Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 379
Перейти на страницу:

– У тым і боль мой, што не магу тое зрабіць. Не таму, што не ўмею, а ад таго, што тое шчасце, якое я здабуду, будзе толькі мной заваяванае. А я не хачу такога. Я хачу, Людка, каб у яго самога прачнулася тое вялікае пачуццё, і ён сам, без майго прымусу і ўдзелу, сказаў мне тыя адзіныя пяшчотныя і шчырыя словы, каб узляцела я разам з ім на тое сёмае неба... Тады я страціла б сваё ўменне і свае здольнасці кіраваць не толькі яго сэрцам і душой, але і ўсіх людзей – тады я перастала б рабіць агіднасці і парвала б дружбу і стасункі з Уладаром цемры... Ён бы, Вінцук, растапіў бы мяне сваім каханнем-полымем, і я стала б такой, як і ўсе жанчыны, стала б маці і жонкай, паслухмянай і цнатлівай, пяшчотнай і дабрачай...

Людка яшчэ больш падзівілася, пачуўшы такое нечаканае прызнанне. Не разумела ўсяго і таго, пра што казала Аксана Журавель, вясковая паштарка, але тое, што яна адкрылася так шчыра перад ёю, палохала нават, наводзіла ў душу нейкі незразумелы страх, насцярожанасць – перад ёю была не проста дзяўчына, не проста прадстаўнік сувязі, а прадстаўнік нейкага іншага роду чалавечага, але якога менавіта – баялася нават згадваць і думаць, бо яна прачытае яе думкі, – а прасіла ж, патрабавала нават, каб думала пра яе толькі добрае... А як скіруеш свае думкі так, каб яны падабаліся, каб былі прычасаныя, добрыя і светлыя? А яны ў Людкі як патырчакі – тырчаць у розныя бакі: і так, і гэтак, і гэтак, і так... Вялікія намаганні трэба, каб выраўняць іх, прывесці ў патрэбную ці неабходную адпаведнасць. Ніколі не задумвалася яна над сказанымі словамі, над сваімі думкамі і жаданнямі, – патрэбы такой не было, а тут упершыню ў жыцці сутыкнулася з гэтым і зразумела пра сябе – не, не ўмее яна кіраваць і стрымліваць свае эмоцыі, плыве па жыцці, не кіруе сваім караблём, не трымае штурвал у руках, бо ёй падабалася жыць – як набяжыць...

– Дык жа табе вельмі цяжка жыць, Аксанка! І ты, мусіць, вельмі няшчасны чалавек.

Суседка не адрывалася ўсё яшчэ ад акна, як што пільнае ўгледзела там для сябе, глыбока ўздыхнула, хітанула галавой:

– Так, Людміла, цяжка. І вельмі...

– Выбачай за дурныя словы...

– Але ты не шкадуй мяне, не шкадуй. Гэта горш, чым думаць пра мяне кепска. Мо то мне кара за ўсё... За ўсё, што зрабіла маці, бабуля. Яны шмат зрабілі людзям зла...

Хацелася тут жа папытацца: «А якога зла?», але не асмелілася, стрымалася, і так яна нагаварыла шмат чаго, мо потым жа і шкадаваць будзе, але можна толькі здагадвацца, пра якое зло гаварыла-прызнавалася дзяўчына.

– Ну, усё, нагаварыліся, – апамяталася Аксана, адышоўшы ад акна, адразу перамянілася тварам, позірк стаў цяплейшы і голас памякчэў, усміхнулася нават, падбадзёрыла: - Нічога, Людка, нічога! Усё наладзіцца! А ты ўставай, падымайся, абед пачынаецца ўжо...

Брыгадзір трактарнай брыгады Пятро Ястрабок размеркаваў хлопцаў на работу. Зміцера Макарцова, вечнага халасцяка, як казалі пра яго вяскоўцы, і Рафала Крупу паслаў у лес – цягаць сасновыя калоды да ракі, а Вінцука і астатніх траіх – араць іржышча, каб пасеяць азіміну...

Вінцук абрадваўся – любіў працаваць на адзіноце, каб яму ніхто не замінаў у полі. У калгасе не хапала механізатараў, і калі яму прапанавалі павучыцца на кароткатэрміновых курсах – прама ў калгасе, каб перад арміяй папрацаваў на трактары, Вінцук з радасцю згадзіўся...

Заправіў «Беларуса», падчапіў навясныя плугі – і пагнаў трактар за Міколікаў брод, дзе толькі ўчора зжалі камбайнам збажыну. Сабралі на круг вельмі мала, мізер, – мо ад таго, што не ўгноілі як след зямлю, а мо і ад таго, што лета стаяла засушлівае, і таму ўсё пагарэла...

Доўгі бярозавы гай за вёскаю, потым неглыбокая рачулка з чыстай вадой – вышэй білі крыніцы, – потым зноў гнаў трактар праз белыя ствалы бяроз, пасля – хвойнікам, і зноў пераехаў брод рачулкі – балотнай, дзе патыхала тванню, дзе зялёная раска раскашоўвалася ад берага да берага...

Поле адкрылася нечакана. Як толькі выехаў на яго, сонца асляпіла. Ён аж спыніў трактар, каб не заехаць у канаву.

Счакаўшы і прызвычаіўшыся, пакіраваў далей – у канец поля. Спыніўся на ўзмежку. Пакінуў кабіну, пахадзіў па іржышчы, меркаваў, адкуль пачынаць ворыва. Але захацелася трошкі прайсціся, падыхаць бярозамі і імхом.

Адышоў ад трактара – завярнуў у прылесак. Трашчала пад кірзачамі галлё – ужо другі месяц не выпала ні кроплі дажджу. Недзе на Віцебшчыне, як казалі па радыё, ішлі праліўныя дажджы – затапіла лугі і палі, а тут, на Палессі, сухмень – і чарнобылем пасыпанае, і сонцам выпаленае... І хоць пракладалі некалі дрэнаж, калі меліярыравалі зямлю, абяцаючы, што ў любую засуху будзе вільготна, – аж дудачкі: грошы меліяратары закапалі ў балоты, але і пра сваю кішэню не забыліся...

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)