Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 114
Перейти на страницу:

Яны кінуліся уніз па сходах. Не жадаючы, каб іх знайшлі валэнаючыміся па калідорах, хлопцы наўпрост накіраваліся ў пустую настаўніцую. Гэта быў вялізны пакой, абшыты драўлянымі панэлямі, поўны высокіх крэслаў з чорнага дрэва. Гары і Рон хадзілі вакол іх, занадта ўсхваляваныя, каб сесці.

Але звона з урокаў усё не было.

Замест яго па калідорах рэхам пранесся магічным чынам ўзмоцнены голас МакГонагал:

— Усім навучэнцам неадкладна ісці да сваіх гасцёўняў. Усяму персаналу сабрацца ў настаўніцкай. Хутчэй, калі ласка.

Азірнуўшыся, Гары паглядзеў на Рона.

— Няўжо новы напад? Толькі не цяпер?

— А што нам рабіць?— спытаўся перапоўнены жахам Рон. — Вярнемся ў нашу гасцёўню?

— Не, — азіраючыся навокал, сказаў Гары. Злева ад іх, ён убачыў выродлівую шафу з запаснымі мантыямі настаўнікаў. — Давай сюды. Паслухаем, аб чым тут будуць казаць. А потым распавядзем ім, што самі высветлілі.

Схаваўшыся у шафе, хлопцы чулі, як дзверы настаўніцкай бесперапынна адчыняюцца, а сам пакой напаўняецца сотнямі людзей. Скрозь зморшкі сарых мантыяў, Гары і Рон назіралі за паводзінамі настаўнікаў. У кагосьці з іх на твары было напісана здзіўленне, а нехта азірался вакол з жахам ў вачах. Нарэшце, у настаўніцкую завітала сама МакГонагал.

— Гэта здарылася, — паведаміла яна сціхлым калегам. — Пачвара забрала вучаніцу. І зацягнула яе ў залу.

Прафесар Флітвік ўзвіскнуў, прафесарка Спроўт заціснула вусны рукамі.

— Ці вы ўпэўнены ў гэтым?— моцна сціснуўшы спінку крэсла, спытаўся прафесар Снэйп.

— Так, гэта спадкаемца Слізэрына, — адказала ўшчэнт збляднелая МакГонагал. — Ён пакінуў паведамленне. Адразу пад першым. “Яе косткі назаўжды застануцца ў зале.”

З вачэй прафесара Флітвіка хлынулі слёзы.

— Каго?— спыталася мадам Хуч, знясілена падаючы на крэсла. — Каго з вучняў ён скраў.

— Джыні Візлі, — адказала прафесарка.

Гары адчуў, як Рон моўчкі спаўзае па сценцы шафы.

— Заўтра мы павінны адправіць усіх навучэнцаў па дамах, — працягвала МакГонагал. — Гэта канец Хогвартса. Дамблдор заўсёды казаў...

Тут дзверы настаўніцкай зноўку адчыніліся. Першы момант Гары думаў, што зараз у пакой увойдзе Дамблдор. Але гэта быў толькі ззяючы сваёй ўсмешкай Локхарт.

— Прашу прабачэння... задрамаў... я нешта прапусціў?

Здавалася ён не памеціў, што усе настаўнікі глядзяць на яго з выдатна заўважнай нянавісцю. Снэйп рушыў у яго бок.

— Вось хто нам патрэбен, — прамовіў ён. — Менавіта ён. Локхарт, пачвара схапіла дзяўчынку. І забрала з сабой у патаемную залу. Нарэшце, прыйшоў вас час дзейнічаць.

Локхарт зрабіўся белым.

— Усё так, Гільдэрой, — далучылася да размовы прафесарка Спроўт. — Тым больш, хіба не ты мінулай ноччу сказаў мне, што ўвесь час ведаў, дзе знаходзіцца ўваход у залу?

— Я... ну так, я... — залапатаў Локхарт.

— Так, а мне ты казаў, што ведаеш, якая пачвара там сядзіць, — дадаў прафесар Флітвік.

— Н-няўжо? Я не памятаю...

— А я памятаю, як ты казаў мне, што шкадуеш аб тым, што не забіў пачвару да таго, як быў арыштаваны Хагрыд, — прамовіў Снэйп. — А яшчэ я памятаю, як ты наракаў мне, што мы толькі псавалі ўсю справу і што цябе трэба было даць поўную волю з самога пачатку.

Локхарт пазіраў на каменныя твары сваіх калегаў.

— Я... насамрэч я ніколі... Пэўна вы не так мяне зразумелі...

— Больш мы не будзем перашкаджаць табе, Гільдэрой, — падсумавала прафесарка МакГонагал, — мы гарантуем гэта цябе. Сёння выдатны час паказаць на што ты здольны. Вырашай сам, што рабіць з пачвараю. Я даю табе поўную волю.

Локхарт ў адчаі аглядзеў усю настаўніцкую, але ніхто не паспяшаў яму на дапамогу. Ён больш не выглядаў такім ужо прыгожым. Яго вусны дрыжэлі, а без свайго звычайнага выскалення ён выглядаў худасочным чалавекам з бязвольным падбароддзем.

— Н-ну добра, — прамармытаў ён. — Мне трэба да сябе ў кабінэт, каб... каб падрыхтавацца.

Сказаўшы гэта, ён пакінуў настаўніцкую.

— Ну вось і добра, — прамовіла МакГонагал. — Нарэшце, ён прыбраўся з-пад нашых ног. А цяпер, няхай галовы Дамоў пайдуць і праінфармуюць навучэнцаў аб тым, што здарылася. І скажыце ім, што заўтра іх адразу ж забярэ Хогвартс Экспрэс. І пераканайцеся, што аніводзін з вучняў не застаўся па-за межамі гасцёўняў.

Адзін за адным, настаўнікі падняліся са сваіх крэслаў і пакінулі пакой.

*

Верагодна, гэта быў найнайгоршы дзень у гарыным жыцці. Разам з Ронам, Фрэдам і Джоржам, яны сядзелі ў грыфіндорскай гасцёўне ня ў сілах вымавіць ані не слова. Персі не было на месцы. Спачатку ён пайшоў, каб даслаць саву містэру і місіс Візлі, а вярнуўшыся запёрся ў сваёй спальне.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)