Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 332
Перейти на страницу:

Ты чуеш цяпер мяне, мая чарнабрыўка? Чуеш, чуеш, бо «чарпак» ужо зачарпнуў з сусвету хмельнага віна нашай еднасці, яго стала добра відаць, – і Мядзьведзіца зноў злучыла нас скрозь прастору часу і адлегласці! І я чую цябе, мая Марыська! Чую твой шэпт і мяне апякаюць твае слёзы, што цякуць з вачэй тваіх і капаюць на падушку... Не трэба, не трэба так пакутаваць і перажываць, мая каханая! Хачу бачыць на твары тваім толькі ўсмешку. Няхай не ўсмешку радасці, а адно разумення непазбежнасці таго, што наканаваў нам Бог. Бог не мёртвых, а жывых. І ў мяне жыццё адымае не Ён. Сустрэне мяне там, калі я зноў ажыву, калі набуду новае жыццё...

Ты не спіш, мая Марыська? Мусіць, спіш. Бо светлай стала зара, і растаюць у небе зоркі, быццам ледзяшы пад цёплым сонцам. Спі, мая чарнабрыўка, спі... Я буду спяваць табе калыханку, якую склаў, але так ніводнага разу і не прачытаў табе яе...

Спі, мая Марыська, сьпіць у храме звон, ты ад мяне блізка, - берагу твой сон...
4.

... – Мы вытянем из вас все жилы, но добьемся своего, – гаварыў ціха і спакойна следчы. – Еще раз требую – назовите фамилии и имена тех, кто стоял во главе бунта, ну, пусть восстания, как вы утверждаете, ладно уж, пусть будет так... Мы почти всех уже и так знаем. Но желаем услышать іх імена от вас.

Свечка стаіць перад носам у следчага, агеньчык яе хістаецца ад дыхання абвінаваўцы, ад яго слоў, і постаць – цень на сцяне – таксама вагаецца, хістаецца.

Цень пагрозлівы, злы Але Кастусь не адчувае ні страху, ні боязі.

Пад раніцу, калі сама хочацца спаць, паднялі яго з ложка, павялі на допыт – невядома які ўжо па ліку. Зліпаюцца вейкі, хіліць у сон...

– Имена?

– Не ведаю...

Тупы ўдар па галаве – і ён падае на падлогу. Перакруцілася табурэтка і балюча ўдарыла па калене. І адразу ж перад вачыма выплыў вобраз Марыські. Яна разам з яго татам і маці схіліліся над ім, устрывожана папыталіся:

– За што ж яны цябе так, Кастусёк?

Адказвае глуха:

– За праўду, за мужыцкую праўду... За тое, што хацеў свабоду здабыць простаму люду.

– Ты ж загінеш...

– Загінуць не страшна. Страшна, калі не зразумее мяне той жа люд.

Новы ўдар, але ён ужо не адчувае болю.

– Уставай. Нельга поўзаць каля ног катаў. Ты ж ніколі не поўзаў.

То ўжо, здаецца, голас маці.

– Ніколі. Але я не магу ўстаць... Няма сілаў.

– Уставай, каханы, – просіць ужо і Марыся, і яе словы і слёзы льюцца на яго твар.

– Иван Иванович, он не приходит в себя…

– Еще одно ведро воды вылей на него.

Вада халодная, ледзяная... Іголкі шпыраюць у скроні, і ён прытомнее, вяртаецца да жыцця. Глядзіць на катаў, нічога не разумее – дзе ён, што з ім, чаму ляжыць на мокрай падлозе...

– Фамилии, я требую, чтобы вы назвали фамилии, – шыпіць над вухам голас таго ж следчага – мокры, успацелы: і яго аблівалі вадой? Ды не, то ён так шчыруе над ім, дыктатарам.

Яго зноў пасадзілі на табурэтку.

– Имена!

– Тадэвуш Касцюшка, Міхал Клеафас Агінскі...

– Кто еще? Кто?

– Касінеры... іх шмат... Тысячы і тысячы інсургентаў... Усіх прозвішчаў не памятаю.

Язык не варушыцца. У роце горка і солана, кружыцца галава, хістаецца ўсё навокал. Зноў удар па галаве... І тут жа ўсё адразу сплывае, патанае ў касмылях шызага туману.

Ён не чуе, як яго хапілі пад пашкі і пацягнулі па доўгім і цёмным калідоры былога Дамініканскага манастыра, і аднекуль, ці то зверху, ці з бакоў даляталі галасы, зліваючыся ў адзін суцэльны гул: “Ка-ты... Ка-ты... Свабоду Каліноўскаму! Жыве Ліцьвінія!..”

Зноў над ім схіляецца Марыся, прыкладвае да акрываўленага твару прымочкі, выцірае засохлыя крывяныя сукравіцы. Ужо не плача, а толькі маўчыць, абдымае, паклала галаву на калені і, здаецца, нешта шэпча, шэпча... А мо то лісце шапоча на вуліцы, ці дождж ідзе і цякуць, сцякаючы ў роў, раўчакі? Не зразумець, усё змяшалася, перайначылася, перакулілася...

– Ты жывы, Кастусёк?

– Жывы, Марыся. Калі паміраць буду, скажу табе пра тое. За хвіліну да смерці...

– Я не хачу, каб ты паміраў, не хачу, мой любы.

– І я не хачу. Але не ў маіх сілах адмяніць таго, што падрыхтавана мне лёсам.

Марыся нахіляецца над ім, дакранаецца ілбом да яго ілба, зажмурвае вочы, чытае малітву, просіць Вышняга, каб захаваў яе каханаму жыццё...

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)