Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— АБЛІВІЯТЭ!
З сілай невялічкай бомбы, палачка выбухнула. Закрыўшы галаву рукамі, Гары слізгаючы па падлозе пабег ўздоўж змяінай скуры, прэчкі ад абсыпаючайся вялізнымі кавалкамі столі тунэлю. Абярнуўшыся праз колькі імгненняў, хлопчык ўбачыў перад сваім тварам глухую сцяну з бітага камення.
— Рон!— крыкнуў ён. — Ты там як? Рон!
— Тут я!— пачуўся з-за каменнай сцяны глухі ронаў голас. — Са мной усё файна. Чаго не сказаць пра гэтага куска мярзотніка... ён моцна пацярпеў ад маёй палачкі.
Адчуўся глухі стук і гучны войк. Як быццам Рон стукнуў Локхарта па галёнкам.
— І што цяпер рабіць?— прагучаў адчайдушны голас Рона, — Мы ня зможам прайсці наперад. Гэтую сцену мы будзем разбіраць колькі год...
Гары азірнуў тунэль. Яго столя была паўна расколінамі. Яшчэ ніколі ён не спрабаваў прабіць з дапамогаю магіі, штось настолькі аб’ёмнае, як гэта каменная сцяна і цяпер быў не надта зручны час да экперыментавання... тунэль мог абрушыцца цалкам.
Пачуўся чарговы глухі стук і чарговы локхартаўскі войк. Яны марна гублялі час. Джыні была ў патаемнай зале ўжо колькі гадзінаў. Гары ведаў, у яго засталося толькі адно выйсце.
— Чакай мяне там, — крыкнуў ён Рону. Пільнуй за Локхартам. Я пайду далей. Калі праз гадзіну я не вярнуся...
Павісла вельмі цяжкая паўза.
— Я паспрабую разабраць частку сцяны, — прамовіў Рон, яўна прыкладаючы значныя высілкі, каб яго голас не дрыжаў. — Каб ты змог... змог вярнуцца назад. І яшчэ, Гары...
— Убачымся пазней, — спрабуючы надаць упэўненасці свайму дрыготкаму голасу, крыкнуў Гары.
Ён рушыў далей уздоўж агромістай змяінай скуры.
Неўзабаве сціх шум ронавай працы па разборцы камення. Тунэль колькі разоў мяняў свой напрамак. Кожным сваім нэрвам, Гары адчуваў непрыемнае ўзбуджэнне. Яму хацелася, каб тунэль нарэшце скончыўся, аднак разам з гэтым, ён баяўся таго, што пабачыць ў яго канцы. Нарэшце, пракраўшыся за чарговы паварот, Гары убачыў перад вачыма суцэльную сцяну, на якой былі выразаны дзве пераплеценыя між сабой змяі у вачніцах якіх зіхацелі вялізныя смарагды.
Гары рушыў наперад, у яго перасохла ў роце. Цяпер яму ня трэба было ўяўляць, што змеі перад яго тварам сапраўдныя. Іхныя вочы з каштоўнага камення выглядалі на дзіва жывымі.
Хлопчыку нават ня трэба было думаць, што рабіць далей. Ён пракхекаўся. Змеі нібыта падміргнулі яму смарагдавымі вочкамі.
— АДЧЫНІСЯ, — ціха прасыкаў Гары.
Змеі распляліся і каменная сцяна з грукатам адчынілася. Калоцячыся з галавы да ног, хлопчык прайшоў у адтуліну.
РАЗДЗЕЛ XVII
Нашчадак Слізэрына
Гары апынуўся у вялізнай, цмяна асветленай зале. Узоўж сцен стаялі, губляючы канцы ў цемры столі, агромістыя каменныя калоны абвітыя выразанымі на іх змеямі, адбіваючы ў дзіўным зялёным змроку залы на сцены і падлогу доўгія чорныя цені.
Яго сэрца шалена грукатала ў грудзях, Гары прыслухаўся да халоднай цемры пакою. Можа недзе тут за калонамі, яго падпільноўвае базіліск? І куды падзелася Джыні?
Ён рушыў наперад трымаючы перад сабой палачку і звузіўшы вочы, гатовы іх заплюшчыць, як толькі пачуе хоць якую прыкмету руху. Яму мроілася што пустыя вачніцы выразаных на слупах змей назіраюць за ім. Колькі разоў у Гары ледзь не выскачыла сэрца, калі яму падалося, што сякая-такая з іх паварушылася.
Як толькі хлопчык прамінуў апошнія дзве калоны, перад яго вачыма паўстала агромістая прытулённая да задняй сцяны залы статуя.
Гары прыйшлося высока задраць галаву, каб паглядзець на агромісты твар статуі — ён быў старажытным і малпападобным, з танюткай, аднак даўжынёй амаль да падлогі барадой. На падлозе, ля самых ног статуі, Гары ўбачыў ляжалую тварам ўніз маленечкую фігурку ў чорнай мантыі і кучмай рудых валасоў на галаве.
— ДЖЫНІ!— прамармытаў Гары і кінуўшыся да дзяўчынкі апусціўся ля яе на калені. — Джыні! Не памірай! Калі ласка не памірай!— ён адкінуў палачку ўбок і схапіўшы Джыні за плечы перагарнуў яе тварам ўгару. Твар дзяўчынкі быў мармурова-белым, яна ўся схаладзела, але яе вочы былі заплюшчаны, таму скамянець яна не магла. Тады можа яна...
— Джыні, калі ласка прачніся, — мармытаў Гары ў адчаі хістаючы дзяўчынку. Але яе галава, толькі бязвольна ківалася з боку ў бок.
— Яна не прачнецца, — прамовіў нечый мягкі голас.
Гары ўздрыгануўся і павярнуўся на каленях да гаварылага.
Прытуліўшыся да бліжэйшай калоны, стаяў і назіраў за Гары, высокі, чарнявы хлопец. З бакоў хлопец выглядаў крыху размытым, быццам на яго глядзелі праз спатнелае шкло, але Гары не сумняваўся ў тым, каго бачыць.
— Том... ТОМ РЭДЛ?