Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 114
Перейти на страницу:

Не адрыводзячы вачэй ад гарынага твару, Рэдл кіўнуў.

— Ты сказаў, што яна не прачнёцца, — з адчаем спытаўся Гары, — Яна... Яна ж не..?

— Пакуль што, яна жыва, — адказаў Рэдл, — але ледзь-ледзь.

Гары вытарапіўся на хлопца. Том Рэдл вучыўся ў Хогвартсе пяцьдзесят год таму, аднак, цяпер, у цмянымі святле, ён стаяў перад гарынымі вачыма, гэткім жа шаснаццацігадовым падлеткам, не пастарэўшым ані на адзін дзень.

— Ты прывід?— сумняваючыся, спытаўся Гары.

— Я ўспамін, — спакойным голасам адказаў Рэдл. — Успамін, захаваны ў гэтым дзённіку пяцьдзесят год таму.

Хлопец паказаў кудысьці ля падножжа статуі. Там ляжала раскрытая невялічкая чорная кніжачка, якую Гары колісь знайшоў у прыбіральне Мармытухі Міртлы. Імгненне-другое, Гары разважаў, як дзённік сюды трапіў... аднак важлівей было атрымаць адказ на іншыя пытанні.

— Хадзем, дапаможаш мне, Том, — зноўку падымаючы джыніну галаву, прамовіў ён. — Трэба выцягнуць яе адсюль. Тут недзе хаваецца базіліск... Дакладна ня ведваю дзе, але ён можа аб’явіцца тут у любы момант. Калі ласка, дапамажы...

Рэдл ані не паварушыўся. З цяжкасцю ў Гары атрымалася прыпадняць Джыні па-над падлогаю. Потым, хлопчык нахіліўся, каб падабраць палачку.

Але на падлозе яе не было.

— Ты, часам не бачыў..?

Гары ўзняў вочы. Рэдл па ранейшаму назіраў за ім... аднак цяпер, ён яшчэ і круціў у сваіх доўгіх пальцах гарыну палачку.

— Дзякуй, — сказаў хлопчык, працягваючы руку за палачкай.

Куточкі рэдлавых вуснаў, скрывіліся ва ўсмешку. Ён працягваў глядзець на Гары і круціць яго палачку.

— Паслухай, — нецярпліва сказаў Гары, яго калені падгіналіся пад вагаю джынінага цела. — НАМ ТРЭБА СПЯШАЦЦА! Калі тут аб’явіцца базіліск...

— Ён не аб’явіцца, пакуль яго не паклічаш!— спакойна заявіў Рэдл.

Ня маючы больш сілаў далей трымаць яе на руках, Гары апусціў Джыні на падлогу.

— Што ты хочаш сказаць гэтым?-спытаўся ён. — І яшчэ, вярні палачку, яна мне патрэбна.

Рэдл усміхнуўся шырэй.

— Яна больш не патрэбна цябе, — прамовіў ён.

Гары здзівіўлена вытарапіўся на юнака.

— Пра што ты такое кажаш, я не..?

— Я так доўга чакаў, Гары Потэр, — адказаў Рэдл. — Я так спадзяваўся колісь убачыць цябе. Пагаманіць з табой.

— Чакай, — прамовіў, губляючы цярпенне, Гары, — Зараз не да гэтага. Мы ў ПАТАЕМНАЙ ЗАЛЕ. Давай паразмаўляем адно з адным пазней.

— Мы паразмаўляем цяпер, — адказаў Рэдл. Па-ранейшаму шырока ўсміхаючыся, ён паклаў гарыну палачку ў сваю кішэню.

Гары вытарапіўся на хлопца. Ён разумеў, што тут тварыцца нешта больш чым дзіўнае.

— Як у цябе атрымалася зацягнуць сюды Джыні?— павольна спытаўся ён у Рэдла.

— О, гэта цікавае пытанне, — задаволенна адказаў юнак. — Насамрэч, гэта доўгая гісторыя. Справа ў тым, што Джыні Візлі апынулася ў гэтым месцы толькі таму, што яна раскрыла свае сэрца і паведаміла ўсе свае сакрэты аднаму таямнічаму незнаёмцу.

— Гэта ты пра каго?— спытаўся хлопчык.

— Я пра дзённік, — адказаў Рэдл, — МОЙ дзённік. Месяц за месяцам малая Джыні пісала ў ім, давяраючы мне ўсе свае нікчэмныя клопаты і турботы. Пісала пра тое, што яе ДРАЖНЯЦЬ браты, што павінна ісці ў школу ў мантыі і з падручнікамі з сэканд-хэнда, што, — рэдлавы вочы заблішчэлі, — што ніколі не прыйдзецца да СПАДОБЫ найвядомейшаму, любаму і вялікаму Гары Потэру...

Увесь той час, што Рэдл казаў, ён ані на імгненне не адводзіў вачэй з гарынага твару. Ён толькі што не пажыраў Гары сваімі вачыма.

— Як жа гэта НУДНА, слухаць аб дурных запарах адзінаццацігадовай дзяўчынкі, — працягваў Рэдл. — Але я быў цярплівым. Я адказваў ёй, спачуваў, быў з ёй добрым. Джыні папросту ЗАКАХАЛАСЯ  ў мяне. “Ніхто не разумее мяне так як ты, Том”... “Якое шчасце, што мне ў рукі трапіў гэты дзённік, толькі яму аднаму я магу даверыцца.”.. “Ён быццам добры сябра, якога можна паўсюль цягаць у сваёй кішэні...”

Юнак засмяяўся халодным высокім смехам, які не пасаваў яму. Ад гэтага смеху на гарынай патыліцы заварушыліся валасы.

— Скажу табе, Гары, я заўжды мог зачараваць людзей, у якіх меў патрэбу. Калі Джыні выліла на мае старонкі сваю душу, гэта было самае то, што было мне трэба. Я рабіўся ўсё мацней і мацней, сілкуючыся самымі глыбокімі яе страхамі, самымі цёмнымі таямніцамі. Нарэшце я зрабіўся магутным, значна больш магутным за малую міс Візлі. Дастаткова магутным, каб распачаць сілкаваць міс Візлі СВАІМІ сакрэтамі і пакрысе выліваць у ЯЕ душу, СВАЮ ўласную...

— Ты гэта пра што?— ушчэнт перасохлымі вуснамі спытаўся Гары.

— Хіба ты яшчэ не здагадаўся, Гары Потэр?— мягка прамовіў Рэдл. — Гэта Джыні Візлі адчыніла патаемную залу. Гэта яна задушыла школьных пеўняў і выпэцкала сцяну паведамленнямі. Гэта менавіта яна нацкавала слізэрынскую змяю на тых чатырох глеекровак і сквібаву котку.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)