Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Калі ты скончыла есці, Джыні, я займу тваё месца, — прамовіў ён. — Я толькі што з начнога дзяжурства і папросту паміраю з голаду.
Джыні ўскочыла, як быццам яе да яе крэсла падвялі ток. Абдараваўшы Персі, хуткім, напалоханым поглядам, яна шуганула прэчкі. Сеўшы на яе месца, Персі схапіў куфаль з цэнтра стала.
— Персі, — люта заявіў да яго Рон. — Яна толькі што хацела паведаміць нам нешта важнае!
Персі ледзь не падавіўся гарбатай.
— Наконт чаго?— закашляўшыся, спытаўся ён.
— Я спытаў яе, ці не бачыла яна чагосьці дзіўнага і яна ўжо збіралася адказаць...
— А... што... спадзяюся гэта не мае дачынення да патаемнай залы, — адразу ж сказаў Персі.
— А ты адкуль ведаеш?— ўзняўшы бровы, спытаўся Рон у адказ.
— Ну... ммм, калі хочаце ведаць, Джыні... ну, колькі дзён таму, яна сустрэла мяне, калі я... ну, гэта не істотна... карацей, яна бачыла, як я нешта раблю і, ну... я прасіў яе, анікому пра гэта не казаць. Увогуле, я насамрэч думаў, што яна стрымае сваё слова. Там нічога такога асаблівага, але...
Ніколі раней, Гары не бачыў, каб Персі адчуваў сябе так няёмка.
— А што ты такога рабіў, — усміхнуўшыся спытаўся Рон. — Скажы, мы ня будзем смяяцца.
Але усмешкі ў адказ не было.
— Перадай мне тых булачак, Гары, — папросіў Персі, — ці то я зараз памру з голаду.
*
Гары разумеў, што ўсё і без таго высветліцца заўтрашнім днём, тым ня меньш не хацеў выпускаць шанца пагаманіць з Міртлай... і на шчасце такі шанец яму выдаўся, калі Гільдэрой Локхарт павёў іх пасля сваіх заняткаў на гісторыю магіі.
Локхарт ўвесь час запэўніваў усіх, што небяспека мінула, хаця амаль заўжды яго імгненна аспрэчвалі, больш таго, ён лічыў, што ані больш няма неабходнасці ў настаўніцкім суправаджэнні вучняў. Да таго ж яго валасы цяпер былі не надта добра ўкладзены, магчыма таму, што большую частку ночы ён правёў за патруляваннем калідору на пятым паверсе.
— Узгадайце мае словы, — калі яны завярнулі за вугал пачаў размову Локхарт. — Заўтра, калі пацярпелыя ачуняюць, іх першя словы будзуць: “Гэта быў Хагрыд”. І я шчыра кажучы здзіўляюся, чаму прафесарка МакГонагал дагэтуль упэўнена ў неабходнасці ўсіх гэтых мераў перасцярогі.
— Цалкам згодзен з вамі, сэр, — заявіў Гары, ад здзіўлення ў Рона паваліліся з рук кнігі.
— Дзякуй, Гары, — паблажліва сказаў Локхарт, яны супыніліся, чакаючы пакуль пройдзе вялікі гурт хафлпафцаў. — Аб чым я: нам настаўнікаў і без таго хапае чым заняцца, акрамя праваджання навучэнцаў і начных патрулёў...
— Маеце рацыю, сэр, — зразумеўшы гарыну думку, падхапіў Рон. — Чаму б вам не пакінуць нас тут, да кабінэта гісторыі застаўся адзін толькі калідор.
— Ведаеш, Візлі, пэўна так я і зраблю, — адказаў Локхарт. — Мне сапраўды трэба бегчы, рыхтавацца да наступных заняткаў.
Пакінуўшы вучняў, ён куляй кінуўся прэчкі.
— Рыхтавацца да заняткаў, — пасміхнуўся яму ўслед Рон. — Пабег кучэры ўкладваць.
Прапусціўшы наперад астатніх грыфіндорцаў, Гары і Рон бакавым калідорам кінуліся да прыбіральні Мармытухі Міртлы. Яны ўжо віншавалі адно аднаго з бліскуча зробленый аперацыяй і тут...
— Потэр! Візлі! Што вы тут робіце?
На сустрач ім ішла прафесарка МакГонагал, а яе вусны ўяўлялі сабой дзве тонкія рыскі.
— Мы... мы... — запінаючыся пачаў Рон... — мы толькі... толькі хацелі бачыць...
— Герміёну, — дадаў Гары. Рон і МакГонагал здзіўлена вытарапіліся на яго.
— Мы здаецца цэлы век яе не бачылі, — паспешліва ступіўшы Рону на нагу, — працягваў Гары. — Мы хацелі схадзіць у шпітальнае крыло і сказаць ёй, што мандрагоры ўжо саспелі, каб яна не турбавалася.
Прафесарка ўсё яшчэ насцярожана працягвала на яго глядзець і на імгненне другое, Гары вырашыў, што зараз яна выбухне гневам. Аднак анічога такога не здарылася.
— Канечне, — дзіўным хрыплым голасам прамовіла яна і Гары ўбачыў, як з яе вочак-пацерак паліліся слёзы, — Канечне, ідзіце. Я разумею, як цяжка было ўвесь гэты час сябрам тых хто... Я ўсё разумею. Так, Потэр, вы можаце наведаць міс Грэйнджэр. Я скажу прафесару Бінсу дзе вы. І скажыце мадам Помфры, што гэта я вам дазволіла.
Гары і Рон сыйшлі дагэтуль ня верачы таму, што пазбеглі пакарання. Завярнуўшы за вугал, яны ясна пачулі, як прафесарка МакГонагал гучна высмаркалася.
— Гэта была, — палка прамовіў Рон, — твая лепшая выдумка з тых якія я чуў.
Аднак цяпер ў іх ані не было выбару, як толькі пайсці ў шпітальнае крыло і сказаць мадам Помфры, што яны маюць дазвол ад прафесаркі МакГонагал на наведанне Герміёны.
Хай з неахвотай, мадам Помфры ўсё ткі прапусціла іх у палату.
— Не разумею, які СЭНС размаўляць аб нечым са скамянелым чалавекам, — заявіла яна. І сеўшы ля Герміёны сябры былі вымушаны прызнаць, што лекарка мела рацыю. З тым жа поспехам, сябры маглі суцяшаць і казаць каб не турбавалася герміёнінай камодзе.