Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 379
Перейти на страницу:

– Дзе ж ёй быць – кароў даіць. Хутка павінна прыйсці.

– На, вазьмі сваю «праўду». У ёй столькі праўды, казаў дзед Максім, як у мяне шчасцяя. Ты ж нешта дасылаў ім, Вінцук?

– Дасылаў.

– Што, калі не сакрэт?

– Вершы.

– Вершы? – падзівілася шчыра Аксана. – Ты ж, здаецца, ніколі і не пісаў вершаў.

– Пісаў. Толькі для сябе. А вось цяпер рашыў даслаць, праверыць сябе.

– А пра што вершы, Вінцук? Пра каханне можа?

– І пра каханне. Але найбольш пра прыроду і пра сённяшняе жыццё. Пра Чарнобыль, які зглуміў і згубіў наша Палессе, пра тое, што ў душах людзей сёння пустэча, што замест Бога ў кожным пасяліўся Сатана...

– Не надрукуюць. Не дадуць.

– Што – не дадуць? – не зразумеў хлопец.

– Я ж кажу – не надрукуюць такіх вершаў. Газеце не пра тое трэба. Ёй трэба пра шчаслівае жыццё, пра тое, што нам сёння стала жыць весялей, што сам Бог паслаў нам такога кіраўніка, і што без яго – нам капцы...

Ён здзіўлена паглядзеў на яе. Гаварыла яна, як нейкі літаратурны крытык, да якога папалі яго вершы, – упэўнена і пераканаўча.

– Ды сам ведаю, што ім трэба. А пра тое пісаць не магу, не ўмею...

– Ну і не пішы, – няўцямна паддакнула паштарка. – Пра каханне пішы, пра маю пуньку... Пра каханне ўсе газеты любяць вершы.

Вінцук разгарнуў газету, прапусціўшы міма вушэй «пра пуньку», прабегся позіркам па загалоўках, па радках артыкулаў, уздыхнуў:

– Адно і тое ж – пра гной, што вывозяць на палі, пра даярак, пра рабочых... Але найбольш пра забойствы і гвалтаванні, пра крадзяжы, смерць і кроў...

– А ты зусім не чытай.

– Мо ты і праўду кажаш... Слухаў бы «Свабоду», ды мой прымач не ловіць – слабы, новы трэба набыць.

– Ну, табе не дагодзіш – то сала падавай табе са шкуркай, то без шкуркі, – ці то падкалола, ці то добразычліва пасміхалася з яго Аксана.

– І па радыё тое ж самае, і па «яшчыку». Як Сатана ўсё роўна правіць баль – суцэльная хлусня і вакханалія... Нічога беларускага не пачуеш, адны запраданцы на тым радыё сядзяць – чёкаюць і рёкаюць на чужы, суседні, лад. А на сваёй мове як усё роўна саромеюцца гаварыць...

«Аддаць ці не аддаць яму ліст? – пыталася ў самой сябе дзяўчына. – І аддаць хачу, і не аддаць хачу. А мо не сёння, а заўтра аддам яму – будзе прычына завітаць?..»

– Можа і так, – згадзілася субяседніца, а спытала зусім пра іншае. – Вінцук, а як ты пасля пазаўчарашняй начы?

Спытала паўшэптам, затоена, як быццам баялася, што яе мог пачуць хто старонні з вуліцы.

– А што? – наструніўся хлопец, уперыўся ў яе позіркам. – Што павінна было адбыцца? Нармальна ўсё. Чаго пытаеш?

– Ды так. Я не магла пасля доўга заснуць... Перавярнулася ў маёй душы нешта. Спачатку перажывала, дакарала сябе, што мо і няправільна, што рашылася на такое, але потым махнула рукой – а, каму які клопат да нас і да мяне... А цяпер дык і прыемна ўспомніць – соладка цалуешся, аж галава кружыцца...

Ён пахітаў галавой, усміхнуўся:

– А я як забіты спаў.

Хацела спытаць яшчэ і пра тое, ці прыдзе ён зноў да яе і калі, але перадумала, хай апамятаецца, прызабудзе тую ноч. Хай яму самому захочацца дзявочай цнатлівасці і пяшчоты, хай сам напросіцца – вось тады і будзе свята ў яе сэрцы...

– Ну, то мне пара ўжо, – устала з лаўкі Аксана, абдзёрнула на сабе жоўта-зялёнага колеру сукню, закінула ямчэй за спіну сумку, паглядзела на Ўюна, як чакала, што скажа нешта ёй значнае і пэўнае, але хлопец маўчаў – быў нейкі заклапочаны, пануры, але стараўся быць уважлівым да госці, – а то хутка і маці твая з’явіцца. А з ёю сустракацца мне не след – каб не падумала чаго...

Вінцук падняўся следам, пастараўся супакоіць:

– А што ёй думаць? Што газету прынесла? Дык ты носіш амаль кожны дзень. І вось што яшчэ, Аксана. Я хачу завітаць у тваю пуньку, але толькі не цяпер. Пазней. У маёй душы нешта абрынулася, і я стаў бязвольны і бяссільны. Таму не падганяй...

– З-за мяне «абрынулася»? – прыкусіла язычок, правяла па асмяглых сакаўных вуснах, крутанула паўнаватым азадкам.

– Ды не, да цябе яшчэ... Ад школы. А мо і раней, як брата не стала...

– Вінцук, адкажы на такое пытанне – а чаму ты не спрабаваў куды-небудзь паступаць? Вучыўся ж добра... Мо і я за табой следам паехала б вучыцца.

– Маці не хачу адну пакідаць. Ведаеш жа, што яна хворая. А ты чаго не паступала?

– Цябе не хацела згубіць, – яшчэ больш прыкусіла ніжнюю губу, яшчэ больш гарэзліва і какетліва зіркала на яго. – Не верыш?

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)