Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Ты ж не думаеш..?— прамовіў ён. — Не... толькі не Мармытуха Міртла.
РАЗДЗЕЛ XVI
Патаемная зала
— Анішто сабе... увесь гэты час яна сядзела ў прыбіральне праз тры кабінцы ад нас, — наступнай раніцай, падчас сняданку заўважыў Рон, — мы аб усім маглі спытаць яе. І вось...
Як не цяжка было трапіць да павукоў, аднак трапіць ў дзявочую прыбіральню, тую самую прыбіральню ля якой адбыўся першы напад, пазбягаючы сустрэчы з настаўнікамі, было практычна немажлівай справай.
Падчас чарговых заняткаў па ператварэннях адбылося нешта, што ў першыню за колькі тыдняў, прымусіла ўсіх забыцца аб патаемнай зале. Праз дзесяць хвілінаў пасля ўваходу ў свой кабінэт, прафесарка МакГонагал паведаміла, што праз тыдзень, у першых чыслах чэрвеня ў іх адбудуцца іспыты.
— ІСПЫТЫ?— прастагнаў Шымас Фініган. — Няўжо ў нас яшчэ і ІСПЫТЫ будуць?
За гарынай спіной пачуўся гучны бабах, бо Нэвіл выпусціў з рук палачку і яна знішчыла адну з ножак яго парты. Махам сваёй палачкі, прафесарка аднавіла ножку і пахмурліва зірнула на Шымаса.
— Школа ўсё яшчэ адкрыта толькі дзеля таго, каб вы маглі атрымаць адукацыю, — сурова сказала яна. — Іспыты адбудуцца як і звычайна. І я спадзяюся, што вы ўжо рупліва паўтараеце ўсё што вывучылі за год.
Рупліва паўтараеце? Гары і да галавы не прыходзіла думка, што ў час калі замак знаходзіцца ў падобным становішчы, тут яшчэ могуць праходзіць іспыты. Па класе пранеслася непакорная хваля нараканняў. Прафесарка зрабілася яшчэ больш суровай.
— Я маю інструкцыю ад прафесара Дамблдора, — заявіла яна. — Праца ў школе, па магчымасці, павінна трымацца звычайнага рытму. А што можа быць лепшым доказам гэтаму, як не праверка ўсяго, што вы вывучылі за год.
Гары зірнуў на пару белых трусікаў, якіх павінен быў перавараціць на тапкі. Пра што ён даведаўся ў гэтым годзе? Ён аніяк не мог прыпомніць нічога, што мела б карысць на іспытах.
Рон выглядаў так, нібы яму паведамілі, што цяпер ён будзе жыць у Забароненым лесе.
— Ты можаш уявіць, як мне здаваць іспыты з гэтым?— спытаўся ён у Гары, кажучы на сваю палачку, якая цяпер пачала гучна свісцець.
*
За тры дні да першага іспыту, прафесарка МакГонагал падчас сняданку зрабіла яшчэ адну аб’яву.
— Маю да вас добрую навіну, — прамовіла прафесарка і ў сціхлай зале падняўся гармідар.
— Дамблдор вяртаецца?!— ускрыкнула колькі чалавек адразу.
— Знайшлі спадкаемцу Слізэрына?!— узвіскнула дзяўчынка за рэйвенклоскім сталом
— Аднаўляецца квідытчны чэмпіянат?!— узбуджана зароў Олівер Вуд.
— Прафесарка Спроўт паведаміла мне, — дачакаўшыся пакуль сціхне шум, працягвала МакГонагал, — што мандрагоры паспелі і гатовы для апрацоўкі. Ужо ўвечары мы зможам адрадзіць усіх скамянелых. Наўрацці трэба нагадваць вам, што сёй-той з іх абавязкова расказажа нам, хто ці што на іх напала. І спадзяюся гэты жудасны год скончыцца зловам злачынцы.
Галоўная зала выбухнула апладысментамі. Зірнуўшы на слізэрынскі стол, Гары ані не здзівіўся, што да апладыявання не далучыўся Драко Малфой. А вось Рон выглядаў зашмат шчаслівей, чым колькі апошніх дзён.
— Ну тады і не надта блага, што мы не распыталі Міртлу!— заявіў ён Гары. — Нам аб усім хутчэй за усё раскажа Герміёна, калі ачуняе! Але май на ўвазе, яна сшалее, калі даведаецца, што да пачатку іспытаў засталося тры дні. Яна ж так даўно ані нічога не пераглядала. Мажліва будзе лепш пакінуць яе скамянелай, пакуль іспыты ня скончацца.
Тут да грыфіндорскага стала падыйшла Джыні Візлі і села ля Рона. Яна выглядала ўзбуджанай і занепакоеннай і Гары заўважыў, як дзяўчынка круціла сабе рукі пад сталом.
— Што здарылася?— накладаючы сабе чарговую порцыю кашы, спытаўся ў сястры Рон.
Джыні нічога яму не адказала. Са спалохам у вачах яна азірала грыфіндорскі стол, і выразам на твары кагосьці нагадвала Гары, але ён так і не мог прыпомніць каго.
— Давай каліся, — падбухторваў яе Рон.
І тут Гары прыпомніў. Яна ківалася сюды-туды на крэсле гэдак жа, як Добі, калі быў на мяжы раскрыцця забароненай інфармацыі.
— Я павінна расказаць вам нешта, — ня гледзячы на Гары прамовіла яна.
— Што здарылася?— спытаўся Гары.
Здавалася, Джыні ані ніяк не магла падабраць патрэбных слоў.
— ШТО там у цябе?— не сунімаўся Рон.
Джыні адчыніла вусны, але адтуль не вымавілася ані гуку. Гары нахіліўся і ціхнінька, так каб яго чулі толькі Джыні і Рон, спытаў.
— Гэта тычыцца патаемнай залы? Ты кагось бачыла? Хтосьці дзіўна сябе паводзіў?
Джыні набрала ў грудзі паветра і тут да стала, стомлены і збляднелы падыйшоў Персі.