Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 114
Перейти на страницу:

Гары пачуў як вохнуў Рон і падняўшы вочы, зірнуў на сябра. Той быў перапоўнены рашучасці.

— Я іду ўсярэдзіну, — прамовіў Гары.

Ён не мог не пайсці. Не цяпер, калі яны знайшлі ўваход у патаемную залу і ў яго з’явілася хаця і даволі зманлівая надзея выратаваць Джыні.

— Я з табою, — заявіў Рон.

На хвіліну запанавала цішыня.

— Ну цяпер, — з ценям былой сваёй усмешцы на твары, сказаў Локхарт, — вы здаецца больш не маеце ўва мне патрэбы. Я мабыць...

Ён ужо было ўзяўся за ручку дзвярэй, аднак хлопцы імгненна нацэлілі на яго палачкі.

— Вы пойдзеце першым, — гыркнуў Рон.

Са збялелым тварам і застаўшыся без палачкі, Локхарт наблізіўся да трубы.

— Хлопцы, — саслабелым голасам прамармытаў ён. — Хлопчыкі, нашто я вам там здаўся?

Гары тузануў яго палачкай ў спіну. Прафесар засунуў ў адтуліну ногі.

— Насамрэч, я не думаю, — пачаў ён, але Рон пхнуў яго ў спіну і той слізгануўшы па трубе, знік з вачэй. Гары рушыў следам. Павольна, ён апусціў ў трубу ногі і разжаўшы рукі панесся наперад.

Хлопчык быццам слізгаў з бясконцай, склізкай, цёмнай горцы. Сям-там на гарыным шляху трапляліся адгалінаванні, аднак ані не адно з ніх не было дастаткова вялікім. Ягоная труба крута спускалася ўніз і Гары здагадаўся, што ён знаходзіцца значна ніжэй за школу і нават ніжэй за школьныя падзямеллі. За спіною хлопчык чуў, як па заваротах трубы глуха слізгае Рон.

Гары ўжо пачаў непакоіцца, што будзе, калі ён дасягне канца трубы. І тут яна гарызантальна выгнулася і хлопчык з мокрым стукам прызямліўся на вільготную падлогу цёмнага каменнага тунэля у цалі ад Локхарта. Той ужо выпрастаўся. Ён быў белы як здань і з ног да галавы пакрыты сліззю. Гары адкаціўся ў бок, з трубы са свістам вяляцеў Рон. Яны азірнуліся. Тунэль быў дастаткова вялікі, каб у ім мажліва было стаяць у поўны рост.

— Мы пэўна ў колькіх мілях пад школай, — прамовіў Гары, яго голас рэхам пранесся па цёмным тунэлі.

— Хутчэй за ўсё недзе пад возерам, — азіраючы склізкія сцены, выказаў здагадку Рон.

Усе троя ўтаропіліся ў цёмную прастору тунэля.

— Люмас!— прамармытаў Гары, запальваючы святло на кончыку палачкі. — Хадземце, — сказаў ён Рону і Локхарту. Утраіх пляскаючы па пакрытай вадой падлозе яны рушылі ўздоўж тунэлю.

Тут было настолькі цёмна, што бачыць яны маглі толькі на адлегласці ў колькі футаў. У святле палачкі, хлопчыкі і настаўнік адбівалі на вільготныя сцены тунэлю жахлівыя цені.

— Памятайце, — ціха загадаў Гары, асцярожна рухаючымся наперад спадарожнікам, — як толькі пачуеце штосьці нагадваючае рух, адразу ж заплюшчвайце вочы...

Аднак у тунэлю было ціха, бы ў магіле. Першым громкім гукам за ўвесь час іхнага тут прабывання было гучнае ХРАБУСЦЕННЕ, калі Рон ступіў на нешта. Гэта быў пацучыны чэрап. Апусціўшы палачку, Гары аглядзеў падлогу, уся яна была ўкрыта косткамі дробных жывёлаў. Гары з усяе моцы сіліўся не думаць аб тым, што Джыні, калі яны яе знойдуць можа выглядаць гэдак жа. Цёмны тунэль па якому Гары вёў сваіх спадарожнікаў выгнуўся ўбок.

— Гары, там нешта ёсць... — схапіўшы сябра за плячо, прамовіў Рон.

Знерухоміўшы, яны пачалі ўглядацца ў цемру. Гары мог бачыць толькі абрысы. Абрысы чагосьці вялізнага, што выгнуўшыся ляжала пасярод тунэлю. Істота не варушылася.

— Магчыма спіць, — прашапатаў Гары. Ён азірнуўся на спадарожнікаў. Локхарт стаяў заціснуўшы вочы рукамі. Хлопчык зноў павярнуў галаву да істоты. Яго сэрца білася так хутка, што пачалі балець грудзі.

Вельмі павольна, амаль што заплюшчыўшы вочы і высока ўзняўшы перад сабой палачку, Гары зрабіў колькі крокаў наперад.

Ягоная палачка асвяціла агромістую, бліскучую, атрутна зялёную змяіную скуру, што скруціўшыся ляжала пасярод тунэлю. Істота, што пакінула яе была ня меньш за дваццаць футаў у даўжыню.

— Анішто сабе, — слабым голасам прамовіў Рон.

За ягонай спіной адчуўся рэзкі рух. Гэта на падкасіўшыхся нагах, паваліўся на падлогу Гільдэрой Локхарт.

— Падымайцеся, — гыркнуў Рон, скіраваўшы на настаўніка сваю палачку.

Локхарт выпрастаўся... і адразу ж кінуўся на Рона, паваліўшы таго на падлогу.

Гары скочыў наперад, але ўжо было запозна. Локхарт выпрастаўся, трымаючы ў руках ронаву палачку і ззяючы сваёй знакамітай ўсмешкай.

— Канец прыгодам, хлопчыкі!— заявіў ён. — Я вазьму кавалак гэтай скуры ў школу і скажу, што спазніўся і не паспеў выратаваць дзяўчынку, а вы двоя убачыўшы яе спакутаванае цела, ДА ЖАЛЮ, страцілі свой розум. Ну, скажы “бывай” сваёй памяці!

Ён узняў замотаную сэлатэйпам ронаву палачку па над сваёй галавою і прагаласіў:

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)