Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— А вось цікава, ці яна бачыла нападніка?— сумна паглядаючы на застылы твар сяброўкі, спытаўся Рон. — А што калі ён падкраўся да іх ззаду...
Аднак Гары не глядзеў на твар Герміёны. Значна цікававейшай для яго была правая рука дзяўчынкі, што сціснутая ў кулак ляжала па-над коўдрай. Нахіліўшыся бліжэй, Гары убачыў, што ў кулаке дзяўчынка сціскала невялічкі скрутак паперы.
Пераканаўшыся, што паблізу няма мадам Помфры, хлопчык паказаў на скрутак Рону.
— Паспрабуй яго выцягнуць, — прапанаваў той і сеў на крэсле так, каб лекарка не магла бачыць, што робіць Гары.
Гэта было ня лёгкай задачай. Герміёніна рука была сціснута зашчыльна і часам Гары здавалася, што ў яго хутчэй атрымаецца парваць скрутак, чым выцягнуць яго. Пакуль Рон слядзіў за мадам Помфры, Гары ўсё працягваў тузаць і круціць паперку і нарэшце, пасля доўгіх хвілінаў цяжкой працы, у хлопчыка атрымалася яе выцягнуць.
Скрутак уяўляў сабой старонку з даволі старой бібліятэчнай кнігі. Гары нецярпліва разгладзіў яе, а Рон нахіліўся, каб таксама мець магчымасць яе прачытаць:
“З усіх звяроў і пачвараў, што блукаюць па нашае зямлі, няма больш дзіўнага і больш смяротнанебяспечнага стварэння, чым Базіліск, таксама вядомы, як Змяіны князь. Гэта змяя, што можа дасягаць гіганцкіх памераў і жыць шмат стагоддзяў нараджаецца на свет, вылупіўшыся з курынага яйка, якое выседжвала рапуха.
Самым дзівосным у базіліску ёсць метады з дапамогай якіх істота забівае сваіх ахвяраў. Акрамя шэрагу атрутных іклаў, базіліск мае смяротнаносны погляд. Кожны, хто паглядзіць базіліску ў вочы, вырачаны на імгненную смерць. Павукі ўцякаюць ад базіліскаў, лічачы яго смяротнанебяспечным ворагам. Сам жа базіліск пазбягае крыку пеўня, які аказвае на яго фатальнае дзеянне.”
Унізе старонкі, герміёнінай рукой было напісана толькі адно слова: “Трубы”.
І тут у гарынай галаве быццам бы нехта запаліў святло.
— Рон, — прашапатаў ён, — гэта ён. Вось каго мы шукаем. Вось хто пачвара з патаемнай залы — БАЗІЛІСК. Ён гіганцкая змяя. Вось чаму я і ніхто болей ня чуў ягоны голас. А ўсё таму, што я валодаю парсельтонгам...
Гары аглядзеў ложкі, якія знаходзіліся ў палаце.
— Базіліск забівае людзей позіркам. Аднак ніхто не памёр... бо не глядзеў яму менавіта ў вочы. Колін убачыў яго праз фотаапарат — базіліск спаліў фотаплёнку, але сам Колін толькі скамянеў, як і Джасцін... што бачыў яго праз Амаль Безгаловага Ніка. Асноўны ўдар атрымаў Нік, але ён ня мог памерці ДРУГІ РАЗ... Што наконт Герміёны і той прэфекткі з Рэйвенкло... памятаеш, каля іх знайшлі люстэрка. Герміёна ўжо ведала, што пачварай ёсць базіліск, яна ж і папярэдзіла тую дзяўчынку, што перш чым заходзіць за вугал, трэба спачатку паглядзець хто там ёсць у люстэрка. Яны так і зрабілі... і...
Ад здзіўленя ў Рона адвалілася сківіца.
— А Місіс Норыс?— прагна спытаўся ён.
Гары задумаўся. Ён паспрабаваў прыпомніць тое, што бачыў у той хэлоўінскі вечар.
— Вада... — павольна сказаў ён. — Міртла зрабіла патоп у сваёй прыбіральне. Закладаюся, Місіс Норыс бачыла толькі адлюстраванне базіліска ў лужыне...
Гары яшчэ і яшчэ раз праглядаў старонку. З кожнам разам лепей раскрываючы сэнс падзей, што адбыліся ў школе..
— Вось глядзі: “Базіліск пазбягае крыку пеўня, які аказвае на яго фатальнае дзеянне”, — прачытаў ён уголас. — Нехта пазабіваў усіх хагрыдавых пеўняў! Слізэрынскі нашчадак не хацеў, каб яны былі паблізу ад замка і маглі перашкодзіць яму, калі зала будзе адкрыта! “Павукі ўцякаюць ад базіліскаў...” Ну так, усё сыйшлося!
— Але як той базіліск перасоўваецца па замку?— спытаўся Рон, — Гідкая агромістая змяя... яе абавязкова хто-небудзь убачыў бы...
У адказ, Гары паказаў сябру на слова ўласнаруч напісанае Герміёнаю ўнізе старонкі.
— Трубы, Рон, — сказаў ён. — Трубы... Ён поўз па каналізацыі. І я чуў яго голас у сценах.
Нечакана Рон схапіў Гары за руку.
Уваход у патаемную залу..!— хрыпла прамовіў ён. — Што калі ён у прыбіральне? І гэта...
— ПРЫБІРАЛЬНЯ МАРМЫТУХІ МІРТЛЫ, — дадаў за яго Гары.
Хлопцы ўзбуджана пазіралі адно на аднаго. Яны з цяжкасцю верылі самі сабе.
— Гэта азначае, — падсумаваў Гары, — што я не адзіны парсельмовец у школе. Спадкаемца таксама ведае парсельтонг. Інакш, як ён можа кантраляваць васіліска.
— І што цяпер рабіць?— спытаўся Рон, яго вочы палалі агнём . — Бяжым да МакГонагал?
— Ідзем у настаўніцкую, — выпрастаўшыся скокам, адказаў Гары. — Яна будзе там праз дзесяць хвілінаў. Хутка будзе звон з урока.