Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 114
Перейти на страницу:

Ляпнуўшы крышкамі, ён зачыніў сваі валізы.

— Так, паглядзім, — дадаў ён. — Мяркую што ўсё гатова. Так. Засталася яшчэ адна справа.

Настаўнік выцягнуў з кішэні і накіраваў сваю палачку на Гары і Рона.

— Шалена выбачаюся перад вамі хлопцы, але цяпер мне давядзецца накласці забывальную замову на вас саміх. Ці то вы раскажыце ўсім маю маленечкую таямніцу і я больш не буду ў стане прадаць аніводнай кнігі...

Аднак, Гары апярэдзіў яго. Локхарт яшчэ толькі ўзнімаў палачку, а хлопчык ужо крыкнуў:

— ЭКСПЕЛІЯРМУС!

Прафесара кінула назад і, зачапіўшыся аб адну са сваіх валізаў ён паваліўся на падлогу. Рон схапіў яго ўзняўшуюся ў паветра палачку і шпурнуў у адчыненае вакно.

— Вы не павінны былі дазволіць прафесару Снэйпу навучыць нас гэтай замове, — люта прамовіў Гары і пхнуў нагой локхартаўскую валізу. Ізноў страціўшы самаўпэўненасць Локхарт з падлогі зірнуў на Гары. Той усё яшчэ працягваў трымаць яго пад прыцэлам палачкі.

— Што вы хочыце ад мяне?— бездапаможна вымавіў настаўнік. — Я ня ведаю дзе знаходзіцца патаемная зала. Я анічым не магу вам дапамагчы.

— Вам пашанцавала, — заявіў Гары. Тыкаючы ў яго палачкай, ён прымусіў Локхарта падняцца з падлогі, — МЫ магчыцма ведаем дзе знаходзіцца зала. І ШТО за пачвара сядзіць усярэдзіне. Хадземце!

Хлопчыкі вывелі Локхарта з яго кабінэта і спусціўшыся сходамі, трапілі ў той самы цёмны калідор, дзе на сцяне луналі паведамленні ад спадкаемцы. Разам, яны накіраваліся ў прыбіральню Мармытухі Міртлы.

Першым ў прыбіральню пусцілі Локхарта. Гары задаволенна назіраў, як той дрыжыць.

Міртла сядзела на бачку ўнітаза ў самым дальнім кутку прыбіральні.

— А, гэта ізноў ты?— заўважыўшы Гары прамовіла яна. — Што на гэты раз?

— Раскажы нам, як ты памерла, — папросіў яе Гары.

Аблічча Міртлы імгненна змянілася. Быццам яе аніколі не пыталіся аб настолькі прыемных рэчах.

— Оооо, гэта было сапраўды жахліва, — з задавальненнем на твары адказала яна. — Гэта здарылася тут, у гэтай самай кабінцы. Я ТАК добра памятаю гэты дзень. Я хавалася тут, бо Алівія Хорнбі здзеквалася з маіх акуляраў. Дзверы былі замкнёныя. Я сядзела сабе і плакала. Тут нехта ўвайшоў і пачаў даволі пацешна размаўляць. Я думаю гэта была нейкая іншаземная мова. Адзінае, што я сапраўды зразумела — гаворыў ХЛОПЧЫК. Я адамкнула кабінку ды  хацела сказаць яму, каб ён ішоў да сваёй прыбіральні і тут... — міртлін твар заззяў, яна паднялася ў паветра, — я ПАМЕРЛА.

— Як?— спытаўся Гары.

— Ня ведаю, — таямніча прашапатала яна. — Памятаю толькі, што ўбачыла два агромістых жоўтых вока. Маё цела знерухоміла, а мяне саму панясло прэчкі... — Міртла замроена паглядзела на Гары. — А потым я вярнулася. Я была перапоўненна жаданнем пераследваць Алівію Хорнбі. Вох, яна сапраўды пашкадавала, што колісь здзеквалася з маіх акуляраў.

— А дзе дакладна ты бачыла тыя вочы?— задаў пытанне хлопчык.

— Недзе там, — няўпэўненна кажучы на ракавіны, адказала прывідка.

Гары і Рон кінуліся туды, а Локхарт з невымоўным жахам на твары ўстаў як мага падалей ад іх.

Ракавіны былі самымі звычайнамі. Хлопцы даследвалі кожную іх цалю, нават аглядзелі трубы, але нічога асаблівага не знайшлі. І тут Гары ўбачыў, што на бакавіне аднаго з медных кранаў была выгравіявана маленечкая змейка.

— Гэты кран ніколі не працаваў, — ззяючы заявіла Міртла, калі Гары паспрабаваў яго пакруціць.

— Гары, — прапанаваў Рон. — Скажы што-небудзь. Штось на парсельтонге.

— Але, — Гары супыніўся. У мінулыя разы, ён пачынаў казаць парсельтонгам, толькі сустрэўшыся з сапраўднымі змеямі. Ён пільна вытарапіўся на гравіроўку, спрабуючы ўявіць, што змяя на ёй жывая.

— Адчыніся, — прамовіў ён.

Гары азірнуўся на сябра, аднак той толькі патрос галавою.

— Ты казаў ангельскаю, — заявіў Рон.

Гары зноў вытарапіўся на змейку, спрабуючы ўявіць, што яна жывая. Ён варухнуў галавою і тут, пад мігцеючым святлом свечак, яму падалося, што тая пачала рухацца.

— Адчыніся, — зноўку прамовіў ён.

Гэтым разам, замест звычайных слоў з яго вуснаў адчулася дзіўнае сыканне. Кран імгненна засвяціўся яскрава-белым святлом і пачаў круціцца. Следам, ракавіна на якой знаходзіўся кран апусцілася ў падлогу, адкрыўшы вялізарную трубу, досыць шырокую, каб праз яе мог пралезці дарослы чалавек.

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)