыпісвалі сабе тое, што рабілі іншыя?— з недаверам спытаўся Гары.
— Гары, Гары, — раздражнённа хістаючы галавой, прамовіў Локхарт, — ня ўсё так проста, як табе здаецца. Я доўга і цяжка працаваў. Мне трэба было знайсці гэтых людзей, распытаць іх у падрабязнасцях, як яны ўсё гэта зрабілі. А потым накласці на іх забывальную замову, каб яны больш не памяталі аб усім, што адбылося . Я маю адзіную здольнасць, якой сапраўды ганаруся, уменне карыстацца забывальнай замовай. Не, Гары, гэта была бясспрэчна агромістая праца. Слава гэта ня толькі падпісванне аўтографаў на кнігах і фатакартках. Хочаш славы, будзь гатовы да цяжкай і стомнай працы.